Выбрать главу
* * *
Казалі: на моры вады многа, A прыйшлі чарэпаць са дна сухога. Казалі: ў Ганначкі радні многа, А як сталі дарыці, — няма нікога. Цётачкі, дзядзечкі па запеччыку, Сястрыцы, бараціткі па заплеччыку. Пайшлі па хатах суседзі старыя, Паклаліся спаці дзеці малыя.
* * *
За лесам, лесам Ды мядзведзь рыкаіць. Ой, будзіць табе, дзетка, Свякроўка ліхая. Я сваю свякроўку У пярыну ўкіну, Я сваму мядзведзю Саладзін падкіну, Спi, мая свякроўка, Не прачхніся, Cni, мой мядзведзька, Не насіся.
* * *
Аставайся, мая мамулька, здарова, А падпала ка мне З Украіначкі дарога. А ты будзеш, мая мамулька, Тужыці, А я буду чужой свякроўцы Гадзіці. А ты будзеш, мая мамулька, Бедаваці, А я буду чужой свякроўцы Слугаваці.

ХРЭСЬБІНЫ

Ідзі, кумок, касі, мяту,

Накрый куме хату...

* * *
А запаржыце каня варанога, A завязіце кума маладога. А наш кумочак паездзінкі любідь, А можа ж, нам ён гарэлачкі купіць. А запражыце авечку-пузатку, A завязіце бабульку ды ў хатку, А запражыце авечку-сівушку,
A завязіце бабульку-шчырушку. А наша бабка паездзінкі любіць, Тады ж яна нам гарэлачкі купіць.
* * *
I дождж ідзець, I снег падзець На куміну хату. Ідзі, кумок, Kaci мяту, Накрый куме хату. Ідзі, кумок, Kaci сена, Накрый куме сені.
* * *
А вы, столікі, вы цісовыя, А чаго вы стаіцё Не засланыя ў мяне? А вы, госцікі, мае любыя, А чаго вы сядзіцё Невясёлыя ў мяне? Ці мой хлеб не пушон, Ці мой хмель не вясёл? Адкажыце шчыра мне. Як мой хлеб не пушон, Я яго падпушу. Як мой хмель не вясёл, Я яго падвесялю.
* * *
Па лугу бабка хадзіла, Карэнніка капала, Настоічкі стаўляла, Радзішачку паіла. Каб яе ўроцы не бралі: Жаноцкія пасмехі, Дзявоцкія пагляды.
* * *
A пазавіце Іванечку з току Хай прынясець ён Вішнёвагаа соку. — Калі сыночак, — За морам здабуду, Kaлi дачушка, — Дык так абыйдзецца.
* * *
Ты, кумочак, сорам май, А на мыла рубля дай. Радзілася паненачка, Хочаць мыцца беленька. Штодзянёчак фунточак, A ў нядзельку пудочак. Добра, добра бацьку мець, Адчыняе бацька клець. Не паспелі песню спець, А ён жа нам дары шлець.
* * *
— А чаго ты, яліненка, не зялёна? — А як жа мне, ялінечцы, зеляной быць? Пада мной два купчыкі начавалі. Яны мне сучча-вецце паламалі. — А чаго ты Мар'ічка, не вясёла? — А як жа мне маладой вясёлай быць, Калі мяне мой Іванька зневажаіць, Істопачкі, каморачкі замыкаіць? А я йстопачкі, каморачкі адчыніла, Усю сваю бяседачку нанаіла.
* * *
Піва п'яна, піва п'яна, Гарэлачка горка. Захварэла,задурэла Стахванава жонка. Трэцці гадок, Як п'ець мядок, Дамоў не бываідь. А хто ж яе маладзенькай Хаткі даглядаіць? А ёсь жа ў яе служкі — Сынкі ды дачушкі. Сыночкі загонюць, Дачушкі падоюць.
* * *
Hi на кога мне не жаль, Як на татку свайго. На каго ён памяняў, Мяне замуж аддаў, — Ці на хату багату, ЦІ на коні вараных, Ці на служак маладых? Хоць i хата багата, Невясёла. мне жыць, Хоць i коні вараныя, Мне не ездзіць на ix, Хоць i слугі маладыя, Не загадаваць мне. Самі сядуць абедаці, Мяне шлюць па ваду. А нясу ж я ваду, прыслухаюся, Сям'я мужа навучаіць, Нагавараваіць: — Ты чаму жонку не б'еш, Жонцы волю даеш? — А за што мне жонку біць, Калі з жонкай міла жыць?