Выбрать главу

Шалгуноў. В какой номинации вы были при Дзюлёране?

Каліноўскі. Не даючы ніякай намінацыі, ён прыняў мяне як бы сваім сакратаром. Я займаўся перапіскаю звестак і напісаннем артыкулаў аб ходзе паўстання для адсылкі за мяжу, даводзілася пісаць і намінацыі на прызначэнні…

Шалгуноў. Называйте, кого и на какие должности назначал Дзюлёран!

Каліноўскі. Памятаю, што пісаў намінацыю для Францішка Канаплянскага на паўстанцкага цывільнага начальніка Віленскага ваяводства…

Шалгуноў. Ещё на кого?!

Каліноўскі. Амаль адначасова з Канаплянскім на пасаду камісара Віленскага ваяводства быў прызначаны Сухадольскі-Дарманоўскі і Малахоўскі на паўстанцкага начальніка Вільні.

Сямёнаў. И всё?!

Каліноўскі. На шчасце, больш нікога не памятаю.

Шалгуноў. Куда девался Дзюлёран?

Каліноўскі. Бадай што эміграваў.

Шалгуноў. А вы приняли на себя роль главного распорядителя в крае?

Каліноўскі. Так! Я выконваў гэту ролю.

Шалгуноў. Есть ли вопросы к подследственному у членов комиссии?

Гогель. Да! Кто стал начальником Вильно после бегства Молоховского?

Каліноўскі. Міхаіл Ляпкоўскі.

Гогель. Где он сейчас?

Каліноўскі. А Бог яго ведае. Кожны ратуецца, як можа.

Сямёнаў. Кто стал начальником Вильно после Лепковского?

Каліноўскі. Гэту пасаду я даручыў свайму бліжэйшаму памочніку Ціту Далеўскаму.

Гогель. Назовите иных своих ближайших помощников.

Каліноўскі. Назаву хіба толькі светлай памяці Ігната Здановіча, пакаранага вамі смерцю, ды Томаша Грагатовіча, члена Літоўскага аддзела.

Сямёнаў. Кто ещё были членами Литовского отдела?

Каліноўскі. Аддзел распаўся яшчэ пры Дзюлёране, хто быў яго членамі, мне невядома.

Шалгуноў. Какие распоряжения и кому осенью прошлого года вами отдавались в усилиях поддержать активность бандформирований и отдельных бандитских шаек?

Каліноўскі. Дзейнасць мая напярэдадні зімовых халадоў 64-га года ў намаганнях падтрымаць народную справу барацьбы з расейскімі акупантамі абмежавалася толькі распараджэннямі аб зборы звестак пра стан баявых злучэнняў і атрадаў і іх дзейнасці, аб агульным настроі нацыянальнага духу і пра барацьбітоў, што загінулі ці былі схопленыя карнікамі.

Шалгуноў. И каковы были ответы с мест?

Каліноўскі. У асноўным няўцешныя. Таму ў сувязі з немагчымасцю зімою працягваць барацьбу, я даў распараджэнне аб роспуску атрадаў з выдачаю, калі будзе магчыма, адпускных білетаў касінерам і іх камандзірам… да вясны.

Шалгуноў. Ваши назначения в это время в губерниях? Поимённо!

Каліноўскі. Памятаю, бадай што, толькі кіраўніка Саву — відаць, гэта псеўданім, — і нейкага Міцкевіча, прызначаных начальнікамі атрадаў.

Сямёнаў. Кто такие Пеликша и Свенторжецкий?

Каліноўскі. Чуў ад Дзюлёрана, што яны нібыта прымалі ўдзел у справах Менскай губерні.

Гогель. Где находится Шадурский?

Каліноўскі. Хто ён такі і дзе знаходзіцца, мне невядома. І наогул, за выключэннем асобаў, мною ўжо названых, я больш ні з кім у непасрэдныя адносіны не ўваходзіў, нікога з асобаў, якія ім садзейнічалі, не ведаю ні ў Вільні, ні ў іншых губернях, можа, за выключэннем толькі Людвіка Дзічкоўскага — ковенскага паўстанцкага цывільнага начальніка і Альберта Грабоўскага — інфляндскага паўстанцкага ваяводы.

Сямёнаў. Кого знаете из воевод и главарей восстания в иных губерниях северо-запада России?

Каліноўскі. У Віленскай губерні, як вядома, пасля Канаплянскага ваяводы наогул не было, а хто ім быў у Менскай, не ведаю, з Віцебскай жа Гарадзенская са жніўня мінулага года па кіраванні паўстаннем адышла да Варшаўскага камітэта.

Гогель. Кого знаете из членов Комитета опеки в Вильно?

Каліноўскі. Нікога не ведаю, тым больш што ён, наколькі мне вядома, даўно ўжо не існуе. Але, між іншым, у Вільні ёсць асобы, што служаць справе дабрачыннасці і спагады сем’ям, што пацярпелі ад душыцеляў рэвалюцыі, але я іх, на жаль, не ведаю.

Шалгуноў. Кто такие Александр Оскерко, Яков Гейштар, Купеть, Баневич, семейство Кондратович?

Каліноўскі. Названых мне асобаў не ведаю.