Выбрать главу
* * *
Казаў бацька: казу дам I з маленькім казяням. Будзем казу даіці, Казянятак паіці. Казу дам, казу дам I з маленькім казяням.
* * *
Бокам-бокам, Наталка, Як танцуіць Міхалка. Бокам-бокам нясецца, Аж чупрына трасецца. Топ-топ, скок-скок, Малады драздок.
* * *
Маладому Чувілю Жарам пяты пасалю. Я на вуха Чувілю Пашапчу, каго люблю. Чувіль мой, Чувіль, Віль-віль-навіль, Віль-віль-віль.
* * *
Піце, госцікі, піце, любыя, Частуйцеся ў нас. Як паедзеце вы дамовачкі, — Не судзіце аб нас. Гаспадынька гладка, Яна наша матка. Частуй гасцей, Каб бывалі часцей!
* * *
А ядуць госці, ядуць, Як мяцёлачкай мятуць. На стале ні крошачкі, Пад сталом ні костачкі.
* * *
Гарэлачка горка, Пра яе гаворка. Гарэлачка, Божа мой, Што з цябе бярэцца? Адзін скачыць, Другі плачаць, А трэці смяецца. Гарэлачка, Божа мой, Адабрала розум мой.
* * *
Гарэлачку я люблю, Гарэлачкі дайце. Як уп'юся, павалюся, Хлопцы, не зявайце!
* * *
Без музыкі, без дуды Ходзюць ногі не туды.
* * *
Ой, іграйце вы, музыкі, Далібог. Не шкадуйце вашых ручак, Нашых ног.
* * *
Ай, лапці мае, Лапацёнкі мае, Ізнасіліся, не спрасіліся, Істапталіся, не спыталіся. Лапці лён падымалі, Лапці аж сюды дапалі. Ай, іграйце, музыкі, Ў мяне лапці вялікі.
* * *
Іграй, мая дудка, Ды не торгайся. Пап'ём, паядзём Ды разойдземся. I вяселле ў нас, I ігрышча ў нас. Хаваемся у салому, Няхай ішчуць нас.
* * *
Ой, паедзем мы, пайдзём, Надаелі мы людзём. Выпіла, закусіла, Сама сябе пахваліла. Захінулася ў куток — Па тры чарачкі ў раток.
* * *
Выпі, выпі ды пастаў, Каб жа мілы не дастаў. А як мілы дастаець, Ён па шыі надаець.
* * *
А бадай жа наш Гаспадарочак упіўся, А можа б, ён На ключыкі забыўся. А старой сто гадоў, А старому дзвесце. Стары весвіцу майструіць На старую ўзлесці.
* * *
— Ай, Полінька, Полінька, А што ў цябе голенька? — Не брашыце, зладзеі, Занялося кулзеляй.
* * *
Кавалішанька, мая вішанька, Не кажы ты кавалю, Што я цябе павалю. — А хоць на мяжы палажы, Толькі майму кавалю не кажы.
* * *
Асаку пасяку, Траву паламаю, Мужа спаць палажу, Сама пагуляю.
* * *
Як пашыю я спаднічку Ў чатыры аборкі. Хачу дома заначую, Хачу — у Ягоркі.
* * *
Зроблю дзверы із паперы, Каб хадзілі кавалеры. Бацька дома не начуіць, Матка глуха — не пачуіць.
* * *
Стары, стары, лезь на печ, Стары расстагнуўся. Стары, стары, лез на бабу, Стары рассмяяўся. Калыхала баба дзеда Ў дубовым карыце. Як ускочыў дзед на бабу, Хацеў задавіці.
* * *
Наелася буракоў, Напілася квасу. Манілася хлопцу даць, Не дабрала часу.
* * *
А на вуліцы мяцеліца мяцець, А дзед бабу за пяцеліцу вядзець.
* * *
Ай, забрала, забрало I ножачкі задрало.
* * *
Чаго тады не прыйшоў, Як я цябе клікала. Усю ночку на палочку Ножка аб ножку пстрыкала.
* * *
Чаго тады не прыйшоў, Калі я казала, Усю ночку на палочку Дагары ляжала.
* * *
Чаго тады не прыйшоў, Як я гаварыла? Бацька свінку закалоў, Мамка ножку зварыла.