Выбрать главу
* * *
Жыў быў — не любіла, I памёр — не тужыла. Ён у яме ляжыць, А я й не думаю тужыць.
* * *
Прыйшоў кум да кумы: — А дай, кума, чапялы. Кума нагу падняла: — А во табе чапяла!
* * *
Ішоў кум гародам, Кума вуліцай. Трос кум пятухом, Кума курыцай. Ой, сіські-грудзь Падцзёўку труць. Я багатым жыдам Свае сіські прадам.
* * *
Цыган цыганку весяліць: — У мяне даўно стаіць На стале бутэлечка. Давай вып'ем зеллечка!
* * *
Ой, ты, мая Домна, Прыдзі ка мне цёмна. Твая ступа, мой таўкач, Будзем крупы абтаўкаць.
* * *
У нашай Вушачы Пракладзены труды. A ў нашага пяюна Па тры метры губы.
* * *
Украіна-старана Хлебаробная, Саветам хлеб аддала, — Сама галодная.
* * *
Камсамольцы чыста ходзюць, Як бы ix не закачаць Нашы дзеўкі рукі мыюць З камсамольцамі гуляць.
* * *
Ой вы, немцы i палякі, I розныя аўстрыякі, Збіраліся цэлы дзень, Сабралася адна дрэнь.
* * *
Што так густа дым дыміць, Ці не Ўшача там гарыць?
Не згарэў бы Божы храм, Дзе вянчацца, дзеўкі, нам.
* * *
Што вы, дзеўкі, седзіцё, A няўжо не чуеце, Ужо музыка іграіць, А вы не танцуеце.
* * *
А куды ж ты пайшоў, Шапачку накінуў, А каму ж ты мяне, Бедную, пакінуў?
* * *
А ты стары, Агнём гары! А я малада, Як ягада.
* * *
Прыязджайце, татар'ё, Забірайце ўсё стар'ё: I коні някованых, Дзевак выбракованых.
* * *
Нікому так не ўдалося, А як нашай сіраце: З'ела курку ды з ножкамі, — Трапечацца ў жываце.
* * *
У полі дубок ілаваценькі, А наш Іванька кілаваценькі. У поле гоніць — i кіла звоніць, На кароў крычыць — i кіла вурчыць.
* * *
Чарнобыль, чарнобыль, Таўстое быллё. Хто мяне не любіць, Г...но кабыллё.
* * *
Ажаніўся г... накоп, Узяў жонку каку, Палажыўшы на лавачку, Цалуіць у с...ку.
* * *
I пад груддзю баліць, I пад сэрцам баліць. Толькі там не баліць, Дзе мужык шавяліць.
* * *
Ай, маці мая, маці, Нашто рана жэніш, Я не буду з жонкай спаці, Дзе ты яе дзенеш?
* * *
A ў нашага свата Яловая хата. A дроў ні палена, А x.. па калена.
* * *
Ой, дзякаваць Богу За трэццяю ногу, Хоць яна каротка, Затое салодка.
* * *
Мяне мілы пакідаіць, Мне на гэта напляваць, Я такога палоніка Магу рэшатам спаймаць.
* * *
Выйду я на ганачак, Гляну я на возера. Жалка, жалка мне таго, Каго зіма марозіла.
* * *
Ці бачылі, а мальцы, Баравога зайца? Сам шэр, хвост бел, Паджарыя я. .цы.
* * *
Як я была малада, Дык была балесная, Хто прасіў, таму давала, Замуж выйшла чэснаю.
* * *
кладзіся пад машыну, Пад цяжкое кола, A кладзіся пад шафера — Цёпла i вясёла!
* * *
Не руш мяне, не чапай, Я — дворная дзеўка, Паміж лытак клубок нітак, Пад пупам цяцерка.
* * *
He вядзі мяне па пожаньцы, Вядзі мяне па дарожаньцы. A развёўшы мае ножанькі, Пакладзі мяне ля пожанькі.
* * *
Рада баба, рада баба, Што дзед утапіўся. Ці не чорт яму даў, — За куст учапіўся.