Выбрать главу

Чырвонаармейцы драмалі, дзе хто прымасціўся. А Салавей не адрываўся ад акна. Яго трывожылі i клікалі пахі вясны, бязмежныя прасторы ледзь-ледзь зарунелай зямлі — усё тое, што ён так любіў з маленства. Але не толькі захапленне цягнула яго да акна — ён ні на хвіліну не забываўся, што адказвае за кожнага байца свайго батальёна, што недзе ix чакае бандыцкая засада i трэба быць гатовым у любую хвіліну рынуцца ў бой.

Цягнік спыніўся на невялічкай станцыі Макашына. «Няўжо не хапіла дроў ці вады?» — падумаў Салавей i выскачыў з вагона. Каля паравоза стаяў доўгі, як тычка, дзяжурны i нешта гаварыў машыністу. Аляксандр падбег да ix.

— Прыехалі, таварыш камандзір,— спакойна сказаў сівавусы машыніст.

— Куды прыехалі? Нам жа трэба на станцыю Доч,— гарачыўся Салавей.

— На гэтую Доч ужо ўссеў сукін сын Антонаў.

Пачцівы дзяжурны ў пенснэ стаяў навыцяжку.

— Мы прытрымалі ваш цягнік, каб папярэдзіць, што мінулай ноччу Доч занялі бандыты. А яны здатныя на ўсё.

— Многа ix там?

— Пэўна не ведаю. Але з раніцы па тэлефоне мацюкаюцца i пагражаюць. Нядаўна з Бахмача прыйшоў цягнік. Машыніст казаў, што ў вакзале не засталося ніводнае шыбіны, на пероне расклалі вогнішча, скубуць гусей, б'юцца i скачуць «казакі» Антонава, рабуюць пасажыраў. Дык глядзіце самі. Мы павінны папярэдзіць.

Салавей прыкусіў ніжнюю губу, насупіў бровы, Маўчалі дзяжурны i машыніст.

— Што вы ў бліжэйшы час адпраўляеце ў той бок?

— Платформы з баластам,— Дзяжурны выцягнуў вялікі гадзіннік на ланцужку.— Пойдуць праз гадзіну пятнаццаць хвілін.

— Ясна,— адказаў Салавей i загадаў машыністу паставіць эталон на запасны пуць, а сам з дзяжурным пайшоў у вакзал. Ён адбіў тэлеграму ў Гомель, каб Малаковіч прыслаў у Макашына атрад магілёўскіх i смаленскіх курсантаў.

Праз гадзіну Салавей з Тараевічам, апранутыя ў прамасленыя курткі, штаны i шапкі тармазных кандуктараў, чакалі цягніка з баластам. Як толькі ён падышоў да станцыі, абодва ўскочылі на тормаз апошняй платформы.

У самыя рызыкоўныя разведкі Салавей заўсёды хадзіў сам. Ён верыў у сваё шчасце, бо ўмеў вылузацца з любое пасткі: прыкінецца то недалужным мужычком, то сквапным мяшэчнікам.

За прыдарожнымі елачкамі цягнуліся бяскрайнія палі з яшчэ празрыстымі гайкамі i адзінокімі дзічкамі. Тут ужо былі зелянейшая трава i цяплейшы ветрык, a ў спіну прыгравала сонца, затканае рэдзенькаю павуцінкаю бялявых воблакаў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, на адхонах длубаліся вялікія блішчастыя шпакі, але за лязгатам колаў не было чутно ні ix ціўкання, ні песень. А Салавей так любіў цішыню палёў i птушынае шчабятанне, пах раллі i падсохлага гною. Ранняя вясна растрывожыла яго сялянскую душу.

Апошнюю платформу тузала i кідала з боку ў бок, матляла, як паўрозу на ветры. Паравоз асіпла раўнуў, платформы збіліся «з нагі» i заляскаталі несуладна i павольна.

— Пад'язджаем! — крыкнуў Салавей Тараевічу, згроб з парэнчаў жменю паравознай сажы, нацёр ёю рукі, патрымаўс5і за твар i стаў яшчэ болей падобны на мурзатага чыгуначніка. Toe ж самае зрабіў i Тараевіч. Яны паглядзелі адзін на аднаго i весела засмяяліся.

Цягнік запавольваў хаду. Паказалася станцыя. У прысадзістым вакзальным будынку свішча ведер, на пероне валяюцца галавешкі i абгарэлая салома, але ні песень, ні крыкаў не чуваць. Відаць, бандыты нацешыліея, нагуляліся i недзе ў зацішку, паадкідаўшы хвасты, спяць. Убачылі трох дзецюкоў з кароценькімі абрэзамі ў руках. На дваіх смушкавыя кучомкі, на трэцім — шапка з гайдамацкім шлыкам. Мабыць, вартавыя. А дзе ж астатнія i колькі ix?

Паравоз спыніўся каля вадакачкі i пачаў смактаць ваду з доўгага хобата. Салавей з Тараевічам саскочылі на вільготны пясок, дзеля прыклепу адчынілі заслонKi на буксах, пастукалі па рысорах i колах i падышлі да дзябёлай грудастай стрэлачніцы, прывіталіся.

— Адкуль гэта ў вас «запарожцы»?

— Цэ ж скажэнні бандзюкі з Шаповаловкі. Пілы, пілы, жінок, як цых курчат, ловылы, а тэпэр спляць, шчо б воны нэ повставалы. А чы тры дурні стэрэжуць.

— А цябе часам не спаймалі? — усміхнуўся Тараевіч.

— Трасцачку ім. У мэнэ свій козак е.

— Багата ix тут? — запытаў Салавей.

— Та ні. Можа, якіх з трыццаць i будэ. Куркулі всэ. У Борзні, там богацько, та в Шаповаловці шайка стоіць, а тут ні.