Выбрать главу
Неяк раз вясной На балоце, над рэкой Глушэц на ёлцы заседаў I сам з сабою талкаваў. А ведама усім, Што з мясам гэты птах сваім Бывае дарагім. Дык вось, два мужыкі-панове, Як бы ў змове, Той з аднаго, а той с таго канца Аблаву робяць на глушца. Так падцікаюцца ўсё бліжэй, бліжэй— I той, і той на птушку пальцы ліжэ! Аж так і згледзіў таго той I, як на ліха, ў спор с сабой: «Куды ты лезеш, тонканогі?!»— Шапнуў Іван с сваей дарогі, Рукі нялёгкай чэлавек, З якой слыве свой цэлы век.— «Да гэтай птушкі мне закон, А ты, гультай, адгэтуль вон!» — «Ня твой, а мой! — сапе пан Ежы,— К яму моў сьлед стары, а твой, гад, сьвежы! Я маю с прадзедаў ад веку» «Над гэтай пусткаю апеку!» — — «Не ты, а я тут пан!»— Гукнуў ужо Іван,— «Віш, ты: абраўся „сямідзённік“!»— — «А ты што лепшае, „казённік“?!»— Кідаюць стрэльбы і за грудзі Узяліся людзі. I што-ж будзе?.. Глушэц на гэты іхні шум, Што вёў так шчыра с кумам кум, Падумаў: «Вот, так ласуны над ласунамі: Знайшлі сварыцца Пры чужым карытцы!..»
I… паляцеў, залопаўшы крыламі. А ну, чытацелю, згадай канец: Хто мужыкі, а хто такі глушэц?

Асёл і навука

Байка
Аслова невуцтва ня раз Служыла дурням за паказ; — Дык вось нарэшце узялі Асла ў навуку аддалі I сталі ўчыць яго чытаць, — Вучылі нават і пісаць. Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў, Што кніжкі ўсе, як сена, зьеў I столькі ў гэтым скарыстаў, Што горш убоістым ён стаў!..
*
Людзям ёсьць тут такі прымер (Ёсьць людзі на быдля манер): Хоць колькі ні вучы асла, Аслом ён будзе да канца!..

Ігнат і пьяўкі

Байка
Лет шмат       Таму назад       Ігнат Гарачынёй, здаецца,       Купаўся ў рэчцы       І, як на грэх (Бадай, што заяц,       Паганец,       Сьцежку перабег), К адной зь дзьвюх ног Прынадзіў п’явак трох.       Прыліплі, цягнуць, як мага,       Аж сохне, корчыцца нага. Бяда! Ўжо кінуўся і сяк і так,       Заціснуўшы кулак, Да іхняй скуры небарак, —       Яны ж каб дбалі:       Смокчуць далей!.. «Э, годзе, кіньце ўжо даіць, сястрыцы,       Ці ж мала вам сваёй вадзіцы? —       I сьмех, і грэх, і стыд, скажу я,       Смактаці кроў чужую!» —       Так ім навучна ён талкуе,       I ў той жа час (Ня першы п’яўкам, відна, раз)       Пачуў адказ:       «Мае суседкі вінаваты», — Кіўнула зь іх адна Ігнату, Як ёсьць уся ў бліскучых латах,       I пацягнула цёплы смок, Аж колька ў крук згібала бок. «Ня мне, а гэным дзьвюм крывёй       Жыць хочацца чужой», —       Пачуў ён ад другой       Таўстой, таўстой, Ды сёрб, ад першага ямчэй, Даць мусіў з жыліны сваей.       «Я? я так толькі, з дабраты, А вось за тых вазьміся ты!» — З чароду трэйцяя хлюснула, Найболей кемкага агулу, I смагла, смагла смактанула…
*
      Што далей там было, —       Да байкі не дайшло. П’яўкі ж (ой, чорт недзе рад!), Хоць дней сышло — праходзіць шмат,       Жывуць як бы ні ў чым, — А толькі, як даць раду ім,       Варожа ўсё Ігнат!..

Страх

У страха вочы вялікі.

Да пары жбан ваду носіць.

Прыказкі
      Ці з ласкі, ці зь няласкі Боскай Ня нашым гэта судзіць зданьнем, — Стаяла вёска бліз Лагойска З сваёй нудой і нараканьнем. А ў ёй жыў Юрка Данілёнак, Як нарадзіўся — ад пялёнак.
      Быў Юрка чалавек нядрэнны, Адно быў трохі пустамеля: Аж так і трэскаюцца сьцены, Як расхлюсьціцца мала-веле; Ня раз ён з толку сам саб'ецца, Ці праўду рэжа, ці сьмяецца.
      А як крыху ён быў падпіўшы, Свае тады не пазнавалі: I ў поўнач з папраці расьцьвіўшай Зрывае кветку на Купальле, I на Узьвіжаньне зь зьвярамі Гуляе ноч, як з сваякамі.