Людзі з даклада ўжо разыходзіліся, а яны стаялі, закурыўшы, і тады Дарошка кажа яшчэ: "Цытата пра рэлігію ў вас таксама недакладная. У Маркса пра тое іначай напісана". Учуўшы тое, Азевіч здзівіўся яшчэ больш: ужо тую антырэлігійную цытату ён чуў безліч разоў і ведаў яе на памяць. Вядома, ён не пагадзіўся з упартым нацдэмам, тады той рашуча запрапанаваў: "Давайце праверым у творах". Што ж, праверыць у творах Азевіч быў не супроць, каб толькі ведаць, у якіх творах можна было тое праверыць. Дарошка ж, мабыць, ведаў, яны зайшлі ў бібліятэку таго ж нардома, і там на даўгой паліцы нацдэм упэўнена выцяг адзін том Маркса, пагартаў, затым узяў другі і, праўда, знайшоў тое, што ім было трэба. "Во, глядзіце. Што напісана". Напісана сапраўды было трохі інакш, чым цытаваў Азевіч: "Религия — это вздох угнетенной твари, сердце бессердечного мира, подобно тому, как она — дух бездушных порядков. Религия есть опиум народа". "Вось так, — зазначыў Дарошка. — А не для народа. Цытаты патрабуюць дакладнасці". Ну, мабыць, так, моўчкі падумаў Азевіч, мабыць, тут ён даў маху... Але тады што ж атрымліваецца? Хто ж каго перавыхоўвае? Ён, камсамольскі сакратар, — нацдэма ці нацдэм — яго?
Пытанне тое, не знаходзячы адказу, маячыла ў галаве ў Азевіча бадай усю зіму, часам прыцьмяваючы ў памяці, а часам загараючыся з новай сілай. Неяк Дарошка даў яму прачытаць зборнік артыкулаў Леніна пра тактыку сацыял-дэмакратыі, з якога Азевіч зразумеў і запомніў штоколечы, штоколечы нават выпісаў, але гаворкі аб тым не паспеў распачаць. Якраз тым часам у газетах з'явіліся артыкулы аб правым ухіле і беларускіх нацыяналістах, быў надрукаваны адкрыты ліст Якуба Коласа з прызнаннем і выкрыццём уласных шкодніцкіх і контррэвалюцыйных памылак, і Азевіч падумаў, што настаў самы час пагутарыць і пра нацыяналістычныя памылкі Дарошкі. Для таго ён завітаў да яго ў нядзелю пасля абеду. Дарошка сядзеў ля акна з кніжкай, сястра Хрысцінка зашывала яму разадраную на лесапільні сарочку, малая гуляла з лялькамі на канцы ўслона, жонкі недзе не было дома. I тады Азевіч паклаў перад ім узятую напярэдадні ў райкоме газету з пакаянным лістом Коласа. "Чытайце! Сам прызнаецца". Дарошка ўзяў, хутка прабег вачмі па радках таго допісу і кінуў газету долу. "Галімацця і глупства! Якая контррэвалюцыйная дзейнасць! Вы чыталі "Новую зямлю"?" Не, Азевіч не чытаў "Новай зямлі", ён пра яе і не чуў. Тады Дарошка папоркаўся сярод кніжак на этажэрцы і адну тоненькую падаў Азевічу. "Во, прачытайце і скажыце, чым гэта кепска?" Азевіч узяў, сунуў кніжку за пазуху. Што ж, ён пачытае, канешне, хоць чытаць творы контррэвалюцыянера, мабыць, не надта дазваляецца члену райкома камсамола. Але ўзяў і тры вечары запар чытаў пры цьмяным святле газнічкі — усё так здалося складна, зразумела і неяк сімпатычна нават. Пазнаваў шмат што і са свайго вясковага жыцця: і як у маленстве маці частавала дзятву блінамі ўранку, і як з дзядзькам Піліпам падглядаў пчолы. Сялянскі быт, канешне, там быў і пра рабочы клас. Цішкі Гартнага, напрыклад". Канешне, Азевіч зайшоў і начэй колькі затым сляпіў пры газнічцы вочы, чытаючы "Сокі цаліны", — на гэты раз спасцігаючы зусім не вядомае яму жыццё ў вялікіх і малых гарадах, турботы рабочага класа, якога ён амаль не ведаў раней, але якое цяпер было надта цікава яму. Тады ўжо ён не думаў, што Дарошка неяк уплывае на яго, а не наадварот, проста той залучаў яго да чагосьці такога, што было, можа, і няправільна нават, можа, і недарэчы