— Чаго крутыш? I так не ўтэчу,— агрызнуўся той жа здаравіла з шрамам на твары. Бандытаў павялі на станцыю, а Салавей з батальёнам рушыў на Шапавалаўку.
Ужо добра вывіднела. Батальён ланцугом расцягнуўся па гразкім полі. Байцы кацілі кулямёты, трымалі пад пахамі зараджаньш вінтоўкі. На ўзгорку паказалася вялікае сяло: соткі з паўтары прысадзістых мазанак стаялі паміж садгсоў i тапалёвых прысадаў. Шапавалаўка, відаць, яшчэ спала — ні дымку, ні жывое дупіы не відаць. Чырвонаармейцы залеглі вакол сяла. Да крайняй хаты падышлі Салавей з Тараевічам. Яны былі ў шынялях i ў замасленых чыгуначных шапках. Што за людзі, ніхто адразу i не здагадаецца. Асцярожна пастукалі ў маленькае акенца. За шыбінаю паказалася сагнутая постаць заспанага дзеда з сівой барадою.
— Відчыні, дзіду,— па-ўкраінску азваўся Салавей.
Ляпнула клямка, з дзвярэй выйшаў ускудлачаны стары ў палатняных сподніках i ў кажушнай камізэльцы.
— Чого тобі? — буркнуў ён.
— Чэрвоных тут не було? — спытаў Салавей.
— А вы хто ж будэтэ?
— Війско батькі Пэтлюры,— адказаў Аляксандр.
— Гэ, булы та сплылы. Всіх пэрэдушылы на станцыі i ў Борзні. I я штук з дэсяць порэшыв.
Тараевіч выхапіў наган. Салавей сціснуў яго руку.
— Адставіць, таварыш Гараевіч.
Стары змікіціў, што сказаў не тое, што трэба, упаў на калені i залямантаваў:
— Брэшу, брэшу, таварышы, нікого я нэ бачыв. Догодыть хотів. Пэрэмішалысь тэпэр i білы, i чэрвоны, i жовты, i сыні. Сын мій, Грыцко, у Шчорса служыць. Пошкадуйтэ старого. Набрэхаў сам на сэбэ, чого i нэ снілося.
— Уставай, стары,— падняў яго за худое плячо Салавей,— i пакажы нам хату атамана.
— По ліву руку, біля колодэжа, зэлэнаю бляхою крытая. Він сам з куркулям! ў Борзні. Там ix вэлыка сіла, i полковнік Сікіра з імі. А тут тількі жінкі да дзіты. Прямо ідыть,— не сунімаўся стары. Яго вузлаватыя рукі калаціліся, i сам ён яшчэ болей змізарнеў i ўвагнуўся.
Салаўю аж шкода зрабілася яго. Было відаць, што ён не «куркуль» i не бандыт.
— Ідзі, дзед, у хату i скажы бабе, што ты стары брахун. Так i скажы!
— Ей жа ж богу нэ брэшу. По ліву руку хата.
Салавей пакінуў засаду ў хаце атамана Антонава, i чырвонаармейцы рушылі на Борзну.
Гарадок стаяў на беразе невялічкай рэчкі. На тым баку бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Пад нагамі шамацеў леташні прымяты жнеўнік. Ужо відаць царква з блакітнымі купаламі i блішчастымі крыжамі. Раптам ударылі званы, трывожна, як на пажар.
— Які сёння дзень? — пацікавіўся Салавей.
— Пятніца,— адказаў маладзенькі баец.
— Да бою ...тоўсь! — пакацілася на полі каманда. Чырвонаармейцы разгарнуліся шчыльным ланцугом, наперад выкацілі кулямёты.
Вярсты за тры ад горада ix сустрэў густы вінтовачны залп. Байцы залеглі. Шэсць кулямётаў накрылі бандыцкі ланцуг у неглыбокім яры. Кулі дзынкалі над галовамі антонаўцаў, не даючы ім зрушыцца i падняцца. Некаторыя паспрабавалі адпаўзаць назад, але ix прашывалі кулямётныя чэргі. За сцяною агню рухаўся ланцуг чырвонаармейцаў.
А званы гулі i гулі, склікаючы з суседніх хутароў бандыцкія шайкі. На ўскраіне гарадка мітусіліся стракатыя постаці, але лезці пад шквал кулямётнага агню не адважваліся. Бандыты пачалі адпаўзаць па лагчыне, шукалі ратунку ў канаўках i залітых вадою ямках, некаторыя спрабавалі перапаўзці да невысокага кургана, што стаяў ля дарогі, але так i заставаліся ляжаць у полі. З лагчыны адстрэльваліся з абрэзаў i вінтовак. Стрэлы чуліся ўсё радзей i радзей — адным удалоея перабрацца да ракі, другія засталіся ляжаць у яры.
Чырвоны батальён падышоў да гарадка. Тут яго сустрэў моцны вінтовачны агонь, з царкоўнай званіцы засакатаў кулямёт. Бандыты супраціўляліся. Яны стралялі з-за дамоў i парканаў, з гарышчаў i вокан. Параненыя чырвонаармейцы не пакідалі строй. Рота магілёўскіх i смаленскіх курсантаў, якою камандаваў Тараевіч, абышла Борзну з тылу i адрэзала адступленне бандытам. Па званіцы ўдарылі кулямёты. Антонаўцы, як падсмаленыя, хаваліся куды каторы, некаторыя кінуліся да рэчкі, але пераправіцца праз паводку не было на чым. Задоўга да канца бою Антонаў з палкоўнікам Сякірам у невялічкім чоўне пераплылі на другі бераг i зніклі ў бярэзніках.
Пасля паўдня страляніна сціхла зусім. Абяззброеных бандытаў прыводзілі на плошчу каля царквы. Ix клялі i лаялі мясцовыя мужчыны i кабеты, кідаліся да тых, што рабавалі i здзекаваліся з ix у дні п'янага разгулу.
З турмы выйшлі сорак тры камуністы. Ix не кармілі i не давалі. Вады, збівалі да крыві, выкручвалі рукі i ламалі рэбры. Падтрымліваючы адзін аднаго, яны прыйшлі на плошчу, дзе сабралася ледзь не ўся Борзна.