Выбрать главу

– Я звычайна прапаную тры малюнкі на выбар, але гэты дыван у мяне найчасцей замаўляюць, бо ён – пра каханне.

– Якое ж гэта каханне, калі яна на беразе, а ён з іншымі ў чоўне?

– Жаночае.

Алена ўкленчыла перад палатном, а Марыля прысела побач на лаву.

– Жыла-была дзяўчына, – Алена ўзяла пэндзаль, і яе рука пачала лётаць над малюнкам, хутчэйшая за словы. – І быў у яе каханы. І паехаў ён не так і далёка, але яна яго не бачыла. А іншыя бачылі і казалі, што ён знайшоў, кім яе замяніць. Ды яна не верыла, ажно пакуль не прысніла сон. Плывуць яны ў чоўне не ўдваіх, а ўтраіх: з імі яшчэ адна дзяўчына, сядзіць, усміхаецца. «Мой ён, – кажа, – мой». Прачнулася дзяўчына і села ліст пісаць. І ўсё, што ўсэрцы гарэла, на паперу перакінулася. І пра тое расказала, як яна начамі не спіць, і як слязамі раніцою ўмываецца, і што ёй удзень людзі пра яго кажуць. І каб ён ішоў да той, што пра яго казала: «Мой». Дапісала і аднесла на пошту.

А праз тыдзень яго сябар вярнуўся дамоў, у крыві, ледзь жывы. І распавёў, што каханы яе загінуў, а ёй ніколі не здраджваў. А ці паспеў атрымаць ліст ад яе, ён не ведае.

І зразумела дзяўчына, каго яна ў чоўне трэцяю бачыла. То была смерць ягоная: «Мой, – кажа, – мой ён». А дзяўчына ж сама ад яго адраклася, да яе паслала.

І захацелася ёй вярнуць той ліст, а хаця б і той дзень, калі сэрца гарэла, але калі каханы жывы быў. І няхай бы ён вечна доўжыўся, той дзень, але каб каханы жыў.

У хаце стала цёмна, і Алена адклала пэндзаль убок:

– Не варта свечку паліць, заўтра дамалюю, – паднялася і адышла ад дывана, паглядзела на човен з тры ма постацямі. – Тут колькі год смерць галоўная каханка. Жывым жанчынам з-за яе нікога не застаецца, – зірнула на Марылю. – І ты, пэўна, разумееш. Колькі ў вашу вёску вярнулася?

– Разумею.

– А да маёй сястры не вярнуўся. Гэта яна яму ліст пісала. А я працягваю. Колькі я дываноў намалявала, столькі лістоў каханаму напісана, столькі разоў дзень той аднавіўся. А быў гэты дзень у тым годзе, калі нашыя ў Слуцку супраць савецкай улады паўсталі.

– Ціха-ціха, Аленачка, не кажы ёй такога. А ты, Марылечка, глядзі не паўтары нікому, а лепей забудзь, што чула, – гэта Тоня прынесла збан малака.

– А што з мяне возьмуць? Якое паўстанне супраць саветаўу Слуцку? Які зніклы жаніх? Думаеш, не ведаю, што мяне вар’яткай называюць? Магу вярзці, што на язык просіцца.

Тоня зірнула на Марылю:

– Ты не спалохалася?

Алена цёрла анучаю перапэцканыя фарбамі рукі: усе колеры ў цемры здаваліся чорнымі.

– А чаго палохацца? Хіба мне маці пра тое не казала? Цётка Алена, вы і мне такі намалюеце? Пра каханне, якое толькі і засталося, што ў думках? Ці пра дзеву на возеры?

Алена села за стол і падперла шчаку рукою:

– Паглядзім.

11 траўня 2017 года

«Знайшоў чарнавік артыкула, прысвечанага Кіш (?).

Трэба праверыць».

Дзённік Загорскага А. Я. Тэчка № 1/17
* * *

Да вёскі, дзе ў сорак дзявятым годзе адбылася верагодная сустрэча невядомай журналісткі з Кіш, вырашылі дабірацца на аўтобусе. Ліза ўзяла адпачынак, бо захацела паехаць разам з Алесем.

Добра, што паспелі сесці, – народу было бітма. І ўсе рабілі выгляд, быццам не заўважаюць тых, да каго прыціскаюцца спінамі, жыватамі, плячыма. Што туляцца не да жывых, цёплых людзей, а да шэрай халоднай сцяны.

Займаць месца Ліза трэніравалася з дзяцінства: штораніцы яны з сяброўкай чакалі школьны аўтобус і думалі толькі аб тым, як патрапіць у крэслы.

Па-першае, дзеля гэтага неабходна абавязкова прыйсці загадзя – калі спознішся, то не станеш на тым лапіку прыпынку, дзе, якбыло вылічана, адчыняўся самы перспектыўны варыянт – сярэднія дзверы.

Па-другое, ёй трэба было стаць злева таго лапіка, сяброўцы – справа: так агульныя шанцы павышаліся ўдвая. Па-трэцяе, калі аўтобус затармозіць, нельга было губляцца – ззаду штурхаўся натоўп гэткіх жа ахвочых, як і яны. Дарослых у «Школьнік» не пушчалі, таму спаборніцтва было сумленным.

Па-чацвёртае, патрабавалася імгненна пралічыць усе верагоднасці і ацаніць, куды цэліць, а куды не дабяжыш, бо сядзенні зоймуць іншыя.

І калі выканаеш усе пункты, цалкам магчыма, што запаветнае крэсла дастанецца табе.

Гэтыя правілы выпрацаваліся штодзённым досведам і сталі рэфлексам, які пасяліўся ўнутры. І зараз, чакаючы аўтобус, Ліза інстынктыўна напружвала зрок, выглядаючы вольнае месца.

Удзяцінствеянатолькі аднойчыспазнілася, і «Школьнік» з’ехаў без яе. Узгадала – жоўты азадак знікае ўдалечыні – і адчуванне жудаснай адзіноты захліснула яе, як і тады.