* * *
А што за вечар, што за
гадзіначка настала.
Наша малада па татулечку паслала.
— А няхай жа мой татулечка
паслала,
А няхай жа ён маю сялібу агледзіць.
— А я прыеду, мая дачушка, начою,
А я агледжу тваю сялібу з свячою.
* * *
А добра, добра наша Мар'ічка чыніла,
Што не хадзіла ў шчырыя бары ў
арэшкі,
Што не нарабіла сваёй радзіне
пасмешкі.
Ай, добра, добра наша Мар'ічка
чыніла,
Што хадзіла ў зялёны лугі ў каліну,
A пакрасіла ж яна ўсю сваю радзіну.
* * *
A рассцяліся, белая бяроза, па
зямлі,
A пакланіся, наша дзяўчына,
ўсей радні.
Ані старога, ані малога не мінай,
Сваёй мамулечцы да ножачак
прыпадай.
* * *
— А куды ты, наша дзяўчына,
глядзела,
Ай, за такога прыгожага хацела?
— А я глядзела ў шкляное
ваконца,
Я ўбачыла свайго мілага, як
сонца.
* * *
— Жані мяне, татка,
Жані маладога.
— Жаніся, дзіцятка,
Ўсё будзіць гатова.
I хамут у стрэсе,
I дуга ў лесе,
A конік на пашы,
Дзеўка на кірмашы.
A конік гагочыць,
Дзеўка замуж хочаць.
* * *
А цераз бор дарожанька-чарназём,
А там ехаў молад хлопчык
чарнаброў.
А ён думаў, што зязюлька кукуіць.
Гэта ж яго татка з мамкай бядуіць:
— А дзе ж нашых пара дзетак
начуіць?
Калі ў дарозе на перавозе,
Крый Божа!
Калі ў цясцёчка за столікам,
Дай Божа!
* * *
A ў нас сягоння ды заручыны,
Бог нам даў.
А наш Іванька заручаецца.
Бог нам даў.
А яго мамулька суцяшаецца,
Бог нам даў.
— А мой сыночак заручаецца,
Бог нам даў.
Звязлі сем пудоў мукі
На каравай.
А, Божа мой моцны,
Каравай наш поены,
Бог нам даў.
* * *
Ай, нуці-нуці,
А не марудзце, сваточкі.
Ай, запрагайце
Маляваныя вазочкі.
Выпраўляйцеся,
Выладжвайцеся, сваточкі.
Ай, мы паедзем
Горы-даліны раўнаваць,
А мы павязём
Сваю паненачку гараваць.
Ай, гаруй, гаруй,
Наша паненачка, не кайся,
А як паедзеш
Да мамкі ў госцкі —
Не дужа жалься.
* * *
Дзяўчына к вянцу едзіць,
А долечка ў варотах.
— Доля мая, доля,
Калі ты добрая,
Садзіся ca мною,
Паедзім з табою.
A калі ты дрэнная,
Ідзі вадою
Ад мяне маладое!
* * *
A ў нашага свата
Багатая хата:
З пірагоў збіта,
Блінамі накрыта,
Абаранкам замкнёна
I паўлітра ўтаркнёна.
A ў нашага свата
Саламяная хата,
Hi клеці, ні павеці —
Недзе коні падзеці.
* * *
Адчыні, мамулька, ваконца,
Вязуць табе нявестку, як сонца.
Адчыні мамулька, карытца,
Вязуць табе нявестку сварыцца.
Адчыні, мамулька, новы тын,
Вязуць табе нявестку, як твой сын,
Адчыні, мамулька, новы двор,
Вязуць табе нявестку на выбор.
* * *
Ляцелі пташачкі па тры
стадачкі,
Зязюля папераду.
Пташачкі палі, зашчабяталі,
Зязюля закукавала.
Ішлі паненачкі цераз сеначкі,
Мар'ічка папераду.
Паненачкі селі, песню запелі,
Мар'ічка заплакала.
Ў яе мамулька, ў яе родная
Ціха запытала:
— Чаго, дачушка, маё дзіцятка,
Так сільненька плачаш?
— Мамулька мая, родная мая,
Як жа мне не плакаці?
Я сама знаю, мне людзі кажуць,
Апошні дзянёк гуляю.
* * *
А на дварэ пагодачка ці будзіць?
А нашая маладая
Свайму свёкарку ці дагудзіць?
А дагуджу, мая мамулечка,
Дагаджу,
А я з мяцёлачкай каля восеці
Пахаджу.
А на дварэ пагодачка ці будзіць?
А нашая маладая сваёй свякроўцы
Ці дагудзіць?
Я дагуджу, мая мамулечка,
Дагаджу,
Я з палонічкам каля печачкі
Пахаджу.