А дзенькавала
Бела бярозка дуброўцы:
— Дзянькую табе,
Мая дуброўка, за тое,
А за тваё пастаяньніка ціхое,
Што за табой
Ціхусенька стаяла,
Што за табой
Буйных вецяроў не знала.
А дзенькавала
Наша Аксінька мамульцы:
— Дзянькую табе,
Мая мамулька, за тое,
За тваё гадаваньніка ціхое,
Што я за табой
Маладзенькая адгуляла,
Што я ў цябе
Цяжкай работкі
Не знала,
Hi дзяжу мясіць,
Hi ваду насіць,
Не знала.
Я ў свякровачкі ўсю работачку
Узнала,
I дзяжу мясіць, i ваду насіць,
узнала.
* * *
Як жа заранцы, як жа заранцы
З зорамі расстаціся,
З месяцам спаткаціся?
— Пайду я па загор'іку,
Хмаркаю апушчуся,
Дожджыкам абліюся,
З зоркамі расстануся,
З месяцам спаткаюся.
Як жа Мар'ічцы маладзенькай
З дзеўкамі расстаціся,
I з мілым спаткаціся?
— Пайду я па застолліку,
Коскамі апушчуся,
Слёзкамі абліюся,
I з дзеўкамі расстануся,
I з мілым спаткаюся.
* * *
Каралёва дачка — панначка.
А каля двору пшаніца,
Пасярод двору крыніца.
А пад ганачкам васількі.
Прыехаў хлопец сам-дзесят,
Папускаў конікаў простых [11] у сад.
Гібкія лавачкі паламаў,
Шызых галубоў пастраляў,
Пшаніцу-ярыцу вытравіў,
Сінія васількі патаптаў.
Як загневалася дзяўчына
За тую пшаніцу-ярыцу,
За тую крыніцу-вадзіцу,
За тыя сінія васількі.
— А не гневайся, дзяўчына.
Пшаніца-ярыца адрасцець.
Крыніца-вадзіца не ўцячэць.
Сінія васількі цвіцець будуць.
Мы з табой, дзяўчына, жыць
будзем.
* * *
На моры пятух пяець,
У церам голас даець.
Іванька па двару ходзіць,
Сваю цешчухну просіць:
— Цешчухна, мая мамухна,
Не дзяржы нас доўга,
Адпраўляй нас скора.
Коні мае настаяліся,
I сваты мае нагуляліся,
Іскрыпачка сайгралася,
Свацціца спяялася.
Я молад знябыўся,
Дамоўкі спазніўся.
Дзяўчына сплакалася.
А мне маладому
Дарожка даўгая,
Дарожка даўгая,
Дзяўчына дарагая.
* * *
Белая бяроза нецярэблена,
Дробнае суччака не ўберана.
Ідзіце, малойцы, церабіці,
Дробнае суччака прыбярыце.
Молада дзяўчьшачка непрыбраная,
Русая косачка несчасаная.
Ідзіце, дзяўчатачкі, прыбярыце,__
Русую косачку расчашыце.
* * *
— A зіма, зіма сцюдзёная,
Чаю рана нападаеш?
— А я не рана, а я не позна,
Вот мая пара прыйшла.
Лісточак падзець, травіцу кладзець,
Вот яго пара прыйшла.
А хлопец едзіць, дзяўчыну бераць,
Вот яе пара прыйшла.
* * *
Гаварыў мой лён зялён:
— А бяда мне, бяда,
Што няцёплае лета.
Чаго часта дажджы ідуць.
Не дадуць мне вырасці,
Сінім цветам выцвіцець.
Гаварыла Ганулечка:
— А бяда мне, бяда,
Што кароткае лета.
Чаго часта сваты едуць.
Не дадуць мне вырасці,
Русы коскі выплесці.
* * *
— Кляновая лісціначка,
Куды цябе вецер веіць,
Ці ў бор, ці ў даліну,
Ці ў шчырую баравіну?
— Я й сама не ведаю,
Куды мяне вецер веіць.
— Маладая дзяўчыначка,
Куды цябе татка аддаець,
Ці к свёкру, ці к свякроўцы,
Ці к дзеверу, ці к ятроўцы?
— Я й сама не ведаю,
Куды мяне татка аддаець.
* * *
— Ай, бору мой, барочак,
Чаму, мой бор, не шумён?
— Як я маю шумён быць?
У маім бару пташак няма,
Адна была пташачка,
I тую пташкі забралі
I салавейку аддалі.
— Ай, двору мой, дварочак,
Чаму, мой двор, не мяцён?
— Як я маю мяцён быць?
У маім дворы дзевак няма.
Адна была Мар'ічка,
I тую дзеўкі забралі
I Хведарку аддалі.
* * *
У панядзелак рана
Сіняе мора йграла.
А там Мар'ічка ваду брала
I ў мора ўвалівала.
I ў мора ўвалілася,
I ў татулькі прасілася:
— Татулька мой родненькі,
Вылій жа ваду з мора
I вазьмі мяне з гора.
— Дзіцятка мая родная,
Hi ў мяне чаўночка,
Hi ў мяне вясельца,
Не хінецца да чужыны
Мае сэрца.