Выбрать главу
* * *
Мой мілёнак у лясу, Яму снедаць панясу, Курачку гарачую На шышачку стаячую. А такую яго маць, Гэтага Міколку. Я хацела яму даць, A ў яго з іголку.
* * *
Aкалі ты бондал, Дак набі мне бочку, А я табе заплачу, Падняўшы сарочку.
* * *
I стар, i нядуж, I крывы на нагу, Як убачу маладую, Ашалеўшы, бягу.
* * *
I святы б паскакаў, Каб гарэлкі паспытаў.
* * *
Ты — дуб, я — бяроза, Ты п'ян, я цвяроза.
* * *
Руку ўгору, с.аку ўніз, Каб радзіўся камуніст.
* * *
Цераз рэчку жэрдачка, На тым баку сэрдачка. Клічу, клічу, не чуіць, Няхай з Богам начуіць!
* * *
Ты мой дзед, ты мой дзед, А я твая бабка. Шануй мяне, даглядай, Каб я была гладка.
* * *
Ай, наскачу, паскачу Свайму бацьку-смаркачу, А мамачцы-любачцы Прынясу я ў люлечцы.
* * *
Расхадзіліся суставы Каля печы, каля лавы. Самы меншы сустаў З тапарышчы ўстаў.
* * *
Ажажніўся мяшок, Узяў торбачку. Туды-сюды павярнуў — Цмок у мордачку.
* * *
Ці не Бог табе даў, Мая Настачка, — Усю ночку макаў, Як у маслачка. Салавей,салавей, Што на свеце саладзей, Ці гарэлка, ці мядок, A ці ў дзеўкі перадок?
* * *
Дождж ідзець, дождж ідзець, З неба капаіць, Ніхто замуж не бярэць, Толькі лапаіць.
* * *
Дождж ідзець, дождж ідзець I па даху лопаіць, А мой мілы мяне любіць I нагамі топаіць.
* * *
Раней былі гарбузы, А цяпер гарбузікі. Раней былі кавалеры, Цяпер карапузікі.
* * *
He глядзіце на мяне, Што я невялічка. Надзенуся, прыбяруся, Буду, як бруснічка.
* * *
Мой муж нядуж, Паехаў за рэчку. Судзі Бог, — каб здох, Паставіла б свечку.
* * *
Хоць боб няполены, Дык пуп наколены. Мамулечка, бабок ела, Мамулечка, набубнела. Мамулечка, ай, бабочак, Не сходзіцца вараточак.
* * *
А я ў бару грыбы бяру, Каля межы — сураежы, Каля поля — мухаморы.
* * *
Як пайду я на сіне мора Платкі праць, А як зойдуцца мае ручачкі, Хоць ты плач.
* * *
Мы, цыгані, добры людзі, Куды паедзем, i там жыць будзем. Мы не пашам i не косім, Куды ні пойдзем, I там папросім. Стары цыган піпку курыць, А цыганка дзевак дурыць. Стары цыган на парозе, А цыганка у дарозе. У цыганкі хвартух новы, A ў цыгана x., дубовы. Хвартух новы не парвецца, X.. дубовы не сагнецца.
* * *
Выйду я на рэчаньку, Пагляджу на быструю, Ці не ўбачу я сваю Мілую сукрыстую.
* * *
Зялёна дуброва рана зашумела, А я маладая замуж захацела. Зялёну дуброву рана не пажалі, Мяне маладую замуж не аддалі.
* * *
Нашто барыні панчошкі, A ў барыні белы ножкі. Падзяржы маю кажару, А я барыню аджару.
* * *
А барыня-удава Паехала па драва, Зачапілася за пень, Прастаяла цэлы дзень. Каб не тыя кавалеры, Прастаяла б да вячэры. Каб не тыя панічы, Прастаяла б да начы.
* * *
Ах, чух, Марысіца, Хвартух калышацца. Ах, чух, Магдалена, Хвартух да калена.
* * *
Танцуй, Васіліха, Прыдзіць Васіль, — Будзіць ліха. Васіліха Васіля Качалкаю зацяла. Васіль плачаць, Васіліха скачыць. Не руш мяне, не чапай, Я табе не роўна. Ты сталяр i маляр. А я бандароўна.