Выбрать главу

— Што табе трэба, Цвіркун? — спьггаў ён, нездаволены тым, што яго патурбавалі.

— Вас кліча... таварыш Крылоў.

— Хто? — Вочы ў пана ляснічага сталі, як шклянкі, быццам яго знянацку стукнулі паленам па галаве.

— Таварыш Крылоў,— гучна паўтарыў ляснік i, не даючы ніякіх тлумачэнняў, выйшаў.

Не вельмі паспешліва, але Касоўскі ўсё ж з'явіўся ў кабінет. Убачыў Крылова ў сваім крэсле — збялеў, ажно закалаціўся ўвесь. А былы пісар, узлёгшыся худымі грудзьмі на стол, крыху стомленым голасам сказаў:

— Я дзейнічаю ад імя павятовага рэвалюцыйнага камітэта... I паклікаў вас, пан Касоўскі, каб сказаць... У Расіі адбылася пралетарская рэвалюцыя. З'езд Саветаў прыняў дэкрэт аб зямлі. Зямля нацыяналізавана... Вашы гаспадары больш не існуюць... Даволі ім панаваць! Служыць вам няма каму. Народу вашы паслугі непатрэбны. А таму я прапаную вам пакінуць лясніцтва...

Ігнат, які стаяў ззаду ляснічага, убачыў, як паступова налівалася крывёй яго тоўстая патыліца, ажно страшна стала глядзець на яе: здавалася, вось-вось пырсне кроў з тлустай шыі. Але здарылася іншае. Касоўскі раптам закрычаў:

— Хам! Сволач! Не ўзялі цябе ў верасні, дык атрымлівай цяпер! —i выхапіў з кішэні пісталет. Можа б яшчэ тады загінуў бясстрашны чалавек, змагар за народную праўду, каб побач не стаяў верны друг, якому ён адкрыў вочы на гэтую вялікую праўду. Ігнат, малады, дужы, у адзін міг апынуўся каля ляснічага, моцна ўдарыў па руцэ, якая накіроўвала пісталет на Крылова. Ляснуў стрэл, але куля трапіла ў партрэт Керанскага, што вісеў над сталом, на тым месцы, дзе раней красаваўся ў залатой раме імператар усяе Русі Мікалай Другі.

— Дзякую, Ігнат,— ціха сказаў Крылоў, прымаючы пісталет, які ляснік вырваў у раз'юшанага пана Касоўскага.

Убачыўшы, куды трапіла куля, Крылоў засмяяўся.

— Вось бачыце, нават куля ведае, куды ляцець,— потым сурова сказаў Касоўскаму, які зноў збялеў, як нябожчык:

— Я маю права шлёпнуць цябе, контра... Але не хочацца ў такі радасны час пэцкаць рукі... Адвязі, Ігнат, сям'ю пана Касоўскага ў горад.

Па дарозе былы ляснічы маўчаў, як анямелы. Пані, якая ўвесь час стагнала, ахала i нешта казала мужу на незразумелай Ігнату мове, спытала:

— Каму ж ты цяпер, Ігнат, служыць будзеш?

— Народу,— не задумаўшыся, адказаў ляснік.

Касоўскі, устрапянуўшыся пры гэтым слове, утаропіў на лесніка свае шкляныя вочы, нібы раптам убачыў перад сабой зусім новага чалавека, i ціха вылаяўся папольску:

— Пся крэў.

Калі Ігнат вяруўся з горада, Крылоў, радасна ўзрушаны, вясёлы, забыўшыся на выпадак з Касоўскім, быццам i не было яго — драбяза гэты стрэл у параўнанні з тым громам, які скалыхнуў увесь свет! — дапытваўся:

— Ды ты разумеет, Ігнат, што адбылося? Пралетарская рэвалюцыя! Пачалася новая эра ў жыцці чалавецтва! Не, табе гэта адразу не зразумець!

— Разумею,— адказаў Ігнат, з усмешкай назіраючы, як бурна радуецца гэты незвычайны i добры чалавек.

— A калі разумеет, то скажы, чым нам тут, у палескім лесе, адзначыць такую падзею?

Ігнат падумаў i нрананаваў:

— Давайце пасадзім дрэвы.

Крылоў кінуўся да яго, сціснуў рз'кі, збянтэжыўшы лесніка, які не прывык да такога выяўлення пачуццяў.

— Ігнат! Ты — геній! Пасадзіць дрэвы, лес — на радасць новым людзям! А не позна?

— Восень цёплая, зямля не замёрзла яшчэ. У нас ёсць жалуды...

— Дубы! Пасадзім дубы, якія будуць расці трыста, пяцьсот год! Цудоўна, мой друг!

У той жа дзень яны выбралі вось гэту дзялянку, дзе яшчэ перад вайной былі высечаны старыя дубы, выцерабілі кусты i з дапамогай жонкі Ігната i яшчэ аднаго лесніка пасадзілі жалуды. Як яны працавалі тыя два дні, з якой радасцю, асабліва Крылоў! У Ігната Макаравіча i цяпер стаіць перад вачамі, як малады рэвалюцыянер на каленях поўзаў па сырой зямлі i любоўна накрываў кожную лунку.

А потым — вайна з тымі, хто імкнуўся задушыць рэвалюцыю, вярнуць старыя парадкі. Крылоў пайшоў абараняць маладую рэспубліку Саветаў. Першай вясной Ігнат гэтак жа поўзаў на каленях i абполваў ледзь бачныя ў траве парасткі, зрабіў падсадку там, дзе жалуды не далі ўсходаў, загінулі... Вельмі дарагімі сталі для яго гэтыя пасадкі. А потым i ён пайшоў на вайну, наказаўшы жонцы глядзець за дубамі. Вярнуўся праз два гады — у дваццатым — i ўзрадаваўся, сустрэўшы Крылова ў лясніцтве першым савецкім ляснічым: яго, раненага i хворага, дэмабілізавалі раней. Абняліся, пацалаваліся i першае запытанне — пра дубы.

— Растуць, Ігнат, нашы дубы. Набіраюцца моцы,— адказаў Крылоў.

Разам пачалі яны наводзіць парадаку лесе, уякім за гады вайны было нароблена многа шкоды. I ўсюды навокал — у гарадах, у сёлах, у першых камунах — усталёўваўся савецкі парадак. Але блукалі па лясах яшчэ рэшткі разбітых банд. Недалёка за Сожам дзейнічаў нейкі атаман «Каса».