Выбрать главу

Цана чалавечаму жыццю — капейка! Нават не капейка, а шэсць бутэлек партвейну, якія купіў Іван Рубаў (апавяданне С. Патаранскага «Грабавыя»), атрымаўшы сімвалічныя ва ўсіх адносінах «грабавыя» (месца падзей канкрэтызавана — Брагін). Забілі на Вялікдзень! 3-за шасці бутэлек партвейну!

Разлад, разводы, сіроцтва пры жывых бацьках, разбэшчанне і дэградацыя моладзі, п'янства (у тым ліку і жаночае, як пра тое б'е трывогу Г. Багданава ў рамане «Паляванне на Любаву») — далека не ўсе выявы духоўнага Чарнобыля, засведчаныя летапісцамі нашай сучаснасці.

На жаль, бадай ні ў адным творы не паказана сіла, што здольна супрацьстаяць злу. Толькі канстатацыя зла. Некаторых герояў, праўда, мучыць яшчэ сумленне, часцей на ўзроўні самаапраўдання, некаторыя імкнуцца ратаваць свае душы ад зла, але ці то ўжо позна, ці то сілы няроўныя… Ды і не будзе ўратавання душы без пакаяння. Галоўны герой аповесці I. Шамякіна з сімвалічнай назвай «Без пакаяння», забіўшы галоднае дзіця, не раскаяўся і не пакаяўся. Яго ўнутраныя маналогі — пошукі самаапраўдання, а самаапраўданне, паводле хрысціянскай маралі, — таксама вялікі грэх і падмурак для ўсё новых і новых грахоў. Без пакаяння зваліўся ў выкапаную ім самім магілу быкаўскі Сурвіла («Жоўты пясочак»), без пакаяння жыве недзе, адкупіўшыся ад пакарання, шамякінскі герой Акунда. Без пакаяння доўгі час жыло і ўсё наша грамадства: і каты, і ахвяры — усе. А без пакаяння не можа быць спадзеву на духоўнае ўратаванне. Мы жывём у грамадстве, дзе да гэтага часу ніхто не ўзяў на сябе адказнасць і не пакаяўся за самае страшнае ў гісторыі чалавецтва злачынства — за генацыд свайго ж народа ў часы сталіншчыны і бальшавізму.

…Удзельніца адной тэлеперадачы пра НЛА даводзіла ўсім у студыі, што ў яе на самай справе быў кантакт з дзівосным прышэльцам. Яны размаўлялі кожны на сваёй мове, але выдатна разумелі адно аднаго. На самае першае пытанне: «Што гэта? Будзе вайна?» — прышэлец адказаў: «Вайны не будзе, але вы жывяце і робіце няправільна. Трэба не так…» I справа тут нават не ў тым, памроілася такое ці было на самай справе, праблема не ў тым, чыім пацыентам — псіхолага ці псіхатэрапеўта з'яўляецца гэтая жанчына (большасць прысутных былі зацікаўлены менавіта вырашэннем гэтага пытання), а ў тым, што жыць сапраўды «трэба не так».

Большасць жа, як і герой зборніка аповедаў П. Васючэнкі «Прыгоды аднаго губашлёпа», перажываюць і адчуваюць такое: «Ён востра перажываў боль і разгубленасць ахвяры, з дапамогай якой творацца лёсы мацнейшых і разумнейшых, больш шчаслівых за яго людзей». Але ці на самай справе ўсе вакол толькі нявінныя і бездапаможныя ахвяры абсурдных бесчалавечых абставін?

Мудры М. Мантэнь пакінуў нам выснову свайго вопыту: «Кожны, хто доўга пакутуе, вінаваты ў гэтым сам. Каму не хапае мужнасці як для таго, каб вытрымаць смерць, так і для таго, каб вытрымаць жыццё, хто не хоча ні бегчы, ні дапамагаць, чым дапаможаш такому?» Чым можна дапамагчы таму, хто і пасля васемнаццаці гадоў гулагаўскіх пакут, не апраўдваючы кіроўцу жудаснай машыны таталітарнага вынішчэння, апраўдвае яе саму? Як дапамагчы таму, чыя свядомасць настолькі замбіравана, што ён перакананы, быццам «вялікую дзяржаву» разваліў адзін «антыхрыст, князь цемры», і ўсіх «заклікае да выраджэння ў ваўкоў»?

В. Быкаў лічыць, што такі менталітэт грамадства, сфарміраваны камуністычным ладам і камуністычнай па сутнасці псіхалогіяй на працягу амаль стагодцзя, ліквідаваць за некалькі гадоў немагчыма. Пакаленні, што за шмат гадоў прызвычаіліся існаваць у перакуленым свеце і не здольны разумець і прымаць агульначалавечыя каштоўнасці, В. Быкаў назваў страчанымі і для нацыі, «гэтаксама як і для чалавечай гісторыі».

Вынікам губашлёпства не як прыроднай, а як сацыяльна набытай адзнакі абыякавасці ў нацыянальным характеры з'яўляецца лямант «за што?», «боль і разгубленасць ахвяры», зайздрасць і нянавісць да ўсіх, а не толькі да «мацнейшых і разумнейшых, больш шчаслівых… людзей».

