Выбрать главу

Адсюль жа, з гарадскога тэлеграфа, Мачыгін пазваніў у «Савой». Да тэлефона падышоў старшыня рэўкома Камісараў. У трубцы ён пачуў нізкі асіплы голас:

— Паўстанцкі камітэт прапануе зараз жа здацца на літасць пераможцаў. Супраціўленне не мае ніякага сэнсу. Колькі вас, фанатыкаў i дурняў? Паўтары сотнi? Вы ж i вінтоўкі трымаць не ўмееце. Калі праз дзесяць хвілін не прыдуць вашы парламенцёры з белым сцягам, пачынаем абстрэл гасцініцы ўсімі агнявымі сродкамі. Чуеце? Чакаем дзесяць хвілін.

— Вы дачакаецеся не белага сцяга, a бясслаўнай пагібелі за сваю здрадніцкую авантуру,— спакойна адказаў Камісараў.— Апамятайцеся i спыніце бандыцкі разгул. Пашкадуйце салдат, якіх вы ашукалі. Рэвалюцыйная Расія вам гэтага не даруе.

М'ачыгін агідна вылаяўся i кінуў трубку. Праз дзесяць хвілін па «Савоі» грымнуў першы залп. Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк i руды цагляны пыл. З трэцяга паверха засакатаў кулямёт. На скрыжаванні Магілёўскай i Кавальскай вуліц пачалі падаць скошаныя мяцежнікі, з вокан гасцініцы грымелі вінтовачныя стрэлы. «Савой» адбіваўся. Камуністы вырашылі трымацца да апошняга патрона. Яны з хвіліны на хвіліну чакалі дапамогі з Бранска, Магілёва, Бабруйска i Смаленска. Час ішоў, патронаў станавілася ўсё меней i меней, у скрынцы заставалася толькі чатыры кулямётныя стужкі.

Білецкі заўважыў, што на дах суседняга дома некалькі мяцежнікаў цягнуць кулямёт. Кароткая чарга з «Савоя» як ветрам змяла ix адтуль. Стракапытаўцы адыходзілі i хаваліся за дамы. Афіцэры размахвалі пісталетамі, лаяліся i гналі салдат на вуліцу.

У пакоях гасцініцы стагналі параненыя, канаў прабіты навылёт бандыцкай куляю загадчык цэнтрадруку Фішбейн, падалі знясіленыя i галодныя камуністы, але «Савой» трымаўся ўсю ноч.

Раніцою Стракапытаў загадаў біць па гасцініцы з артылерыі. Ca свістам i грукатам снарады ўрываліся ў вокны, крышылі. тоўстыя сцены. Гінулі байцы, кідаліся i трызнілі параненыя. З Троіцкай вуліцы пачаў біць мінамёт. Увесь час стракаталі кулямёты мяцежнікаў, якія спрабавалі ўварвацца ў будынак, але з праломаў вокан, з балконаў грымелі стрэлы абаронцаў «Савоя». Яны перайшлі на другі наверх. Параненыя Ланге, Камісараў i Білецкі не пакідалі байцоў. Камандаванне яны перадалі былому палоннаму, нямецкаму камуністу Фрыдрыху Краўзе.

Скончыліся патроны, i кулямёт замоўк. З прабітай столі валіліся цэлыя пліты тынкоўкі разам з дранкаю, праз аконныя правалы свісталі вецер i кулі стракапытаўцаў. Параненых выносілі на першы паверх, перавязвалі разадранымі гасцінічнымі прасцірадламі i ўціральнікамі. A Краўзе, прытуліўшыся да падаконніка, без промаху етраляў па мяцежніках. Ён перапаўзаў ад аднаго да другога праёма, нібыта га вора чы сам з сабою, камандаваў: «Па бандытах, агонь!» i лаяўся па-нямецку i па-руску. Каманды абаронцаў «Савоя» мяняліся праз кожныя паўгадзіны. Густыя залпы прарэджвалі строй мяцежнікаў. Яны адпаўзалі ў брамы, хаваліся ў пад'езды.

Па гасцініцы зноў уда рыла артылерыя, кулямёты секлі шквальным агнём. Супраціўленне слабела — не было патрона ў, людзі паміралі ад вялікай страты крыві, а жывыя ледзьве трымаліся, знясіленыя голадам i бяссонніцай.

Фрыдрых Краўзе ўсё біў i біў па мяцежніках. Яму прастрэлілі вуха. На шчацэ i на шыі запяклася кроў. Бінтаваць не было калі. Побач з ім, ледзь дыхаючы, стралялі Ланге, Камісараў, Білецкі, Аўэрбах i Бочкін. Параненым i зусім знясіленым было загадана непрыкметна праз двары i завулкі прабірацца да Сожа, ратавапда ў рабочых кварталах горада.

У «Савоі» стрэлы сціхалі. З пад'езда выйшаў высокі бялявы мужчына ў расхлістанай чыгуначнай куртцы. Ён спыніўся i падняў левую руку.

— Хачу гаварыць з камандзірам.

— А хто ты такі?— запытаў афіцэр, які паспеў начапіць пагоны i крыж-накрыж перацягнуцца рамянямі.

— Член павятовага камітэта ад чыгуначнікаў Валодзька.

— Гаварыць гавары, толькі не агітуй, a пікнеш, заткну глотку.— I ён памахаў вялізным маўзерам.

— Вы акружаны Чырвонай Арміяй. Не павялічвайце сваіх злачынстваў, за ix вам прыйдзецца адказваць. Мы спынім супраціўленне, калі вы абяцаеце адпусціць параненых i ўсіх, хто застаўся ў гасцініцы.

— А ты не больна страшчай, камісарык,— вызверыўся афіцэр.— Што ты скажаш, як твая армія стане пад нашы сцягі i — «даёш Маскву». А вы? На халеру вы нам здаліся? Бяззбройных біць бог не вяліць, a ў палон браць — лішняя марока. Вылазьце, не зачэпім. Так, робя?

— Пушчай вылазяць,— гаркнула некалькі п'яных галасоў.

Валодзька, намагаючыся, каб хаця не пахіснуцца, пайшоў у «Савой». Страляніна сціхла. Праз некалькі хвілін, падтрымліваючы адзін аднаго, кульгаючы, абапіраючыся на кійкі ад штораў, выходзілі ўчарнелыя, параненыя, з перабінтаванымі галовамі абаронцы «Савоя» — рэўкомаўцы, работнікі Чэка, камуністы з чыгункі i заводскіх ускраін. Усяго чалавек шэсцьдзесят. Астатнія па адным, па два паспелі пратачыцца праз вузкі завулак у суседнія сады i двары.