Яшчэ відавочней разыходжанне паміж сартраўскім і быкаўскім героямі, калі выверыць іх сартраўскім тэзісам «існаванне папярэднічае сутнасці». У Сартра і вобраз, і сітуацыя, і яе фінал — пантрагічныя. Пантрагічным бачыцца і герой быкаўскай «Сцяны» літаратуразнаўцу Л. Корань. Так, у кнізе «Цукровы пеўнік» (с. 142) мы чытаем: «Відавочна, што менавіта сучасны менталітэт беларусаў як вынік перманентнага генацыду мог нарадзіць у творчасці В. Быкава той пантрагічны мастацкі вобраз, які мы бачым у прытчы „Сцяна“».
Аднак і гэты вобраз, як вобразы безыменнага забойцы з «Трупа», крыважэрнага пацука з «Хвастатага», не пантрагічны, а «пансатырычны». Усе тры героі — забойцы. Яны — не ахвяры, а хаўруснікі і абслуга «сцяны асурду». Усе тры вобразы аб'яднаны і адносінамі аўтара да ўвасобленага ў іх. Гэтыя адносіны — пагарда, гідлівасць, якая толькі можа быць да мярзотнасці, народжанай «сцяной абсурду». Трываласць «сцяны абсурду» ў многім і забяспечваецца такімі, як «ён», як Хвастаты, як безыменны забойца. Хвастатыя забойцы забяспечвалі шалёны бег пачварнай д'ябальскай машыны, пакуль тая не ўкруціла і іх у свой барабан. Менавіта сатырычнае адрознівае быкаўскую «Сцяну» ад пантрагічнай сартраўскай. Сатырычнае ў сваю чаргу з'яўляецца атрыбутам байкі-памфлета, а не прытчы. Прыкметы байкі-памфлета відавочныя ў быкаўскай «Сцяне».
В. Быкаў ва ўсіх трох творах робіць акцэнт не на выбары, які ўсё вызначае (галоўны выбар усіх названых быкаўскіх персанажаў быў зроблены раней), а на наступствах гэтага выбару. Тым самым пісьменнік мадэліруе гэтыя наступствы і папярэджвае пра адказнасць за выбар, расплату за ўчыненае. А вось павучальнае на такім узроўні, магчыма, некаторымі чытачамі ўсведамляецца як прытчавае.
Л. Корань у згаданай кнізе «Цукровы пеўнік» піша, што «мастацкі пафас В. Быкава застаўся нязменным: гэта гранічная канкрэтызацыя і ў той жа час парабалічна абвостраная апеляцыя да гуманізму». В. Быкаў — мастак эпохі, у якую ўвесь род чалавечы падышоў да краю сваёй пагібелі, да прорвы. Папярэджваючы пра небяспеку наперадзе, прарок прапаведуе духоўнасць насуперак прагматызму. Дз. Бугаёў у кнізе «Спавядальнае слова» называе «катэгарычным прысудам» меркаванне крытыка Г. Шупенькі адносна апошніх твораў В. Быкава, якія Г. Шупенька называе «сучаснай быкаўскай прозай». «Ні аднаго жывога жэста жывога канкрэтнага чалавека ў канкрэтнай сітуадыі… Не кажу ўжо пра такія мудрошчы, як пластыка, мелодыка прозы. Нам не паказваюць і не расказваюць, а вуснамі аўтара-дэміурга пераказваюдь аднастайна-натужліва і ўчынкі нежывых мёртванароджаных людзей, і іхнія думкі, і развагі. Асноўны мастацкі прыём гэтае прозы — апісальнасць» — так піша Г. Шупенька пра быкаўскае апавяданне «На Чорных лядах», якое Дз. Бугаёў лічыць «выдатным творам» і нават «падзеяй у нашай літаратуры».
Час — толькі ён адзін як нестаронні суддзя — вызначыць, хто з шаноўных крытыкаў мае рацыю. Аднак ужо сёння відавочна, што быкаўскае слова на такой вышыні, што яно свабоднае і ад хвалы і ад «хулы». Можна колькі заўгодна спрачацца, ді ёсць двойчы два — чатыры. Праблема, як даводзіць А. Камю, «у тым, каб ведаць, складаюць ці не двойчы два чатыры».
Змест
Ад аўтара
«Мова — сцяг народа» (М. Ермаловіч)
Сцяганосцы Айчыны «Шануйце роднае слова!» (Цётка)
«Мудрыя ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве пачціваму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду» (Леў Сапега)
«Зямля — аснова ўсёй айчыне» (Якуб Колас)
«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» (Янка Купала)
«На паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым» (А. Куляшоў)
У пошуках згубленага скарбу
Падзенне без пакаяння пасля сатанінскага тура
«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына» (Янка Купала)
«Час — люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага» (А. Разанаў)
«Мінулае вучыць нас, як жыць сёння» (1) (Ян Баршчэўскі)
«Мінулае вучыць нас, як жыць сёння» (2) (Ян Баршчэўскі)
«Гарыць агонь нязгасны ля граніту, як памяць сэрцаў аб сваіх сынах» (А. Астрэйка)
«Мы лёс свой самі выбіраем…» (П. Броўка)
«Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш» (Якуб Колас)
Кім быць і якім быць
«Гады чысціні і надзеі, гады парыванняў і мрой» (Р. Барадулін)
«Шануем мы бацькоў імёны, навукай прыклад нам яны» (У. Жылка)
«Дзяды — вытокі кожнага народа» (А. Лойка)
Праблема бацькоў і дзяцей у беларускай літаратуры «Трэба дома бываць часцей…» (Р. Барадулін)
Жыватворная сіла быцця — праца
«I пасля кожнага свайго падзення я, Чалавек, устаю, бо мяне ўздымае праца» (У. Караткевіч)
Праца — падмурак духоўнасці «Настаўнік — соль зямлі» (Сымон Будны)
«Самы светлы талент — дабрата» (С. Грахоўскі)
«Не ціхне вечны бой» (А. Куляшоў)
«Вядзі рашучы бой!» (А. Вярцінскі)
«Людзей ратуе толькі чалавечнасць» (П. Панчанка)
«Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» (В. Быкаў)
«Нашто на зямлі сваркі і звадкі… калі ўсе мы разам ляцім да зор?» (М. Багдановіч) «Паўзуць яны, сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя…» (А. Вярцінскі)
Хто смяецца апошнім
«Простае шчасце людское…» (Максім Танк)
«Той і шчаслівы, хто зведаў каханне…» (П. Панчанка)
«Пра маці можна гаварыць бясконца» (Максім Горкі)
«Тут зямля такая!» (Максім Танк)
«Колькі талентаў звялося…» (Якуб Колас)
«Няма прарокаў у сваёй Айчыне» (з Евангелля)
Апеляцыя да гуманізму