Выбрать главу
* * *
Ганульчына матка На парог ступаіць, На кут паглядаіць, Што ў яе на куце ззяіць, A ці месяц, ці соўнейка? А не месяц, не соўнейка, Гэта ж мае дзіцятка. Хай жа яно красуецца, Да шлюбу рыхтуецца.
* * *
Стукнула-грукнула на дварэ. — Ці не па мяне, мамка, Ці не па мяне? — Па цябе, кудлачка, па цябе, Па цябе, кудлачка, па цябе. Паедзеш, кудла, без кубла Затое, што кудзелькі не скубла. Было табе позненька не ляжаць, Было табе кубельчык заказаць.
* * *
Ехалі мы, ехалі, Тры сялы мінаючы, Чацвёртае пытаючы: А дзе ж тое сяло, Багатая хата? Там вісокі ганак, Там вітаюць прыданак. Там наша сястра ўзята, Ўся яе краса знята. Мы ўвялі слядочак А на сватні дварочак. Дзе мы яе аслядуем, А мы там заначуем, Нап'ёмся гарэлачкі За сваю паненачку.
* * *
Вясёлым долам каціліся колы. Ехалі сваты ля стадолы. Дарогу запылілі, Стадолу запалілі. Адна свацціка хоць невялічка, Дык яна разумная. Падняла ножку Сікнула трошку, Стадолу абтушыла. Пусціла сікі Пад чаравікі, Панчошкі абмачыла. Прыданыя ў дом едуць, A курачкі пад печ бягуць. — Не бойцеся, курачкі, Супакойцеся, сакатурачкі. Не многа нас едзіць, Не многа вас трэба — Мы ведаем меру: Сем курачак на вячэру, А восьмая на сняданне, Дзевятая на ад'язджанне.
* * *
Ля сваццінага двара Вісокая rapa — Hi ўзыйсці, ні ўз'ехаці, Hi сакалам узлецеці. А што даць-перадаць, Якіх сакалоў паслаці? A дзяўчыну к сабе ўзяці.
* * *
У хату сваты лезуць, Аб вушак .ракі чэшуць, За сталы сядаюць, У печ паглядаюць, Ці тлуста капуста, Ці вялік кацёл кашы, Ці пад'ядуць сваты нашы. A панаехалі прыданыя цяцеры, A захаделі нашай маладой вячэры. — А, прыданачкі, сваёй пасудачкі не маю, А пакуль жа я сваю свякроўку ўзнаю. А тады я вам батату вячэру згадаю. А ёсць у мяне качан капусты на лясе, А ёсць у мяне верабеечка на страсе. Качан капусты — добрая патраўка, Верабеечка — тлустая запраўка.
* * *
— A просім у вас пашаны-спавагі, Каб не было нашай маладой знявагі. Каб не была ей паветачка за хатку, Каб не была ей суеедачка за матку. Каб не была яе лыжачка пад сталом, Каб не была яе пярыначка пад палом [7].
— A маўчыце, нашы прыданачкі, маўчыце, A лепі вы сваю Тэклечку наўчыце. Няхай яна паранюсеньку ўстаедь, Няхай яна сені-хату падмяцець. Няхай яна шумку [8] на вуліцу не нясець, А пад парожкам насыпіць, А няхай яна ножкамі прытопчыць, А няхай яна i слёзкамі прымочыць.
* * *
Не прыехалі к вам пяяць, A прыехалі піць-гуляць. Каб ад вас не пачулі злосці, Каб мы былі госці за госцяў. Каб былі для конікаў стайнічкі, Каб былі для вуздэчак палічкі, Каб былі для сёдлаў кулічкі [9], А для нас маладых i старых святлічкі . Каб былі столікі пазасціланы, Каб былі кубачкі паналіваны. Калі будуць нам даваць, Дык мы i будзем піць-гуляць. Што ж, пане браце, горка, Ці ёсь пры боку бачорка? А пры мне ёсь маленькі рабой [10], Нап'ёмся гарэлачкі з табой. Пан Езус пахвалёны!
* * *
Дадому, сваты, дадому, Паелі коні салому. А каля тыну крапіву, Каля восеці мякіну. Калі будзеце начаваць, Будзіць дорага каштаваць. За сена вязку — сярмяжку, За аўсяны снапок — кажушок, За маладушку — падушку.
* * *
вернуться

7

Пол — палок, палаць.

вернуться

8

Шума — смецце.

вернуться

9

Кулічкі — гвазды, каб вешаць сёдлы.

вернуться

10

Рабой — усё з прыпасаў, з прычандал.