Акорд, узыходжанне ў глыбіню. Аксамітны ўздых. Паўза. Цішыня. Кажуць, што ў сапраўдных музыкантаў паўза гучыць больш шматзначна, чым сама мелодыя. Бо гэта тое самае імгненне, калі не кампазітар, а кожны з нас выплёсквае свае пачуцці. Душа адкрываецца свету і спявае, шэпча нешта зусім патаемнае...
А цяпер я буд уіграць моцарта. Вось гэты ягоны “Менуэт”. Строгі, стройны, гарманічны. Нічога ні прыбраць, ні дадаць. Яго танцавалі дамы ў крыналінах (шырокія такія спадніцы) і мужчыны ў парыках і пантофлях на высокіх абцасах са спражкамі. Я бачыла ў адным музеі такую фарфоравую статуэтку. Сугуччы рознай вышыні, глыбіні... Сонечнае зацменне. Паклон. І зноў светлая мелодыя вяртання. Пошук і пошум гармоніі.
Адсюль, з вышыні. Я магу разгледзець не толькі палярную зорку і Малую Мядзведзіцу, але і яшчэ некалькі жывых Сузор’еў. Вось ляціць конь натхнення легкакрылы Пегас. Ягонае з’яўленне на небе звязана яшчэ з адным старажытнагрэчаскім міфам. Яснеюць, ператвараюцца ў мужнага, грубаватага эфіёпскага цара ў падобным на чалму галаўным ўборы зоркі сузор’я Цэфея. Вось і ягоная жонка Кассіяпея. Сядзіць на троне, і ніяк не можа сама на сябе налюбавацца. Не мож анацешыцца сваёй прыгажосцю, яна проста закаханая ў самую сябе. І яе зусім не турбуе, што тут, у зорным небе зусім непадалёк пакутуе, прыкутая ланцугамі да скалы любая дачка Цэфея Андрамеда, якую прынёс у ахвяру страшнаму Кіту ўласны бацька. Каб не Персей, які трымае ў руцэ галаву гаргоны Мядузы.
Музыка ажывіла героеў, і тут, у глыбіні Сусвету, я, назіраючы за кассіяпеяй і эфіёпскім царом Цэфеем, які літаральна сцелецца перад ёю, убачыла, як можа разбэсціць жанчыну залішняя ўвага закаханага ў яе мужчыны. У енйкае імгненне Кассіяпея, як і кожная, разбэшчаная закаханым мужчынам жанчына, пачала прагнуць, каб н етолькі муж, але і ўсе. Хто побач, і, галоўнае, жанчыны, прызнал іяе за лепшую, за найпрыгажэйшую. І яна пачала выхваляцца перад усімі, нават перад жыхаркамі мора — нерэідамі. Іх гэта абразіла, і яны кінуліся па абарону да Пасейдона. Той умеў помсціць. Наслаў на берагі Эфіёпіі страшнага Кіта. Кіт мог знішчыць усё жывое. Але аракул параіў Цэфею адкупіцца ад пасланай Пасейдонам пачвары, аддаць на спажыву Кіту ўласную дачку, ягоную любую Андрамеду.
Кассіяпея цешылася ў палацы. А прыкутая да скалы юная Андрамеда з жахам чакала, калі ж з глыбіні вынырне пачварны Кіт і праглыне яе. Каб не Персей, загінула б, так і не спазнаўшы кахання, шчасця, якое скраў у яе ўласны бацька...
Персей быў героем. Ён лётаў па свеце і здзяйсняў подзвігі. Нарэшце, на самым краі света, ён натрапіў на востраў, дзе жылі тры жанчыны-пачвары — гаргоны, у якіх замест валасоў быў клубок змей. Варта было гаргонам кінуць на каго-небудзь свой позірк, і той зараз жа ператвараўся ў камень. Персей захацеў перамагчы хоць адну з іх. І не прыдумаў нічога лепшага, як дачакацца, пакуль тыя заснуць і адсекчы адной з іх па імені Мядуза галаву. У тое ж імгненне з яе цела вылецеў крылаты конь Пегас, на якім і даляцеў Персей да Эфіёпіі, дзе заўважыў прыкутую да скалы Андрамеду. Кіт вось-вось гатовы быў праглынуць яе. Ды толькі ў руках Персея засталася галава гаргоны Мядузы. І мёртвая, яна не страціла сваёй здольнасці ператвараць усё жывое ў камень. Варта было патрапіць Кіту пад яе позірк, і ён скамянеў, ператварыўся ў востраў. Навечна. А Персей і андрамеда знайшлі сваё шчасце...
Узнёслы, светлы разбег гукаў. Стройныя антычныя калоны, бясконцы, заліты сонцам калідор... Моцарт — самы “сонечны” кампазітар. Сонечны... Зараз там, дзе я жыву, на Зямлі, на Беларусі ўзыйдзе сонца...
Яно выкаціцца з-за лесу, ахутанае ружовым туманам, падміргне і адорыць цяплом усё жывое. Раса адзавецца вясёлкавым граннем на мяккай траве, кветках, у густой лістоце кустоў і дрэваў. Нават колкія ялінкі і хвоі зайграюць расою. У птушак ад хвалявання перахопіць голас. А потым яны заспяваюць, ствараючы з музычных пераліваў, нецярплівага пошчыку, лёгкіх усхліпаў і светлага сакатання непаўторную музыку нашай з імі Бацькаўшчыны, музыку, якую людзі могуць пачуць і паўтарыць, прамаўляючы на мове сваіх бацькоў, на мове сваёй зямлі. Дзіўна, я чытала, што на Беларусі быў час, калі некаторыя не хацелі, саромеліся гаварыць па-беларуску... Вось зараз, каб мне выплысці з зорнай калыскі Вялікай Мыдзведзіцы, каб не памыліцца. І трапіць на Беларусь, а не ў Германію, ці Францыю, я мушу заспяваць, зайграць на сваім белым раялі бабуліну, маміну калыханку...