Выбрать главу

Мацальскі (д.с.). Э! прыйдзеш, пумпачка! я ведаю! трэба толькі пакінуць тут свой адрэс… (Вымае з кішані паперку і алувок і піша). Вось!.. (разглядаецца па сцэне). Гдзе–ж бы яго тут палажыць? (пабачыўшы на камодзе торбачку Уршулі) А вось яе торбачка! вось тут я схаваю картачкі, заўтра яна знойдзе, прачытае і прыдзе! тру–ля–ля (выходзіць).

Зьява 14

Мяшочак, Уршуля, Пышка.

Уршуля (уваходзячы з Пышкай). Пашукайце, калі ласка, маю хустачку… Ах, замарылася!

Пышка. А дзе яна, калі можна спытацца, гэтая хустачка?

Уршуля. Ах, Божа–ж мой! У торбачцы. Такая чорная торбачка.

Пышка (шукае і знайшоў на камодзе). ёсьць! (падае ей торбачку, у якую Мацальскі ўлажыў сваю запіску).

Пышка (пасьля паўзы). А пагода сягоньня харошая.

Уршуля. Заўсёды пасьля дрэннай пагоды бывае харошая… (знайшоўшы ў торбачцы запіску, чытае яе). Ах! што–ж гэта!? Адрэс!! яго адрэс! Просіць, каб я прыйшла да яго! О, Божа мой, значыць маё сэрца не памылілася…

Пышка. А бывае, што пасьля харошай пагоды бывае дрэнная…

Уршуля. Ах, пане Пышка, пакіньце мяне, калі ласка, у мяне галава разбалелася, мігрэнь…

Пышка. Калі трэба якога лякарства, дык зараз… у мяне ёсьць знаёмы аптэкар…

Уршуля. Ах, нічога ня трэба, толькі я пасіджу тут гэтак адна, вы мяне пакіньце, гэта пройдзе…

Пышка (выходзіць).

Уршуля (д. с). Ах, Божа мой! Нарэшце! Зьявіўся той, якога я так доўга чакала! Ен — граф, каралевіч — панясе мяне ў свой палац і будзе мяне любіць крэпка, горача… Ох, як сэрца бьецца…

Зьява 15

Мяшочак, Уршуля, Мацальскі.

Мацальскі (уваходзіць, абціраючыся хустачкай, падыходзіць да стала і налівае сабе піва).

Уршуля (да Мацальскага). Ах, гэта вы! Чаму–ж вы мне адразу нічога не сказалі?

Мацальскі (не разумеючы ў чым справа). А? што? чаго?

Уршуля. Чаму вы са мной гэтакі нясьмелы? Трэба было адразу сказаць усё. Я вас так добра разумею. Ніхто гэтак не адчувае вашай душы, як я. Яны ўсе — гэта не для вас кумпанія. А нашы душы адразу адна адну зразумелі, хаця так мала слоў было сказана… Тады ўжо, як вы скурачкай апальцыну папалі мне ў лоб, я ўжо ўсё зразумела, усё адчула…

Мацальскі (д. с.). Гэта баба ашалела, ці што?

Уршуля. Пойдзем! Пойдзем скакаць! Закружымся ў віхры вальса апошні раз… да заўтра… я прыйду… ох! я прыйду!.. (цягне яго за сабой).

Мацальскі. Пачакайце–ж! Дайце ж мне хоць піва выпіць.

Уршуля. Пойдзем! пойдзем! (пайшлі скакаць)

Зьява 16

Мяшочак і Гаўдэнт.

Гаўдэнт (уваходзіць з самоварам, дзьмухае яго, пасьля ставіць на стале). Я тут увесь час тапчуся на кухні, як кухарка якаясь, а яна вось якія штукі майструе! Пачакай–жаж! Гэтага я не пазволю! Няхай гэта будзе ня толькі граф, а навет сам губарнатар, а я не пазволю! (ідзе ў пакой, дзе скокі).

Зьява 17

Мяшочак, пасьля Гаўдэнт і Магдалена.

Мяшочак (пераварачваецца на другі бок праз сон нешта бармоча).

Гаўдэнт (уваходзіць, цягне Магдалену за руку)

Магдалена. Ну, пусьці! Чаго хваціў як вар'ят за руку?

Гаўдэнт. Я цябе пытаюся, што ўсё гэта значыць?

Магдалена. Ну чаго дурыш? Што значыць?

Гаўдэнт. А вось чаго ты прыклеілася да гэтага графа?.. Глядзі ты мне!

Магдалена. А гэтага–ж што такое?! Ты пьяны, ці што? Хто прыклеіўся? Ён танцуе са мной, бо я найляпей за ўсіх танцую, а яны ўсе як козы скачуць.

Гаўдэнт. А куды гэта ён прасіў цябе прысьці, га? На рандаву? Я табе пакажу рандаву!

Магдалена. Прыйсьці? Калі? Першы раз чую.

Гаўдэнт. Але! «Першы раз чую!» А я вось, сідзячы там за канапай, усё вельмі добра чуў.

Магдалена (ірон.). Ах, як хораша! Схаваўся як жулік пад канапу і падслухоўвае чужую гутарку! Фі! Які сорам!

Гаўдэнт. Ты мне зубы не загаварывай, а скажы мне вось, чаму ён казаў табе «ты»? Скуль–гэткае ўжо блізкае знаёмства?

Магдалена. Што?! Нічога падобнага! У цябе мусіць ужо ў вушох зьвініць ад злосьці або ты аглох.