Выбрать главу
У панядзелак рана Сіняе мора играла. А там Мар'ічка ваду брала I ў мора ўвалівала, I ў мора ўвалілася, I ў Іванькі прасілася: — Іванька мой міленькі, Вылій жа ваду з мора I вазьмі мяне з гора. — Мар'ічка мая мілая, У мяне i чаўночак, У мяне i вясельца, I хінецца да цябе Мае сэрца.
* * *
З чыстага полечка гуci лятуць, З цёмнага лясочку сваты едуць. — A выйдзі, дзяўчына, пераймі сватоў. Варанога каня за абротачку, Маладога Паўлачку за ручачку. Варанога коніка ў стаіньку, Маладога Паўлачку ў хатачку. Вараному коніку броку-аўса, Маладому Паўлачку піва-віна.
* * *
Пасадзілі паненачку на дзяжы. — Хадзі, мамулечка, паглядзі, Ці добра паненачцы сядзеці, Ці лёгка мамульцы глядзеці.
А пара, пара лучыначкі паліці, А пара, пара грабёлачкі шукаці, А пара, пара русую коску часаці.
A ўжо косачка, ўжо русая У шаўку пабывала, A ўжо Наталачка, Ужо маладзенькая З дзеўкамі адгуляла.
* * *
Кацілася заранка з падгор'я, Прасілася наша малада з застолля: — А, дзяўчаткі, вы, баярачкі, вы
мае, A пусціце з застолліка вы мяне. А хоць жа коскамі дварок падмяту, А хоць я слёзкамі ганак памыю. — A быў жа табе вольны дзянёчак — субота, А была ж табе ў твайго таткі работа. Было падмятаць таткаў дварочак мяцёлкай, Было ўмываць таткаў ганачак вадзіцай.
* * *
Ай, вумная-разумная Аксінка. Сама села застолікам піць-гуляць, A паставіла сваіх браціткаў пілнаваць, Каб не ўзыйшоў ясны месяц з зарою, А каб не прыехаў яе міленькі з сястрою.
A застольнічкі-свавольнічкі гулялі, A пільныя браціткі не ўпілнавалі. A ўзыйшоў ясен месяц з зарою, A прыехаў яе міленькі з сястрою.
* * *
— Ай, сядзь, дзяўчына, Па канец стола, Мы на цябе нагледзімся. Аддалі цябе дужа далёка, Не скора ўбачымся.
Ай, тут вуліцы незнаёмыя, Ай, ты тут блудзіць будзеш, Ай, тут суседзі незнаёмыя, Аб цябе судзіць будуць.
— Ай, я вуліцы праведаю, Не буду блудзіці. Ай, з суседкамі пазнаёмлюся, Не будуць судзіці.
* * *
Наша маладая, Як сыр белы. Наш малады, Як пень гарэлы. Наша маладая, Як сураежка. Наш малады, Як пабаешка.
* * *
— Не стой, Божа, пад вакном, Хадзі, Божа, ў хатку, А сядзь, Божа, на куце, А дай долю сіраце. — І я ў хатку не пайду, Я ў сенечках пастаю, Сіраце долю перашлю.
Дзяўчына ў татулькі дары просіць: — Татулька родненькі, дары мяне. — Дачушка родная, чым цябе дарыць? — I хлебам i соллю, I шчасцем i доляй.
* * *
А белая кудравая бяроза, А бедная наша дзяўчынка сіротка. Маладзенькая па магільнічку хадзіла, Чаравічкамі магілачку страчыла, I слёзкамі жоўты пясочак мачыла, Паціхусеньку сваю мамульку будзіла: — A ўстань, мая мамулька, не ляжы, Хоць жа мне ты гэты вечарочак паслужы. — А я не магу, мае дзетанька, ўстаці, Грабовы дошкі сціснулі ножкі, Не магу пайсці к табе. Сырая зямля на сэрца лягла, Не магу пачуці цябе. Жоўты пясочак залёг насочак, Неяк прадыхнуці. Траўка-мураўка зарасла вочкі, Не магу на цябе паглядзеці. Вечны замочак замкнуў раточак, Не магу табе парадзіці.