* * *
Даўным-даўно, яшчэ за некалькі год да першай сусветнай вайны, прыйшоў ён, малодшы сын малазямельных бацькоў, на заработкі ў лес, які належаў тады князю Паскевічу. Старанны, працавіты хлопец спадабаўся ляснічаму — пану Касоўскаму, i той «ашчаслівіў» яго — паставіў на абход пры сабе, пры канторы. Але «лягчэйшы абход» даўся Ігнату ў знакі, бо быў ён тут не тольKi лесніком, але адначасова кучарам, качагарам, лакеем i нават нянькай у пана ляснічага. Працаваў з цямна да цямна, не разгінаючы спіны. Ажно дзічаць пачаў у лесе, бо ніколі не меў часу збегаць у вёску, пагутарыць з людзьмі. Ды i недалюблівалі яго ў вёсцы — занадта ён выслужваўся перад панам. Ляснічы ўратаваў яго ад прызыву на вайну — трэба ж некаму сцерагчы княжацкі лес,— i Ігнат пачаў старацца яшчэ больш. Неівядома, каго зрабіў бы з яго пан Касоўскі, каб у шаснаццатым годзе не з'явіўся ў лясніцтва новы чалавек. Прыехаў на пасаду пісара звольнены з арміі па раненню, хворы на сухоты, прапаршчык, былы петраградскі студэнт, Арсеній Веніямінавіч Крылоў. Чалавек гэты з першых жа дзён здзівіў Ігната. З леснікамі i сялянамі ён вітаўся за руку i гутарыў не так, як афіцэр i пан, а як свой, як роўны з роўнымі. Ігнат спачатку нават баяўся яго i пазбягаў. Але веільмі ж ужо душэўны чалавек быў гэты пісар, i хутка яны пасябравалі. Ігнат упершыню пачуў з вуснаў адукаванага чалавека пра тое, пра што марылі бедныя аднавяскоўцы яго.
— Зямля павінна належаць тым, хто працуе на ёй. Усе багацці зямлі павінны належаць народу. Народ — гаспадар усяго, а не паны i князі.
Наконт зямлі — гэта Ігнату падабалася, бо i сам ён марыў набыць калі-небудзь з^ласны кавалак зямлі, не век жа яму леснікаваць. Усё іншае яму цяжка было зразумець адразу.
— А лес? — спытаў ён, калі Арсеній Веніямінавіч гаварыў нра «ўсе багацці зямлі».
— I лес, безумоўна, будзе належаць народу!
Ігнат ажно недаверліва засмяяўся тады (ён i цяпер добра памятае той смех).
— З зямлёй мужык справіцца. А вось лес... Высекуць без гаспадара... Загіне лес,— Ён палюбіў лес, i яму было цяжка думаць, што яго могуць знішчыць, калі не стане аднаго гаспадара.
— Дык як жа без гаспадара! Ах, Ігнат, Ігнат! Выходзіць, толькі Паскевічы гаспадары, якія ў вочы не бачаць гэтага лесу. А мы з табой — не гаспадары? Ды калі нам народ даверыць пільнаваць гэтае багацце, гэту прыгажосць,— паказваў Крылоў на лес, — хіба мы дазволім каму-небудзь знішчаць яго? Ты што ж думает, рэвалюцыя — гэта анархія: бі — каго хочаш, знішчай — што можаш? Не, брат, рэвалюцыя — гэта найвышэйшы парадак, найвышэйшая законнасць.
Патроху Ігнат пачынаў разумець, што ад чаго. З фронту вярталіся салдаты, i яны, злосныя, незадаволеныя, таксама гаварылі пра тое, што пара канчаць вайну i трэба забіраць у памешчыкаў зямлю. Крылоў хадзіў па вёсках, сустракаўся з надзейнымі людзьмі ў лесе. Ігнат дапамагаў яму ў гэтых сустрэчах.
I рэвалюцыя прыйшла. Вестку аб ёй прывёз напрадвесні з горада сам Касоўскі. Ігната ўразіла, hitq ляснічы расказваў пра звяржэнне цара з задавальненнем. Арсеній Веніямінавіч сваю радасць не праявіў чамусьці. Калі ж праз колькі дзён ён атрымаў газеты i прачытаў ix, то сказаў Ігнату:
— Прагналі цара — добра. Але гэта паўсправы. Наша рэвалюцыя яшчэ наперадзе. Ёй Касоўскі не ўзрадуецца, бо мы турнём i радзянак i мілюковых, i паскевічаў, i ўсіх крывасмокаў, а разам з імі i халуёў ix — касоўскіх. Рэвалюцыянер знайшоўся! Падлюга!
Пад восень Крылоў, нічога не сказаўшы, некуды знік. Ігнат са смуткам думаў, што ён з'ехаў назаўсёды, i моцна шкадаваў: здавалася, што са знікненнем Крылова аддаляецца наступленне таго незвычайнага, светлага, пра што ён гаварыў i ў што паверыў Ігнат. Цяпер Касоўскі не любіў лесніка і, па ўсіх прыдзірках было відаць, меў намер звольніць. Але пад канец восені, калі лес скідаў апошняе лісце, Крылоў раптам вярнуўся. Ён неспадзявана з'явіўся ў леснічоўцы i абняў Ігната.
— Ну, Ігнат! Прыйшло наша свята, наша рэвалюцыя! У Петраградзе пралетарыят узяў уладу ў свае рукі. Таварыш Ленін узначаліў першы Савецкі ўрад. Зямля — сялянам, заводы — рабочым... Прынят дэкрэт аб міры. Давай, брат, i мы з табой браць у нашым лесе ўладу...
Яны пайшлі ў кантору, адчынілі кабінет ляснічага, i Крылоў сеў за яго стол.
— Ідзі, Ігнат, пакліч Касоўскага.
На ганку кватэры ляснічага Ігнат на нейкі момант сумеўся: як цяпер звярнуцца да пана, як назваць яго, хто яго выклікае? Потым рашуча пастукаў.
Касоўскі адпачываў пасля абеду.