Выбрать главу

...1 тады паляцела па-над светам не толькі людская, але і чарадзейная пагалоска. Нібыта, калі цягнулі русалкі маладзічок у лясныя нетры, адкалолася ад яго дробненькая іскрыначка. Доўга хавалі яе русалкі, але неяк да іх прыйшла тая, якая хацела стаць чараўніцай. Падаравалі ёй русалкі маладзіковую іскрыначку, і стала чараўніца рассцілаць над светам празрыстыя сцюдзёныя росы. І назвалі тую чараўніцу прыгожай Росіцай, бо сапраўды была яна вельмі прыгожая. А халодная маладзіковая іскрыначка назаўсёды схавалася ў яе сэрцы. Ад таго і сэрца той чараўніцы халоднае, як іскрыстая раса на золку.

Мне ніколі не холадна ад расы. Холад — цепліць. Мне няма адзіноты. Мне няма болю. Толькі не супакоіцца мне, пакуль ляціць над светам далёкая русалчына песня: «Хочам, хочам закахацца, чарадзействы сніць ды сніць, у палях, лясах гукацца ды свет чарамі спавіць».