Выбрать главу

Сакратар хутка выйшла i сказала да маці:

— Пачакайце хвіліначку, таварыш Кузьмянкова.

А пасля запрасіла да Леніна тых, дваіх, шыкоўна

для таго часу адзетых, з тоўстым партфелем, якія размаўлялі паміж сабой на замежнай мове.

Калі дзверы за імі зачыніліся, Лідзія Аляксандраўна падышла да маці, ціха сказала:

— Зараз вас правядуць у саўнаркомаўскую сталоўку. Вось вам талончык. Падсілкуйцеся, а то вам прыйшлося нямала пахвалявацца. У вас бледны твар.

Мац i здагадалася, што i гэта — ад Леніна i... задыхнулася, спазмы сціснулі горла; пракаўтнуўшы слёзы, яна вінавата нрызналася:

— А я не падзякавала... Калі ласка, прашу вас, даражэнькая, перадайце таварышу Леніну, што я... мае дзеці...

—Не хвалюйцеся. Уладзімір Ільіч усё разумее,— супакоіла маці Лідзія Аляксандраўна.

У сталоўцы — невялічкай зале — было пуста, снеданне даўно скончылася. Паясылая жанчына падала маці талерку супу i маленькую скібачку хлеба — трэць рабочай пайкі. Суп быў рэдкі, ненаварысты, але ад яго смачна пахла прысмакамі — цыбуляй, лаўровым лістам, перцам.

Маці пайшла з дому без снедання, згаладалася, але зачэрпнула першую лыжку, i з вачэй яе пырснулі слёзы, адна, буйная, капнула ў лыжку. I яна не выцірала ix, не саромелася, што нехта ўбачыць. Гэта был i слёзы радасці незвычайнай, якой яна ніколі не ведала, але радасці не ад таго, што яна атрымала больш, чым спадзявалася, ідучы да Леніна. Не, гэта была радасць, шчасце ад таго, што яна адчула, зразумела, сэрцам i розумам, нешта значна большае.

Маці сорак гадоў расказвала пра гэтую падзею, самую памятную ў яе жыцці, i кожны раз перажывала, што яна не можа — не хапае ў яе слоў,— каб перадаць тое сваё адчуванне, i кожны раз баялася, што не усе разумеюць, што яна адчула. Да таго, малапісьменная, яна не разумела ўвесь сэнс рэвалюцыі, а тут, у Крамлі, у Леніна, за якую паўгадзіну зразумела самае істотнае, самае галоўнае.

Адкрыўся перад ёй новы свет, i яна ўступіла ў яго, адчула сябе зусім другім чалавекам, вольным, роўным,— грамядзянкай. У той міг яна ўбачыла будучае дзяцей сваіх — наша шчасце.

У тумане слёз перад маці стаяў вобраз правадыра, яна чула яго голас. «Дайце, калі ласка, указанне бальніцы паслаць на кватэру Кузьмянковай талковага доктара. А сына пашліце ў школу. Абавязкова».

Маці схамянулася, калі нехта папрасіў дазволу сесці за яе стол. Чалавек у пенснэ, з сівай бародкай сеў напроціў. Можна было выбраць любы стол, але, магчыма, чалавек убачыў, што жанчына плача, i, не зразумеўшы адразу, з якой прычыны, вырашыў суцешыць.

Маці выцерла слёзы i весела ўсміхнулася яму, не саромеючыся, смела i проста, быццам перад ёй добры стары знаёмы, хоць перад ёй сядзеў вучоны чалавек, інтэлігент, а вучоных яна да таго дня саромелася, баялася i не любіла, бо лічыла, што ўсе яны з буржуйскага класа. Чалавека здзівіла яе ўсмешка, мама ўбачыла яго здзіўленне i яшчэ больш павесялела.

Новаму наведвальніку падалі суп i такую ж скібачку хлеба. Яны пачалі есці. Але маці сёрбала суп без хлеба. Чалавек спытаў:

— Чаму вы не ясце хлеб?

Маці паглядзела на хлеб i нечакана для самой сябе адказала:

— Я вазьму яго дзецям. Можна?

— Вядома, можна. Я дам вам паперу,— паклаў лыжку i палез у партфель, які стаяў на падлозе.

Маці ўзрадавалася гэтай думцы — прынесці для мяне i В a ci хлеб ад Леніна. Маленькая скібачка стала для яе вялікім сімвалам, як шмат што іншае ў той дзень.

Чалавек паклаў на стол бялюткі лісток паперы. Маці паклала. хлеб на паперу. Спытала ў чалавека:

— Вы Лен i на. бачылі?

Ён усміхнуўся.

— Я працую ў Саўнаркоме,— i, убачыўшы, што гэта ё.й не ўсё растлумачыла, дадаў: — Мы страчаемся амаль штодня.

— Штодня?! — маці адчула вялікую павагу да гэтага сівога старога з худым хваравітым тварам, пазайздросціла яму. I, вядома, не магла ўтрымацца, каб не сказаць яму пра сваю радасць.

— Я таксама была ў Леніна. Толькі што.

Тады, напэўна, старому бальшавіку стала ўсё зразумела: яе слёзы, i нечаканая ўсмешка., i гэты хлеб для дзяцей.

Яшчэ малая, школьніца, слухаючы матчын расказ, я надумала так: той стары ўсё зразумеў, што было ў душы простай жанчыны. А вось дзядзька Іван — гэта я сама бачыла, помню,— доўга не мог паверыць i зразу мець.

Маці, калі вярнулася дадому, кінулася да мяне, радасная, скібачку хлеба дала:

— Гэта табе ад Леніна, Анечка.

Дзядзька нядобра так усміхнуўся, барадаты твар яго скрывіўся. Маці пачала расказваць, як была яна ў Леніна, пра што яны гаварылі.

Дзядзька зноў нядобра ўсміхаўся.