Выбрать главу

А тым часам я і не заўважыла, як дом без кутоў прадалі. Яго преатварылі — увесь, за выключэннем майго, нашага з Гаўдзі і са Святлом пакоя — яго ўвесь ператварылі ў ігральны дом. Па вечарах, мне было чуваць, усе пакоі і залы запаўняліся шумлівымі, прагнымі да грошай і выпадковай удачы людзьмі. Яны крычалі, плакалі, клялі адно аднаго і свой лёс. Яны хутка хмялелі, п’янелі і брыдка лаяліся. Адзінае: ніхто з іх ніколі не набліжаўся, не адчыняў дзверы ў мой, у наш пакой. Ніхто з іх і памысліць не мог, што ў доме існуе гэты пакой з дзвярыма, падобнымі да крылцаў матылька, з празрыстымі ліловымі, крыху як бы запацелымі шкельцамі... Пакой, дзе я чакала Гаўдзі. І куды час ад часу ўсё яшчэ прылятала, прыплывала нашае з ім дзіўнае святло: празрыстая, прамяністая дзявочая здань. Прыплывала дзеля таго, каб для адной мяне выканаць па-Дунканаўску лёгкі, палкі танец кахання.

Гаўдзі апантана будаваў свой сабор і, можа, нават ніколі не згадваў пра мяне... Пр анас... Але аднойчы... Аднойчы, ідучы па горадзе ( я сасніла ці прымроіла ўсё гэта як бы наяве), ён раптам убачыў, выпадкова ўбачыў цудоўныя белыя ружы.

Па колеры яны былі не зусім звычайныя. Не халаднаватыя, не снежна-белыя, а мяккія, малочныя, з ледзь улоўным цёплым сонечным адценнем... Яны былі такія свежыя, што па іх пялёстках перакочваліся, міргалі дыяменцікі роснага святла. Жанчына, якая зрэзала іх раніцой і прынесла на продаж, ведала іх сапраўдную цану. Яна была вопытным кветкаводам і ніколі не зразала апошніх, пры сцяблінцы, зеленаватых пялёсткаў, якія называюць “сарочкай” бутона.

Яны былі незвычайныя, надта жывыя... гэты яружі. Яны дыхалі , нават, здаалася, намагаліся нешта вымавіць. Гаўдзі спыніўся — а можа, гэта яны, гэтыя ружы, самі спынілі неўтаймоўнага Гаўдзі... Так ці іначай, Гаўдзі не ўтрымаўся і купіў адну ружу. І, пэўна ж, адразу (дзіўны, салодкі боль шыпоў!), ён адразу ўспомніў і пра мяне. І пра нашае з ім так раптоўна народжанае і ўсё яшчэ беспрытульнае чароўнае святло. Ён успомніў пра нас і, прыхінаючы ружу да грудзей, да душы прыхінаючы, замест таго, каб ісці на працу, замест таго, каб ісці будаваць харм, якому аддаў некалькі дзесяткаў гадоў свайго жыцця, ён заспяшаўся ў свой незвычайны, збудаваны дзеля мяне дом без кутоў, дом, які даўно стаў ігральным домам.

Ён так спяшаўся, мой, наш сівабароды Гаўдзі, Гаўдзі, які ў сталасці стаў падобны да Жана Вальжана, ён так спяшаўся, што. Пераходзячы вуліцу, не заўважыў трамвай. Першы ў Баселоне трамвай.

Ён упаў.

І белая ружа, малочна-белая ружа ўпала разам з ім. І з яе пялёсткаў, як слёзы пырснулі, рассыпаліся па бруку, азваліся святлом дыяментавыя расінкі...

Збегліся людзі. Выклікалі доктара. Але і ён не змог вырваць з пальцаў беспрытомнага, беспрытульнага Гаўдзі чароўную кветку, якая ва ўсіх на вачах ружавла, набівалася чырванню... Быццам, адлятаючы, хтосьці перадаваў ёй колер, святло, кроў, сваё жыццё... Людзі былі настолькі ўражаны, што ніхто,здаецца, не заўважыў, як, калі, куды раптам знік Гаўдзі.

І што ўрэшце рэшт сталася з ружаю, якую ён не выпускаў з рук. Святло, нячутнае, выслізнула з майго пакоя, падляцела да Гаўдзі — і дапамагло яму, ягонай душы пераадолець зямно епрыцягненне, забрала з сабою цяпер, без душы нікому не патрэбнае, непрыгожае, няўклюднае цела, дапамагло яму даляцець туды, куды ён столькі гадоў ніяк не мог дайсці...

І Гаўдзі — разгублены, нясмелы — зноў пераступіў парог ім жа самім калісьці збудаванага, дзіўнага бяскутняга дома. Дома, які ён ніяк не мог пазнаць... Там, у тым доме, цяпер было поўна зусім незнаёмых, нервова-мітуслівых, п’яных людзей з чырвонымі, спацелымі тварамі. Іхнія грэблівыя ўсмешкі ранілі горш з ашыпы. І ружа ў ягонай руцэ залілася сорамам, счырванела, сцялася і ледзь н езвяла ад болю. Гаўдзі крануў яе сваімі вуснамі, як бы суцешваючы, суцешваючы і яе, і сябе, і павольна пачаў падымацца па лесвіцы, якая нагадвала ракавіну. Вінтавое ўзыходжанне было падобнае да падзення. А падзенне ставалася ўзыходжаннем. Кожны крок то забіраў, то зноў вяртаў яму пражытыя ім гады... Сівыя валасы пераўтвараліся ў цёмныя і зноў сівелі. Нарэшце Гаўдзі адшукаў ім самім калісьці прыхаваныя ад чужых вачэй і расчыніў падобныя на крылцы ліловага матылька дзверы — і апынуўся, і вось ён нарэшце ён апынуўся ў тым самым пакоі, дзе я чакала, дзе я так чакала яго...

Замест ценю, я гэта адчувала, вакол мяне па-ранейшаму блукала святло. Гаўдзі зайшоў. І яно, гэтае неўтаймоўнае святло, як у кроплю, сцяклося ў белую ружу, якая адразу пачала люстравацца ў сценах, на столі, на падлозе. Гэты жывы, светланосны бутон то расцякаўся, тозноў набываў ясныя, выразныя абрысы, што рассыпаліся, расцякаліся ў пялёсткавым ззянні. Кветка пульсавала. Дыхала, і я ведала: яна прагне ператварыцца ў жанчыну, яна прагне паказацца і заваражыць неўтаймоўнага Гаўдзі...