Але затое як хораша адчуў ён сябе ў свзёй світцы I ў лапцях! Цяпер i салдаты глядзелі на яго зусім інакш — з цікавасцю, са спачуваннем. I ніхто не пытаўся пра папаўненне — ні сур'ёзна, ні ў жарт. Можа ад гэтага, фельдфебель павесялеў. Гаваркім не зрабіўся, але як быі пасвятлеў у твары.
Фельдфебель не павёў Піліпка назад у бліндаж, а пайшоў з ім яшчэ далей, за кухню, у бярэзнік, дзе стаялі фурманкі i казацкія коні; асядланыя — сёдлы новенькія, з жоўтай скуры, рыпучыя. У Піліпка вочы загарэліся, калі ён убачыў гэтых коней. Лепшыя за нямецкія. У тых нейкія цяжкавозы, a ў нашых — вараныя рысакі, адзін у адзін, ногі што вытачаныя i ўвесь аж спружыніць.
У той час хлопец больш за ўсё на свеце любіў коней, i нікому так не зайздросціў, як тым, хто мае добрыя коні. Нясцерпна яму захацелася праехацца на такім вось скакуне, у рыпучым сядле, уставіўшы ногі ў бліскучыя страмёны.
Неўзабаве ў бярэзнік прыйшлі Залонскі i ротмістр Ягашын. Ix яшчэ не было відаць, а спешаныя казакі пастроіліся на ўзлеску ў шарэнгу. Піліпок ніяк не мог уцяміць, як яны даведаліся аб падыходзе афіцэраў.
Капітан прывітаў ix:
— Здарова, арлы!
Казакі адказалі яму гучна i весела:
— Здра... жа... вша бродзь...
Паклікаўшы фельдфебеля i Піліпка, штабс-капітан падышоў з імі да асядланых коней, да самых прыгожых.
— Ездзіць у сядле можаш?
— Угу! — радасна выгукнуў хлапчына, траха не калоцячыся ад радасці i страху: раптам здарыцца, што конь не залюбіць i скіне?
— То вось твой конь, — сказаў капітан, паказаўшы на меншага i не такога прыгожага, як іншыя, каня.
Але ўсё адно — i гэты конь быў выдатны. Піліпок з дзіцячай нястрыманасцю падбег да яго, смела схапіў повад аброці, уставіў лапаць у стрэмя. I хоць конь скасавурыўся на такога нязвыклага конніка i рвануўся, каб не даць яму сесці, Піліпок ca спрытам вавёркі апынуўся ў сядле. Нацягнуў повад. Конь заскакаў, але не падбрыкнуў — скарыўся. Піліпок глядзеў з вышыні на каштана i фельдфебеля пераможцам. Ды ў гэты час ротмістр распусціў строй казакоў. Яны падышлі да коней i...
Спачатку засмяяўся нехта адзін, угледзеўшы такога конніка. За ім — другі, трэці... Праз хвіліну рагатала можа пяцьдзесят чалавек. Піліпка ашаламіў ix смех. Хлопец не мог зразумець (ды i пасля не зразумеў) — чаму яны смяюцца? Ca світкі? З лапцяў? З вілаў, якія ён не выпускаў з рук? Дык нават паны ніколі не смяяліся ca світкі яго. A казакі — не паны. Багацеі, казаў дзядзька Ціхан. Але чаму багатыя павінны смяяцца з яго беднасці?
Хацелася стукнуць каня рагачом, вырвацца з гэтага кола i паляцець цераз фронт — д ад ому, да маці, да дзядзькі. Няхай страляюць услед. Свае. Немцы. Хто хоча.
Але нікуды ён не мог паляцець. Глядзеў на каштана з надзеяй, чакаючы, што той загадае ўсім змоўкнуць, дасць каманду: «Кругом! Шагам арш!» — i казакі, пасаромленыя, знікнуць, а яны паедуць куды трэба.
Залонскі не смяяўся. Глядзеў на конніка так, быццам прыцэльваўся ці прыцэньваўся. Але калі ён сказаў: «Злазь!» — хлопец адчуў сябе такім абражаным, што, як споўз на зямлю кулем саломы, захацелася яму — не, не зараўці, a ўчыніць нешта такое, ад чаго самому зрабілася страшна.
Смех сціх. Ды Піліпок баяўся падняць вочы, твар яго то пылаў, то захалодваў — ажно ледзяны пот выступіў на ілбе.
— Дайце абознага каня! — загадаў афіцэр.
Падвялі вельмі звычайнага каня — такога, як гняды дзядзькі Ціхана, як іншыя коні ў ix вёсцы, на якіх суседзі паехалі ў бежанцы. Неасядланага каня. I аброць звычайная. Раменная, праўда, не пяньковая.
— Сядай!
Піліпок так лёгка ўскокваў на любога каня, калі ездзілі на папас, а тут скочыў раз — i споўз назад, скочыў другі — упусціў рагач i пачуў, што спаўзаюць аборкі на левай назе. Ніколі ж такога не было. Калі ўжо не ладзіцца, дык усё не ладзіцца. Варта сесці на зямлю i нанава перакруціць аборкі. Але падскочыў казак, схапіў за нагу, каб памагчы ўзлезці на каня.
— Вот как, лях, это делается,— сказаў казак.
Гэта таксама пакрыўдзіла: які ён лях? Ён жа рускі, усе ў ix вёсцы — праваслаўныя, гэта ў засценку Паперня, дык там ёсць палякі, хоць i тых ляхамі ў ix не называюць — такія ж сяляне, толькі што ходзяць не ў царкву, a ў касцёл.
Казакі не смяяліся, калі Піліпок сеў на абознага каня, без сядла. Нават панурыліся, быццам няёмка ім зрабілася. Ды гэта не суцешыла хлопца.
Капітан агледзеў яго i сказаў:
— Так будзе больш натуральна. Паехалі.
Спрытна скочыў у сядло. Гарачы скакун прыгожа заскакаў пад ім. Але Піліпку больш не хацелася любавацца афіцэрскімі коньмі.
Наперадзе ехалі капітан i ротмістр, за імі два казакі, a Піліпок плёўся ззаду. Адставаў. Аднак шкадаваў сцёбнуць каняку повадам. Зрэдку Залонскі азіраўся i нават спыняўся, каб пачакаць яго. Ды такая ўвага не кранала. Пасля крыўды i абразы апанавала абыякавасць, нішто больш не цікавіла. Хацелася аднаго: дадому! Хутчэй дадому! Ад думкі, што нялёгка будзе назад дабірацца, апанаваў страх.