— Знайшоў мне тэхніку! — скептычна ўсміхнуўся Касьянаў, тыцкаючыся пальцам на выстраеныя ў рад камбайны «СК-4».— Ды па гэтых мамантах даўно ўціль плача! Вунь у «Гіганце»...
— Во-во! — падскочыў Павел Пракопчык.— У людзей па-людску, а ў нас пакуль не разваліцца стар’ё ды ламачча...
Пракопчыка ніхто не паважае ў вёсцы, і, мусіць, за тое, што ніколі не мае сваёй думкі, жыве чужым розумам, заўсёды, як кажуць, трымае нос па ветры: не паспее начальства і рот раскрыць, а Пракопчык ужо ведае, што трэба сказаць.
— Пачакай-пачакай! — асадзіў яго «баця».— Ты скажы мне во што: якой маркі ў цябе тэлевізар?
Хлопцы затаілі дыхание — нешта тут будзе...
— А пры чым тут мой тэлевізар? — глянуў з недаверам Пракопчык.— Я пра камбайны кажу, а не пра тэлевізары...
— А ўсё ж? — даймаў Гаварушка.
— «Тэмп». А што?
— Чаму ж ты яго не выкінеш?
— Што я, дурны?! — шчыра здзівіўся Пракопчык.— Ці ў мяне грошы лішнія? — Хацеў яшчэ нешта сказаць, але спатыкнуўся, пачуўшы смех.— I выкіну! Каляровік куплю...
— Купі, купі... — панура сказаў маўчун Іван Слабуха.— Ды цябе твая Маня разам з каляровікам з’есць...
— А твая, думаеш, лепшая! — агрызнуўся Пракопчык.
— Ну, і не такая, каб за капейку блыху пасвіць!
Хлопцы зарагаталі, і не таму, што было надта смешна, а каб дапячы Пракопчыку, кім сквапная і сварлівая жонка круціць як хоча. Гэты смех Касьянаў зразумеў пасвойму.
— Во-во! — узрадаваўся ён.— 3 Кунцэвічавай ласкі і мы недалёка адышлі ад ІІракопчыкавай жонкі — сцягваем з усяго свету ламачча, як плюшкіны. Што людзям нягожа, то нам прыгожа...
— I чаго ты, Сяргеевіч, прычапіўся да гэтых камбайнаў? — разважліва, з дакорам зноў пачаў Гаварушка.— Сам жа знаеш: не золата гэтыя «Нівы» і «Коласы», адно — новая марка...
— То мо, скажаш, гэтыя лепшыя? — насмешліва тыцнуў пальцам на «СК-4» Касьянаў.
— Лепшыя ці не лепшыя — гэта трэба яшчэ паглядзець...— няпэўна разважыў «баця».— Летась што было, памятаеш? Хто каму памагаў: Піліпавічы нам сваімі «Нівамі» і «Коласамі» ці мы ім? Ды каб не гэтыя, як ты кажаш, маманты, то клякнула б, пад снег пайшла б Сурмілава пшанічка. А ў нас што: чым паказалі сябе новыя маркі? У рэшце рэшт, тая ж самая выпрацоука, а колькі марокі было?
Касьянаву не было чым крыць, але і здавацца не хацеў:
— Калі трымацца логікі Пракопчыкавай жонкі...
~ Ты, інжынер, маю жонку не чапай! — нечакана раз юшыўся Пракопчык, і гэта было дзіва для ўсіх: як толькі ён асмеліўся?! — Сваю заимей — тады пагаворыш...
— Ну, ладна, яшчэ не хапала толькі жонкам косці перамываць! — нахмурыўся Гаварушка, і Пракопчык адразу ж аціх.— Яно, канечне, кожны быў бы рады, каб штогод давалі новы трактар, новы камбайн. Але без парток засталіся б з такім гаспадараннем...— Выразна глянуў на Касьянава.— I не ведаю, як гэта можна спраўную машыну, якая і заплочаных грошай не апраўдала, выкідваць на звалку? Яе ж людзі на заводзе не для металалому рабілі...
— За гэта яны грошы палучылі, якая ім розніца? — не здаваўся Касьянаў, не могучы змірыцца, што яго, інжынера, пасаромілі механізатары.
— I нічога, бачу, ты не разумееш, Сяргеевіч, хоць і інстытут скончыў...— засяроджана і неяк журботна сказаў Гаварушка.— Малады яшчэ, пажывеш — паразумнееш... Зрэшты, што з цябе ўзяць! Ты — чалавек прышлы, вольны, ні да чаго не прывязаны: сёння ў нас, заўтра — у суседнім раёне. Табе абы зарплата. Калі бог дасць розум, мо некалі дапетрыш, што не ў адной зарплаце шчасце...— Падумаў, ажывіўся і рашуча сказаў: — Не-е, хлопцы, гэта брахня, што Кунцэвіча скінуць. Брахня! Кунцэвіча не скінуць. У нас запытаюць, а мы скажам сваё...
— Запыта-а-юць...— яхідна ўсміхнуўся Касьянаў.— Чакай Пятра — сыр з’ясі...
— I запытаюць! Паглядзіш, запытаюць...
А на ферме даяркі ледзь не адлупцавалі «каровінага акушэра» Адася. Ці то з-за таго, што прывык заўсёды лаяцца, гаварыць насуперак жанчынам, ці то на самаи справе меў нейкі зуб на Кунцэвіча, але як толькі даяркі сталі абмяркоўваць навіну, ахаць ды охаць, Адась вазьмі ды ляпні:
— Во-во! I правільна зробяць, што прагоняць, ідры яго матары!
— Ты-ы што?! — апямелі ад здзіўленпя жапчыны.— Што рэйдаеш?
— Хо-о-о-піць! Паўластваваў, ідры яго маць, і досыць! Хай цяперака сторажам ідзе. На маё месца... Хехе-хе-хе...— праціўна захіхікаў Адась, задаволены, што знайшоў нарэшце, чым праняць жанчын, пайграць ім на нервах.
— Што зрабіў ён табе кепскага, ёлупень ты аблезлы?! — Даяркі пагрозліва сталі акружаць Адася, і гэта нічога добрага яму не абяцала, аднак трымаўся бясстрашна.