Выбрать главу

Падумала: «Навошта Ленін пускае да сябе такіх? Можа, у ix бомба ў тоўстым партфелі?»

Пакуль чакала з такімі думкамі, у яе пахаладзелі рукі i ногі. Кружылася галава. Маці баялася, што зваліцца з крэсла, бо сядзела на самым краёчку, але больш глыбока, зручна сесці не адважвалася. А тыя двое тарашчылі на яе вочы i ўсё лапаталі. Каб можна было знікнуць, уцячы, хоць праз падлогу праваліцца — маці з задавальненнем зрабіла б гэта, але яна адчувала, што не хопіць сіл скрануцца з месца.

Ды, на шчасце, з дзвярэй, з якіх яна не зводзіла вачэй, выйшла Лідзія Аляксандраўна. I тут жа звярнулася да чужаземцаў:

— Таварыш...— i назвала прозвішча, але маці не запомніла яго i пасля, расказваючы, дакарала сябе, што была такая бяспамятная,— Уладзімір Ільіч просіць прабачыць i крышку пачакаць.

I адзін з тых, каго маці палічыла за буржуяў чужаземных, адказаў чыста па-руску, ветліва i хораша, з добрай усмешкай. У маці трохі адлягло на сэрцы, цяпер яна з цікавасцю глядзела на яго, думала: «Бач, убраўся, як жаніх». Можа праз гэтую ўвагу да «буржуяў» не адразу ўцяміла, каго сакратар запрашае прайсці ў тыя дзверы, каля якіх стаяла, няшчыльна прычыніўшы ix.

— Заходзьце, таварыш. Уладзімір Ільіч чакае вас, — сказала Лідзія Аляксандраўна.

Маці пашукала вачамі, хто ж падымецца.

— Вы, вы, таварыш Кузьмянкова.

— Я? — у мамы заняло дыханне, яна адчула, што нестае сіл, каб узняцца з крэсла.

Лідзія Аляксандраўна падышла, дакранулася рукой да яе пляча i дотыкам гэтым памагла: не здымаючы рукі з пляча, правяла ашаломленую, узрадаваную i спалоханую работніцу да дзвярэй, адчыніла ix.

I... маці ўбачыла Леніна. Твар такі ж, як на партрэтах. А вось постаць — ніжэйшая, меншая, чым яна ўяўляла, бо ўяўляўся ёй Ленін асілкам, як Ілья Мурамец. A ўзняўся з-за пісьмовага стала звычайны чалавек сярэдняга росту.

Ленін выйшаў з-за стала, пайшоў да наведвальніцы i прывітаўся за руку:

— Добры дзень, таварыш.

Маці запомніла, што паціснула руку Уладзіміру Ільічу моцна, па-мужчынску, па-рабочаму. A калі Ленін запрасіў яе сядаць i сам сеў напроціў, за адзін крок, у мяккае крэсла, абапёрся локцем на падлакотнік, падпёр пальцамі шчаку,— нарыхтаваўся слухаць, на маці, як яна казала, нібы зацямненне нейкае найшло; горача зрабілася, пот на лбе выступіў. Яна выцерла пот кашаміравай хусткай, хоць ніколі раней гэтага не зрабіла б — так ашчаджала тую хустку, для мяне берагла, i моўчкі глядзела на Леніна, на яго шырокі лоб, у карыя прыжмураныя вочы, на трохі рудаватую бародку, якую ён з правага боку скамечыў пальцамі. Маці расказвала: яна ясна разумела, як дорага Леніну кожная хвіліна, колькі ў яго дзяржаўных спраў, што яна не мае права сваёй бядой надоўга затрымліваць яго ўвагу, не для таго, каб разглядваць, прыйшла сюды i ўсё адно ніяк не магла пачаць гаварыць, быццам язык ёй адняло.

Уладзімір Ільіч, напэўна, добра зразумеў яе стан i ласкав a спытаў:

— Як ваша імя?

— Аксіння.

— А па бацьку?

— Ой, ніхто мяне па бацьку не зваў. Ерафей бацька наш.

— Вы работніца, Аксіння Ерафееўна?

— На патронным заводзе раблю...

— Вельмі важны завод. Патроны нам цяпер патрэбны, як хлеб.

Ленін сам першы сказаў пра хле(б, i гэта неяк адраЗу супакоіла маці, надало смеласці.

Яна падумала: чалавек, што мае такую сілу, што зрабіў такі пераварот — прагнаў паноў, буржуяў, кіруе вялізнай дзяржавай,— ён усё ведае i разумее, яму можна расказаць пра ўсё гэтак жа проста, як гаворыць ён. I маці сказала:

— Прасіць аб хлебе я прыйшла да вас, таварыш Ленін. Памажыце.

Уладзімір Ільіч на міг апусціў вочы, на лбе ў яго сабраліся ў адзін пучок зморшчыкі. Маці здалося, што правадыра агарнуў смутак. Яна разумела прычыну гэтага смутку: балюча яму, што ён не( можа ўсім даць хлеба, як балюча бывае ёй, калі няма чым накарміць дзяцей. Але Ленін тут жа ўзняў вочы, у ix не было смутку, болю, у ix гарэў агонь рашучасці.

Ленін пачаў гаварыць ціха, даверліва, не як з наведвальніцай, якая прыйшла з просьбай, а як з сябрам, ад гэтага словы яго набывалі надзвычайную пераконанасць. Маці слухала зачараваная i ўсё разумела — так проста. Пасля яна бедавала, што не здолела запомніць дакладна ленінскіх слоў, але змест добра помніла. Ільіч гаварыў, што мы маем вялізарную рэвалюцыйную энергію мае, але ў нас мала хлеба, i буржуазія спадзяецца задушыць пралетарыят кастлявай рукой голаду. I што толькі жалезная дысцыпліна, толькі харчовая дыктатура, класавы паёк, цвёрдая прадразвёрстка, добра наладжаная работа заградатрадаў можа ўратаваць Маскву, Петраград, армію ад голаду.