Таму мабільны Алеся (так, я там знайшла Ваш адрас) з аўдыёзапісамі тэлефонных размоў і арыгінал дзённіка пакіну сабе. Гэта ўсё, што мы незаўважна здолелі выцягнуць з яго машыны да таго, як прыехала міліцыя.
Мы напішам гісторыю, Вы прачытаеце. І будзем Вам удзячныя, калі палічыце магчымым дапамагчы з друкам. А пасля мы ўзновім з Вамі размову пра дыван. Напрыклад, можна перадаць яго ў Вашу калекцыю, але з тым, каб яго некалькі разоў на год выстаўлялі ў музеях.
Я ўпэўненая, што Вы атрымаеце неблагі дадатак да маляванкі. Бо, як мне казалі, менавіта цікавая гісторыя, «смачны правенанс», і робіць рэч даражэйшай.
З павагай,