Выбрать главу
* * *
A ў майго татулькі двор над вадою, А двор над вадою, сад над ракою. — A пусці, татулька, мяне ў сад пагуляць, Не буду, не буду вішань шчыпаць. Выкрышу, выкамлю вінаградачку, Прынясу к татульку на парадачку: — Парай, татулька, а як мне жыць, Ці замуж ісці, a ці дзеўкай быць? — Калі дзеўкай быді, накрасуешся, Калі замуж ісці,нагаруешся, Дробненькіх дзетачак нагадуешся.
* * *
Як пайду малада быстрай ракою, Адламлю каліну правай рукою. А тая каліна на руках звяла. А я свайго татульку ў госці звала: — А прыедзь, татулька, Прыедзь родненькі. Буду частаваць, буду я вельмаваць, Буду я татульку ўсю праўду казаць. А ўчора з вячора мяне свёкар біў, А біўшы-журыўшы, сам у пір пайшоў. У піру ходзіць, пахваляецца: — А добра, як добра чужых дзетак біць. Яна ж у мяне не прасілася, Толькі слёзкамі вымывалася, Бяленькім рукоўком выціралася.
* * *
У майго свёкаркі двор на памосце, У яго за стал ом любыя госці. У майго свёкаркі двор над ракою, У майго свёкаркі сад над вадою. Тут я п'ю, тут я п'ю, тут я гуляю, Як тая рыбінка сярод Дунаю. Прыплыла к беражку, страпянулася, Я ж сваім злоснічкам наругнулася.
* * *
Добра мне, добра мне За маім дзедам, Не маю клопату За яго хлебам. У карчомку ён ідзець, Я за ім следам. З карчомкі ён ідзць, За ручку вядзець. Прывёўшы дамоўкі, Пасцельку сцеліць, Паслаўшы пасцельку, Спаткі ён кладзець: — Cпi, мая бабулька, Да бе лага дня. Ў мяне ж вас не дзесяць, Ты ў мяне адна.
* * *
А дайце мне, дайце Сем чарак гарэлкі. Ай, адну мне дайце, Каб я пасядзела, А другую дайце, Каб я пасмялела, А трэцюю дайце, Каб я пагуляла, Чацвёртую дайце, Каб я папяяла, А пятую дайце, Збрую сабірайце, А шостую дайце, Коні запрагайце, А сёмую дайце, Дамоў выпраўляйце!

ВЯСЕЛЛЕ

Звіўся рой пад гарой,

Ляцець хочаць...

* * *
Гойкнуў баравік на бару: — Сабірайцеся, грыбочкі, на вайну. Паедзем апеначак ваяваць, Каторая лепшая, з сабой браць.
Гойкнуў маладзік за сталом: — Сабірайцеся, сваточкі, ўсім гуртом. Паедзем паненачак выбіраць, Каторая ў вяночку, з сабой браць.
* * *
Сядзіць зайка пад ёлачкай, вочкі трэць. Едзідь хлопец жаніціся, зайку б'ець. — А не бі мяне, не страляй мяне, хлопча. Ці я табе дарожачку перабег, Ці я тваіх конікаў сапудзіў, Ці я табе тваю дзяўчыну адгудзіў? А перабег табе дарожку шэры воўк, A сапудзілі тваіх конікаў галубцы, A адгудзілі тваю дзяўчыну малайцы.
* * *
Па полю дымы дымяць, А па дварэ шатры стаяць. Пад тымі шатрамі Петрачок з сястрамі. — Сястрыцы-парадніцы, Парайце парадачку, Ці Богу маліціся, Ці ехаць жаніціся? — Браціка наш родненькі, Памолімся Богу, Паедзем у дарогу.
* * *
А не гніся, не ламіся, каліна, Не вялікая пад Іванечкам дружына. Семсот казакоў апроч палякоў Ля яго. Семсот шынкарак апроч баярак Ля яго. Ён борам едзіць, барочкі шумяць Ад яго. Ён полем едзіць, поле ялеіць [6] Ад яго. Ён мостам едзіць, масточкі гручаць Ад яго. Ён сялом едзіць, людзі дзівяцца Ўсе з яго: А чыё ж гэта дзіцятка прыбрана, У чужую староначку паслана? Бог таму дасць, хто аддасць Дачку за яго.
вернуться

6

Ялеіць — блішчыць.