ў іх тагачасным жыцці, але цікава і нават змястоўна. Тыя кніжкі прымушалі неяк паі-ншаму зірнуць і на самога Дарошку. Азевіч часам пільней, чым калі раней, узіраўся ў яго тонкі, хударлявы твар з маленькімі зыркімі вочкамі, нібы хацеў зразумець, чаго гэта ён, быццам і нішто чалавек, разумны і адукаваны, а во стаў нацдэмам. Прама запытацца пра тое ён не наважваўся — усё ж было трохі сорамна лезці, можа, з непрыемнымі для яго роспытамі, хоць сам ён і не надта што разумеў у сутнасці палітыкі тых нацдэмаў. Аднойчы яны сядзелі ў яго за сталом, перабіраючы новыя і старыя кніжкі, якіх багата было ў Дарошкі, той неяк адрывіста, з паўзамі расказваў яму пра падзеі на Беларусі і Украіне з часоў XVI стагоддзя, і раптам ён змоўк і, лыпнуўшы па ім позіркам, запытаўся: "Думаеш, мабыць, вярзе гэты нацдэм, пад сябе грабе?" — "Ды не, чаму?.." — ніякавата паварушыўся Азевіч. "Так жа ўсе думаюць. Наццэм! Ніякі я не нацдэм, проста нармальны чалавек. Можа, трохі больш патрыёт, чым некаторыя іншыя. А патрыёт ад нацыяналіста, думаеш, чым адрозніваецца?" — "А чым?" — спытаў Азевіч і насцярожыўся: тое пытанне было адным з самых галоўных у яго адносінах да Дарошкі. "А тым, што патрыёт любіць сваё, а нацыяналіст болей ненавідзіць чужое". намаляваны выдатна, як і людзі — знаёмыя сялянскія тыпы, якіх безліч у кожным раёне, у кожнай вёсцы. Ну і прырода таксама. Само сабой, уражваў і клопат селяніна таго часу — зямля і яе спрадвечны недахват у вёсцы. Успомніў, што і ў іхняй сям'і зямлі было мала, адзін неўрадлівы надзел, над якім біліся бацька з маткай. Пасля, праўда, як падраслі, ім узяліся памагаць дзеці, ён, Ягор, і сястра Ніна, тады неяк зажылі лепш, стала сытней на стале, паявілася нейкая адзежына. Думалася: можа, неяк бы жылі і далей, калі б не ўсчалася класавая барацьба ды гэтая калектывізацыя. Ягору яшчэ пашэнціла, ён у час, дзякуючы шчасліваму выпадку ці добраму чалавеку, вырваўся з вёскі, стаў камсамольскім работнікам, выйшаў у людзі. А ў вёсцы гібелі, галадалі, калгасы не маглі выйсці з нэндзы, калгаснікі ледзьве выконвалі планы здачы, нарыхтовак усяго — ад яек, малака да льну і збожжа. Ад "Новай зямлі" дыхнула даўнім, нават прывабным сялянскім жыццём, але што было адказаць Дарошку? Тое, што адчуваў сэрцам, па шчырасці, ён сказаць не мог, не меў права. Ён абавязаны быў спрыяць працэсу класавай барацьбы і працоўнага перавыхавання нацдэма, а не шкодзіць таму працэсу. I калі праз дзён колькі яны сустрэліся ўранку на лесапільні, Азевіч прызнаўся: "Добра, аднак, піша Колас пра прыроду і лес, але... Але рэвалюцыйных памкненняў малавата, і рабочага класа няма". — "Ну і што, што няма? — спакойна сказаў Дарошка. — Кожны твор трэба ацэньваць па тым, што ў ім ёсць, а не па тым, чаго там няма. У Пушкіна таксама партячэйкі няма". — "Яно, можа, і так, але..." — не знайшоў, як адказаць, Азевіч. Тады гэты Дарошка і кажа: "Зойдзем пасля работы, я вам дам "Можа, і так", — падумаў Азевіч, спрачацца яму з Дарошкам не выпадала, адчуваў, той па навуцы і нават палітграмаце быў мацнейшы за яго. Вядома, чалавек скончыў педтэхнікум, не тое што Азевіч... Праўда, Азевіч прайшоў немалую працоўную загартоўку, меў вопыт камсамольскай работы і цяпер належаў да рабочага класа — авангарду сацыялістычнай рэвалюцыі. Мабыць, гэта не менш, чым педтэхнікум. Тым больш калі Дарошка — нацдэм. Але ўсё ж... Вялікай упэўненасці ў сваёй праваце Азевіч не меў, ён адчуваў адно: у ведах гэты чалавек быў куды за яго мацнейшы.