Нельга не пагадзіцца з крытыкам Вольгай Шынкарэнка ў тым, што «ўсе далейшыя абагульненні адносна з'явы губашлёпства… не дадуць нічога вартага ў нашу карысць». Кажучы словамі таго ж М. Мантэня, «калі можна быць вучонымі чужою вучонасцю, то мудрымі мы можам быць толькі ўласнай мудрасцю».

«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына» (Янка Купала)

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Якуб Колас.

У кнізе «Зямля пад белымі крыламі» незабыўны наш Караткевіч засведчыў легенду пра тое, як Бог дзяліў між народам! землі. I даў Бог беларусам, якія Яму вельмі спадабаліся, пушчы нямераныя, рэкі — поўныя, азёры — нялічаныя. Звяры і дзічына ў пушчах чародамі; лані бягуць — лес варушыцца. Рыбы ў рэках — касякамі; чаўны з вады выціскае. Пчолы ў борцях — мільёнамі. Сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Сказаў Бог, што і голаду на гэтай зямлі ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да нас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. Яшчэ сказаў Бог, што і людзі на гэтай зямлі будуць таленавітыя, на музыку, песні, вершы — здатныя, на дойлідства — таксама; жанчыны будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, кемлівыя…

Месца дзеяння аднаго з твораў рускага пісьменніка XIX ст. А. Пагоскага, які быўродам з Полацка. — Беларусь. А. Пагоскі пакінуў нам сваё ўсведамленне багацця, якім валодае кожны, хто жыве на гэтай чароўнай зямлі: «I такой прыгажосцю надзяліў Гасподзь старонку нашу, што, куды ні глянь, аж душы светла: лясы цяністыя, воды светлыя, пагоркі быццам золатам абсыпаныя; лугі, як паркаль дарагі, разнастайнымі кветкамі стракацяць, і амаль што з кожнага вясёлага пралеска віднеецца, быццам кавалак люстэрка, край сіняга гладкага возера. А паветра чыстае, нябёсы бязвоблачныя, а з кожным ветрыкам нясецца да цябе які-небудзь прыкметны пах: то смолка чутна з хвою густога, то дзятліна салодкая ад зялёных лясоў, то ядлоўцам ды чаромхай дыхне!..»

У кожнага чалавека ёсць свой «куточак запаветны», самы дарагі і любы сэрцу. З дзяцінства чалавек, сам таго не ўсведамляючы, чэрпае з гэтай прошчы сілы і ўсё тое, што пасля пераплавіцца ў дыямент і вызначыць яго сутнасць і яго светаўспрыманне. Нельга не пагадзіцца з В. Быкавым, што шляхідарогі роднага краю ў многім уплываюць на шлях чалавечага жыцця, асабліва калі гаворка ідзе пра жыццё паэта, пра вытокі яго душэўнай і паэтычнай сутнасці.

Для В. Быкава самым прыгожым з усіх беларускіх шляхоў з'яўляецца шлях з Мінска на Полацк. Натхнёна і паэтычна апісвае В. Быкаў гэты шлях ва ўсе поры года: «Люба ездзіць па ім улетку, калі лясы набіраюць сваю лісцёвую моц і стаяць паабапал, нібы трапічныя джунглі; люба ўвосень, у пару залатога лістападу азіраць яго страката-маляўнічую прыгажосць ці нават зімой, маразамі, калі бары абапал гасцінца апранаюць свой срабрысты ўзор і ўсё навокал замірае ва ўрачыстым маўчанні…Стужка шашы нырае ў самыя лясныя нетры, і стромкія сосны жоўтай мядзянай сцяной сціскаюць асфальтку, якая то віляе з пагорка на пагорак, то пераскоквае рэчкі, то доўга ўецца між баравых цяснін…»

А думкі Яна Баршчэўскага, акрыленыя ўспамінамі, імчаць яго да празрыстых вод Палаты, дзе грандыёзныя купалы горада; дзе хваласпевы і працяжны гул арганаў пад стракатым скляпеннем вялікага касцёла ўліваюць пабожнасць у сэрца; дзе пляц запаўняецца людам у час чуллівай працэсіі з абразом Святога Немаўляці… Там — чысціня душы, «маладой, бясхмарнай, — шчаслівай! Там, там калыска мае маладосці!.. I рэчкі там з малака і мёду… Там нашыя жаданні і думкі жывуць; туды хацеў бы ляцець я на крыл ах!..»

У кнізе Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня…» мноства лірычных і філасофскіх замалёвак, большасць з якіх прысвячаюцца роднаму краю. Лірызм, узрушанасць і эмацыянальнасць дасягаюцца ў тэксце аднатыпнымі і клічнымі сказамі, развітымі аднароднымі дапаўненнямі, паўторамі. Усё гэта ў спалучэнні з інверсіяй робіць мову рытмізаванай і спрыяе выяўленню элегічнага настрою, стану душы, у якой спявае сум, светлы смутак па дарагім і незваротным.