Вада, нагрэўшыся агнём святым, Хваробы лечыць ад тае часiны. А Купiдон не гараваў па тым: Агонь здабыў з вачэй маёй дзяўчыны.
Каб той агонь пазнаць як мае быць, Ён закрануў мне сэрца нечакана. I вось яно ад той пары балiць, Ручэй гаючы не ўгаiў мне раны.
Пазнаў я ўсё ж: з любiмых мне вачэй Дастану лекi я за ўсё хутчэй.
154
Знянацку задрамаў кахання бог. Паходня ля яго з агнём юрлiвым. Прыбеглi нiмфы. Сон iм дапамог: Адна ўхапiла той агонь iмклiва.
Застаўся абяззброены ўладар, Якi спалiў багата палкiх сэрцаў. А скраднiца такi нябесны дар Вадою залiла ў крынiчнай рэчцы.
Агнём нагрэтая, з часiны той Гаючай стала для мужчын крынiца. I я хадзiў, каб лекавай вадой Мне ад сваёй хваробы як пазбыцца.
Нагрэць ваду любоў дапамагла, Згасiць любоў крынiца не змагла.