* * *
Ha ўдоўчыным полі
Сабраліся работнічкі.
А мядзведзь карчом арэць,
A воўчанька барануіць,
A заінька дроўцы сячэць,
A лісічка бліны пячэць.
А за лес сонца, за лес.
А мядзведзь на ель палез,
A воўчанька ў лес пабег,
A заінька пад ёлачку,
A ўдовачка ў каморачку.
* * *
Закурыўся a дробненькі дожджык,
Ды па чыстым полю закурыўся.
Зажурыўся мой бедны татулька
Па майму бяздоллю, зажурыўся.
Не курыся, a дробненькі дожджык,
Ды па чыстым полю не курыся.
Не журыся, мой бедны татулька,
Па майму бяздоллю, не журыся.
* * *
На моры жабка красенцы ткала.
Рана-рана красенцы ткала.
Прыйшоў арачак
Да жабкі ў сваты.
Рана-рана, да жабкі ў сваты.
Даець ей ганьбу
Вірлун пуляты:
— A ў цябе, ў жабкі
Кароткі лапкі.
Рана-рана, кароткі лапкі.
— A ў цябе, рачак, у срачцы вочкі.
Рана-рана, у срачцы вочкі.
— Кароткі лапкі
Далёка скачуць.
Рана-рана, далёка скачуць.
— У срачцы вочкі
Далёка бачаць.
Рана-рана, далёка бачаць.
* * *
Перапёлка, ты не ві гняздзечка
Блізка ля дарожкі, перапёлка.
Пастушочкі каровак пагонюць,
Яечкі заберуць, пастушочкі.
Канюшочкі на начлег паедуць,
Гняздзечка распоруць, канюшочкі,
Перапёлка, ты не ві гняздзечка
Блізка ля дарожкі, перапёлка.
* * *
Божа мой!
А ель мая зялёная,
Свякроў мая шалёная,
Загадала мне работачку:
На моры бялілць,
На лесе сушыць,
На небе качаць,
У арэшак складаць.
Я ж не вутачка
Па мору плаваць,
Я ж не птушачка
Па лесу лётаць,
Я ж не соўнейка
Па небу хадзіць,
Я ж не вавёрка
У арэшак складаць.
* * *
А я ў полі жыта жала,
Дамоў прыйшла, бяда стала.
Звалілася свякроў з тыну
У зялёную крапіву,
Не жаль жа мне свякровачкі,
А жаль жа мне крапівачкі.
Кралівачку на нівачку,
Свякровачку ў магілачку.
Кранівачку жаці буду,
Свякровачку клясці буду.
* * *
Сама пайду дарогаю,
Голас пашлю дуброваю,
Няхай голас галасуіць,
Няхай мяне мамка чуіць,
Вячэрачку мне гатуіць,
Пасцелечку мне бушлуіць.
Вячэрачку смачненькую,
Пасцелечку мякчэнькую.
Вячэрачку медавую,
Пасцелечку пухавую.
* * *
A каліна-маліна,
Не стой над ракою,
He раўнуйся ca мною.
Было тады раўнавацца,
Як была я ў татулькі
Бялей твайго цвету,
А чырваней ягодачак.
А як у свёкаркі стала,
На рутаньку звяла,
Стала тонкая, як былінка,
Стала белая, як ліпінка.
A былінка стаптаная,
А рутанька сарваная,
A ліпінка здзяроная,
Я ў свёкаркі зажуроная.
* * *
Іду, бягу дарогаю,
Крышу, ламлю ляшчыннічак,
Трушчу, лушчу арэшачкі.
Ядзёрачкі ў рукавочак,
Шалупачкі ў прыпалочак.
Ядзёрачкі мамулечцы,
Шалупачкі свякровачцы.
I з свякроўкай пасваруся,
Мамулечцы пажалюся.
А шумён наш бор, шумён
Над усімі барамі.
А хвалён наш пан, хвалён
Над усімі панамі.
Яго пані майнейшая,
Яна за ўсіх ладнейшая.
Выкаціла бочку віна,
Другую — гарэлачкі.
Бочка віна для дзяўчат,
Гарэлачка для хлопцаў.
A хлопчыкі іграць будуць,
A дзяўчаткі спяваць будуць.
* * *
Звінелі пчолкі, па бару лятаючы,
Салодкі мёд збіраючы.
Плакала ўдоўка, вячэрку гатуючы:
— Вячэр мая сахарная,
З кім мне цябе спажываці?
Дзеткі мае драбненькія,
З кім мне вас гадаваці?
A i з Богам, удовачка,
Бедная галовачка.
* * *
A ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіць
Раю-раю.
Мядзведзь рыкаіць, дзевак пужаіць.
Раю-раю.
— Рыкай, рыкай, мы не баімся.
Раю-раю.
Толькі баімся асенняй ночкі.
Раю-раю.
Асення ночка разлуку даець,
Раю-раю.
A адлучаіць ад таткі, мамкі,
Раю-раю.
A прылучаіць к свёкру,
к свякроўцы.