Выбрать главу
*
Да гаспадаркі маю клёку: Як дзед, як прадзед, так вяду; Штось мо' й ня так, як глянуць збоку, Але я дзьму на ўсё ў дуду…
Кусток лазовы, ўзрэхаў рад — Ня бачу ў гэтым грэху я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Я к працы здатны і ахвочы — З гультайствам дружбы не вяду; Натое Бог дзянёк рабочы Даў чалавеку на раду;
Тры ж дні якія ў тыдзень сьвят Прасьвяткаваць магу і я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Жыву з суседзьмі па-суседску, — Пакорны згоды я слуга; Ня быць нікому ў воку рэдзькай Я век стараюсь як мага.
Які ж «на козыр» возьме «гад» — Дзяржу ў руках кол ёмка я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Зладзейства — крый ты мяне Божа, Каб я зрабіў… ражон мне ў бок! Каня ж напасьціць чужым збожжам, У панскім лесе сьсеч дубок,
Сянца напхаці панарад — Яшчэ згаджуся з гэтым я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Зьдзірач, працэнтнік, ліхаімца — Ў мяне такі не чалавек; Я сам з другімі рад дзяліцца, Але ўсё ў меру, як той лек:
Ніколі больш як «пяцьдзесят За сто» і ўзяць ня сьмею я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Я п'янства, п'яніц прост ня зношу: Іх вораг — я, яны — мае; Калі ж сусед мне скажа: «проша» I чарку ставіць на стале,
Ўступаю просьбам, рад ня рад. Што ж? — дзьве-тры чаркі — ня хвор я… Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
На пана, жыда і на чына Ня маю ласкі ні крыхі; Хоць перад першым сагнуць сьпіну, З другім гешэфцік завясьці,
А з трэйцім знаць ў хабарах лад — Не ад таго падчас і я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Як людзі добрыя, навукі Я з малку дзён пакаштаваў I расьпішуся без прынукі, Сынка ж у школу не даваў.
Дзед без навукі жыў лет шмат, I сыну ж тое дзяўблю я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Люблю чытаць я і газэты: Як, дзе, што — ведаці люблю; Сякі-такі толк знаю ў гэтым — Купляць жа — дык не прызнаю…
Сусед пазычыць яе рад, Чытаць за «дзякуй» ласкаў я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Знаём з расейскай, з польскай мовай; Сваёй з гасьцьмі ані мру-мру, Хаця ня зрокся і «вясковай» — «Папросту» з «простым» гавару.
Зь яе ж рабіць які парад, За гэта дзякую ўжо я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.
*
Так па закону і па веры Ганю свой век паміж людзей; Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў, Крывулі ў ім каб ні аднэй.
Таму я — кум, таму я — сват, Той мне, таму штось вінен я. Такі на ўсё ў мяне пагляд, Такая мэта ўжо мая.

VI. Байкі і Аповесьці

Мікіта і валы

Байка
Ці летась, ці залетась, тут ці там —       Штось мне няўцям,       Ляшыў Мікіта       Жыта,       I, як на злосьць, яму адну       Валы скрывілі баразну. Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета)       Ім выгаварываці гэта:       «Я вас, — так кажа, — як магу       I сьцерагу,       Сам недасплю,       А вас кармлю:       Трасяначкай зімою, Улетку траўкай лугавою,       Штодня вадзіцы       Даю з крыніцы. А вы што мне? — Бязбожна       Крыўляеце барозны,       Хоць і няможна       Ўсё такое»… Валы пад тое:       «Мы б мо і не крыўлялі, Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі».

Два мужыкі і глушэц

Байка