— Вы, дзед, калі-небудзь елі з панамі? — спытаўся адзін з далікатных гасцей.
— Не, як сам ведаеш, ніколі.
— A ca свіннямі?
— Ды сёння во тым часам першы раз.
Другім разам ён ужо сам зачапіўся з адным.
— Чаму гэта, пане, вашы Кал яды на два дні раней за нашы, праваслаўныя?
— Во паны, як людзі выкшталцоныя, раней пачулі, што нарадзіўся пан Езус.
—Хм, як сам ведаеш! А Я ж у Бібліі чытаў, што першыя пра гэта пастухі пачулі. Няўжо ж гэта панства тады само свіней сваіх пасвіла?
Біблію дзед чытаў. Нават i свіней пасучы. Часта i засынаў, палажыўшы галаву на тоўсты i рыхлы ад старасці фаліянт. А потым расказваў суседкам, як гэта цар Давід — у "Трэцяй кнізе царстваў" — састарэў, i ўжо ніякая, як сам ведаеш, адзёжка не грэла яш, дык тады сабраліся старэйшыны, увесь кагал, i прысудзілі яму, сястрыцы мае, маладую, цёплую бабу.
Суседкі пляваліся, не верачы, што так ды можа быць напісана ў святой кнізе.
А дзед пагладжваў бараду i пасміхаўся:
— Такое, як сам ведаеш, i мне было б непаўрэчы!..
1967
З КУПАЛІХАЙ
Калі б я аднойчы ўранні прачнуўся i раптам паверыў, што яна жывая,— я пагаліўся б чыста, надзеў бы беленькую кашулю і, адклаўшы ўсякія працы ды справы, пайшоў бы сказаць:
"Добрай раніцы, мілая цётка Уладзя!.."
Высакародны быў чалавек. Мітуслівая, гаваркая, вясёлая, часам цяжкая, як гаворыцца характарам, але асабліва з дыстанцыі часу — харошая.
Часта мне ўспамінаецца адна паездка з ёю. У кал гас імя Купаны, каля Маладзечна.
Быў чэрвень у самым сонечным росквіце. У дарозе мы — тры літаратары, тады яшчэ маладыя, наша цудоўная гаспадыня i шафер — перакусвалі ў буйнай траве пад бярозкамі, смачна i весела. Потым, у вёсцы, прыехаўшы ранавата, чакалі, каб звечарэла.
Купаліха пайшла кудысьці, шафёр прыдрамнуў у зацішку, а мы прыпыніліся ўтрох на ганку клуба, у цяньку. Ці то гаворачы пра штосьці блізкае, ці так сабе, у приемным маўчанні,— помніцца толькі добры, ціхі настрой.
Ды вось аднекуль, нібыта з неба, з'явіўся ўпаўнаважаны. Рыжы i трохі чырванаваты — ад "мухі"
— Чыя машына? — спытаўся ён грозна, нават не павітаўшыся.
Двух нас было, можна сказаць, здаравенных — адзін сядзеў на прыступку, a другі ўзвышаўся амаль да самага капяжу. Трэці таварыш быў маленькі, даволі мізэрны, але з таямнічым, сурова засяроджаным выразам твару.
— Мне патрэбна машына! Гэта чыя?
— Наша,— сказаў я.
— Вы што — па выбарах?
Якраз выбіраліся суддзі i засядацелі.
— Не.
— Па дзяржаўнай пазыцы?
Быў пяцьдзесят чацвёрты год.
— Таксама не.
— Хто ж вы тады? Чыя машына, я пытаюся?
Зусім спакойна, як гэты вечар вясковы, я растлумачыў:
— Гэта машына ўдавы Яыкі Купалы.
— Ну, добра,— яна ўдава, а вы хто?
Тады я, нібы па натхненню, шапнуў яму — з належнай таямнічасцю, на паўгубы:
— Мы — а-са-бі-ста-я а-хо-ва.
Упаўнаважаны імгненна лузгануўся ўгару, на "смірна", казырнуў i гаркнуў:
— Здраўя жалаю!
Мы прынялі яго пашану моўчкі, з належным спакоем i годнасцю.
Грозны таварыш стушаваўся, як мне помніцца, хутка, нават адразу.
Пазней, на прыцемку, у душным перапоўненым клубе быў літаратурны вечар. Мы выступалі ахвотна, нас добра слухалі, асабліва, вядома, Купаліху. Потым, у школе, настаўнікі частавалі нас шумнай вячэрай. Пасля застолля мы ўсе вялікай кампаніяй вярнуліся ў клуб на танцы.
Ох, як нястомна танцуюць нашы дзяўчаты! Выбегуць да студні, панапіваюцца з вядра халодненькай, паспяваюць ці парагочуць на зоркі, трохі прасохнуць ад начной свежасці i — зноў пайшлі, полька ці кракавяк — відаць, на цэлыя паўгадзіны!..
Мы, як баяры, сядзелі на лаве, сумнавата адчуваючы, што ўжо не для нас такая нястомнасць. Цётка Уладзя то любавалася танцамі, то зноў сарамаціла нас:
— Сядзіце, таўкачы!..
Потым — нібыта з яснага неба — зноў з'явіўся ўпаўнаважаны. Чырвань яго была ўжо куды гусцейшая.
Ён падышоў да шаноўнае госці, галантна казырнуў, нахіліўся i гаркнуў:
— Факстроцік не жалаеце?
Бачу i сёння, як яна дабрадушна смяецца — паўнатварая, у сваім нязменным чорным берэце. Смяецца мол ада. Рукой, па праву старасці, махнула перад ім: ды што ты, чалавеча,— нездароў?..
Танцы змяняліся танцамі. Перапынкі шумел! смехам ды песнямі.
Упаўнаважаны то прападаў, то з'яўляўся.
З'явіўшыся, ён зноў падыходзіў i казыраў:
— Факстроцік не жалаеце?
За трэцім разам цётка Уладзя, як толькі кавалер зноў павярнуўся, каб знікнуць, сказала — па-свойму непасрэдна, голасна, праз малады, сардэчны смех: