Выбрать главу

Старшыня павятовага камітэта таварыш Хатаевіч якраз перад гэтым выехаў у Маскву на VIII з'езд парты!, а члены рэўкома, павятовага камітэта i работнікі Чэка вырашылі ўгаварыць мяцежнікаў вярнуцца на фронт. Пускаць узбунтаваную араву на Тулу ніяк нельга, бо ў Бранску толькі што пракаціліся контррэвалюцыйныя мяцяжы, а гэтыя галаварэзы маглі падпаліць ix зноў.

Таварыш Камісараў, рэдактар газеты Білецкі, продкамісар Селіванаў i кіраўнік чыгуначнікаў Валодзька пайшлі на Палескі вакзал, каб пагаварыць з мяцежнікамі. Ix сустрэлі кулямёты i штыхі. Павятовы камітэт вырашыў супраціўляцца, каб не даць мяцежнікам злучыцца з пятлюраўцамі.

— A якія сілы ў рэўкома? Колькі яны могуць яшчэ пратрымацца? — запытаў Салавей.

— Сілы самыя нязначныя: інтэрнацыянальны атрад Чэка ды чалавек трыста так-сяк узброеыых камуністаў. Ёсць i такія, што ўпершыню ўзяціся за вінтоўку. Вось, лічы, i ўсе сілы. На каравульны батальён надзея слабая — i туды пракраліся мяцежпікі... A ці трымаюцца нашы яшчэ, невядома. Мяцежнікі адразу выпусцілі з турмы чалавек чатырыста бандытаў i зладзеяў. Пачаліся разбой i грабяжы, разгул крымінальнікаў.

Рэўкомаўцы i чалавек трыста камуністаў занялі гасцініцу «Савой» і, як могуць, абараняюцца. Ў ix адзін кулямёт i вельмі мала патронаў.

Бандыцкія кіраўнікі абвясцілі сябе «Паўстанцкім камітэтам Палесся» i ў пракламацыях напісалі, што Савецкая ўлада ў Гомелі скінута. Вось палюбуйцеся.— Ён выцягнуў з кішэні скуранкі пакамечаны лісток шэрай паперы i працягнуў Малаковічу. На ім было надрукавана буйнымі літарамі:

«Сего 24 марта я, по избрании повстанческим комитетом, принял на себя обязанности командующего войсками гомельской группы, восставшими против правительства большевиков и Ленина.

Командующий 1-й армией Народной республики —

Стрекопытов».

— Ну, гады! — скрыгатнуў зубамі Салавей.— Мы яму капыты па самы хвост павыкручваем. Цяпер усё ясна! Даёш Гомель!

Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро.

На палях снегу амаль не было, толькі ў разорах ды ў канавах ляжала мокрая калатуша, падобная на аўсяны кісель. I неба праяснілася: густы волкі вецер зганяў з яго нізкія сівыя хмары.

На пляцоўцы перад паравозам стаялі тры чырвонаармейцы з вінтоўкамі ў руках i ўглядаліся ў далечышо чыгуначнага палатна. Цягнік мінаў раз'езды i станцыі, нідзе не спыняючыся. Салаўёвы байцы падкідалі ў топку дровы i падвясельвалі машыніста: «Круці, Гаўрыла!», «Дуй на ўсе застаўкі!» I той круціў. Цягнік імчаўся праз густую шзрую слату.

Над вечар спыніліся на невялічкай станцыі У за. Было мокра i золка. У зацішку, за платамі i пакгаузаMi загулі, запалалі вогнішчы. Мокрыя шынялі чырвонаармейцаў курыліся параю, а няголеныя твары ў святле полымя здаваліся мядзяна-чырвонымі.

Салавей выправіў групу разведчыкаў у напрамку Касцюкоўкі, а сам пераходзіў ад вогнішча да вогнішча, гаварыў з чырвонаармейцамі i камандзірамі, правяраў зброю, падбадзёрваў маладых байцоў i з нецярплівасцю чакаў навін ад разведкі. Што там робіцца ў Гомелі? Як можна хутчэй дапамагчы таварышам?

A ў Гомелі разрастаўся i бушаваў мяцеж. Выпушчаныя з турмы крымінальнікі грамілі магазіны, склады i кватэры, па цёмных вуліцах горада швэндаліся хеўры п'яных зладзеяў, гарланілі непрыстойныя песні i бязладна стралялі.

Гасцініца «Савой» зрабілася цытадэллю рэўкома. Сюды прыбягалі работнікі міліцыі, Чэка, чырвонаармейцы каравульнага батальёна.

Мяцежнікі наступалі на цэнтр. Ужо занялі Лібаўскі вакзал, па Замкавай, Магілёўскай i Кавальскай вуліцах падыходзілі да «Савоя». Яны здымалі, абяззбройвалі i проста забівалі патрулёў, прыціскалі к Сожу рэдзенькія ланцужкі міліцыі i чэкістаў, захапілі будынак Чэка i тэлеграф.

Стракапытаў адразу адбіў тэлеграму за № 1078:

«Всем железнодорожникам по всей сети российских железных дорог. Военная власть большевиков в Гомеле низложена. Движением руководит повстанческий комитет. Арестовывайте членов Чрезвычайных комиссий, комиссаров и всех врагов народа. Не пропускайте большевистских эшелонов. Если нужно, разрушайте пути, осведомляйте население и действуйте смело и энергично.

Осведомляйте на станции Гомель-Полесский повстанческий комитет».

A камітэт гэты ўзначальвалі белыя афіцэры — камандзір палка Мачыгін, царскі палкоўнік Сцёпін, Страна пытаў i група эсэраў, якая трымала сувязь з эсэраўскім цэнтрам i даўно рыхтавала контррэвалюцыйнае паўстанне. Яны хацелі злучыцца з белымі арміямі Дзянікіна, Пятлюры i Калчака ў супольным паходзе на Савецкую рэспубліку.