Выбрать главу
* * *
Дзякуй тому х.юшку, Што нам зробіў пірушку. I ў ручачкі не хукаў, Малаточкам не грукаў.
* * *
А на дварэ шум-шум. — А хто едзіць? — Кум, кум. — А што вязець? — Акуні. — А для каго? — Для кумы.
* * *
А кум куме рад, Павёў куму ў вінаград: — Шчыпі, кума, ягодкі, Каторыя салодкі. Каторыя сладкі, — Для маёй маткі, Каторыя горкі, — Для маёй жонкі.
* * *
Кум не п'ець, Кум не п'ець, Кума не хочаць. A ў кумы пад пупам блыха шчакочаць. — Ты, кумок, галубок, Не будзь у граху, Паганяй у кумы Пад пузам блыху!

КАЛЫХАНКІ

Люлі-люлі-люлі,

Пайшоў кот у дулі.

* * *
Сядзіць кошачка на кухні, Аж яе вочкі падпухлі. — Чаго, кашачка, ты плачаш, Ці піткі-есткі хочані? — Піткі-есткі я не хачу, Па сваім горачку плачу. Сам кухар смятанку злізаў, На мяне, кошачку, сказаў. Маніўся мне лапкі пабіць. Чым жа буду шчурак лавіць?
* * *
Люлі-люлі-люлі, Пайшоў кот у дулі. Памарозіў лапкі, Скочыў на палаткі. Сталі лапкі грэцца, Недзе катку дзецца, Сталі лапкі сохнуць, Трэба катку здохнуць. Будзем лазню паліць — Катку лапкі парыць, Катку лапкі парыць, Катку хвосцік правіць.
* * *
Чыкі-чыкі, чыканачкі, Едзіць баба на саначкі, Пытаецца ў Васіля, Ці далёка да сяла. Вась праўды не сказаў, У балота паказаў.
* * *
Люлі-люлі-люлі, Прыляцелі вулі, Селі на вароцях У чырвоных боцях, Сталі вуркатаці, А што вулям даці. Ці гароху троху, Ці ячменю жменю, A ці жартаў кварту, Ці паўмеха смеху, Ці прыпол пшаніцы, Той, што куркам сніцца?

ЗАСТОЛЛЕ, ПАЦЕХІ, СКОКІ.

I вяселле ў нас,

I ігрышча ў нас...

* * *
Гарэлачка-шамбэрачка, Як я цябе люблю. А хто ж цябе піці будзіць, Як я молад памру? Будуць піці i гуляці Суседзечкі мае. Будуць, будуць спамінаці Пра моладца мяне.
* * *
Хто п'ець, хто п'ець, Таму надлівайце. Хто не п'ець, хто не п'ець, Таму не давайце. А мы піць будзем I гуляць будзем, A прыдзіць смерць, — Паміраць будзем. I смерць прыйшла, Мяне дома не знайшла. A ў карчомцы я сяджу I гарэлачку цаджу.
* * *
Ай, Іванька, выпі Пры вясёлым скрыпе А за сябе поўную, А за Кулінку роўную. Вот табе слава, Вот табе чэсь. Запатую чарачку Да дна гнеш!
* * *
П'ян я, п'ян, ды не павалюся. Прыйду дамоў, жонкі не баюся, Жонка мая — чырвоная мята, Люблю цябе, хоць ты небагата. Жонка мая — зялёная жычка, Люблю ж цябе, хоць ты невялічка. Жонка мая — чырвоная вішня, Люблю цябе, што ты — мая мысля.
* * *
Па загрог'іку Сінія краскі цвіцелі. Па застолліку Любыя госці сядзелі. A цвітуць-цвітуць Сінія краскі й адпадуць. A сядзяць-сядзяць Любыя госці й паедуць.
* * *
Падыйшоў, падыйшоў Казёл пад ваконца, — Ці прадуць, ці цягнуць Дзеўкі валаконца? А каторая прадзець, — Казёл танец павядзець, Каторая не прадзець, — Казёл рогам забадзець.
* * *
Як кісель, дык кісель, Дык i жур густы, А каб тому кісялю Чырвоныя боты. Як пайшоў бы кісель Ды па вуліцах гуляць, Ды па вуліцах гуляць, Красных дзевак забаўляць.