Выбрать главу

— З захаплення мужчынам, дарагая. Футра справа другарадная тут...

— Знайшла чым захапляцца — мужчынамі?!

— Захапляюся тым, што мне падабаецца! А ты?

— Адчапіся ад мяне!

— Гэта ты адчая'іся ад мяне!

Андрэй быў упэўнены: яны пасварацца да першых прыступаў белай гарачкі. Адбудзецца сутыкненне зайздрасці з удачай — зайздрасці з боку ўдачы і ўдачы з боку зайздрасці. Фактычна — двух зайздрасцей, зайздрасці з эайздрасцю.

Кожная з іх; панясе ў сабе гэтага нямала.

Назаўтра, неспадзеўна для Андрэя, з'ехала маці. Уся яна растрывожаная і пахарашэлая ад суму. Недзе каля шостай гадзіны раніцы пазваніла ды пастукала ў кватэру сына.

Ён схапіўся з пасцелі і ад нявыспанасці рыхтаваўся накрычаць на нахабніка!

Маці паўстала перад ім — з парасонам, з аздобнай торбкай, з карзінаю... У чорным адзенні.

— Гэта я, сынок.

— Уваходзь, маманька, — ён узяў з яе рук карзіну, якую адразу занёс на кухню. Там і павіталіся. — Мо пакупаешся ў ванне? — сказаўшы гэта, падумаў, што тут абразіў яе. — Распраніся, мамка, адпачні з дарогі. Я мігам снеданне...

— Дзякую, Андрушка, не буду я купацца: слаба чуюся. Трохі пасяджу ў крэсле, — яна села, усё роўна нібы вярнуўшыся з поля, ад жыта, якое жалі сярпамі. Наймацней баляць ад таго рукі!

Андрэй пачысціў зубы, памыўся. Нацёршы цела ручніком, намочаным у халоднай вадзе, пажвавеў і нарэшце ўцешыўся прыездам старой. Гаварылі да сябе дзеля самой радасці сардэчна паразмаўляць. Клопаты адкладвалі на пасля.

— Ці раз я збіралася прыехаць да цябе, Андрушка. Усё часу таго не хапала. I вось учора, надумала сабе, сяджу адна я ў хаце, як калок у плоце...

— Малайчына, маманька, што наведала мяне. Пабудзеш да нядзелі?

— Не ведаю, сынок: мо і пабуду.

— А ты мне, мамка, снілася, — схлусіў Андрэй. Хацелася яму, каб маці была задаволеная.

— Выбралася да цябе ранютка, каб застаць дома, — тлумачылася яна, нібы здагадаўшыся, што той сон, не болей як мілая для яе выдумка. — Вазьмі прыедзь пад вечар, а кватэра акажацца замкнёнай, і невядома, дзе шукаць цябе....

— Ну, я павінен ужо выйсці на службу. Табе, мамка, пакіну ключы. Чаму ж ты не напісала мне ліст? Калі б я ведаў аб тваім прыездзе, папрасіў бы на сёння водпуск. Пабылі б...

— Не турбуйся, сынок. Я табе абед згатую...

«У маці здарылася сур'ёзнае!» — знепакоіўся Андрэй. Ён спазніўся на работу. Дзень прамінуў яму на неістотнай тупаніце. Мо таму, што намагаўся поўнасцю выканаць бягучае?

Ходзячы ўзгадняць, удакладняць, дамаўляцца, пачуў ён паўсонную гаману супрацоўніцы: «Пачынаю я ненавідзець сябе, работу, мужа, дзіця, прычоскі, адзенне, дом, цешчу ды ўсё такое. Дзеля чаго гэта?» Слухачка адказала ёй: «Кінь мужа, пашукай працавіцейшага...» Зазлавала на яе: «Аб чым жа з табою можна гутарыць? У цябе на думцы мужчыны і тое ў іх, з чым яны носяцца напагатове! Пачакай, дурніца, накаштуешся таго, ажно агоркне табе...» Яны пахіліліся над пісьмовымі сталамі, абедзве, пахучыя і раздалікатненькія.

Попахі матчынага абеду Андрэй пачуў яшчэ на ўсходах да кватэры. Яму ўявілася, што на такі абед няблага было б збірацца пасля малацьбы або сяўбы на полі, што пад Піражкамі. Белы хлеб, апельсіны, шакалад, яблыкі, жоўты сыр, купленыя ў магазіне, выдаліся Андрэю дзіцячымі ласункамі, з якіх маці пасмяецца.

Яна і праўда адсунула іх на ўскраёк стала. Дастала дзве глыбокія талеркі і ёмістую міску.

Капуста з баранінай і рассыпчатая бульба са скваркамі. Ад гэткай ежы Андрэю круцілася ў галаве і была ахвота спаважна гаварыць аб драбноцці. Маці пачала пра сваё.

Маці перабіла Андрэя:

— Хоць раз ты зрабіў бы што карыснае! Прашу цябе, прашу, а ты ўсё сваё: водпуску няма! — вочы, як у раззлаванай вераб'іхі. — Прыязджаеш да мяне тады, калі ў гаспадарцы ўжо ўсенька пароблена. Не тады, калі трэба... Прыедзеш і толькі ведаеш валачыцца па загуменнях, як які дурань...

Перачакаў матчыную злосць. Загаварыў глухім голасам:

— Выходзіць на тое, маму, што я нічога не раблю?

— А што ж ты робіш у гэтым Беластоку?! Хлеб людзяім даеш ці якую іншую карысць?

— Я працую.

— Вялікая мне тут работа: пасхопліваюцца з пасцеляў ды бягуць да тых пісьмоівых сталоў, быццам дзеці ў школу. Пазбягаюцца, чаю таго нахлебчуцца, у паперах папішуць, паскаляць зубы адзін да другога і — назад. У кватэрах смачна панаядаюць сабе азадкі, што аж на плечы ім лезуць, на голых варшаўскіх дзяўчат панаглядаюцца ў целевізары, усякай распусты надумаюцца! Завялікую волю дае вам Варшава, дазваляе гуль-таваць і лёгкім хлебам жыць. Чым жа ўсё гэта закончыцца, калі не бядою? У народзе, бачу, нейкая дзіцячасць паявілася! Дарослыя, чула сёння ў краме, на хлеб гавораць ужо хлябочак, на масла кажуць маслечка, на сыр — сырок... Дальбог, дзеці! Горад на дзі-цячасці і безрабоцці стаіць!