Выбрать главу
Па сьняжыстай дарожцэ трэці нехта прэ к вёсцэ, А пад буркай вяліка дабыча. Будрыс — што? — не пытае, толькі госьці склікае, На вясельле іх трэцяе клічэ.

Пані Твардоўская — А. Міцкевіч

Пьюць, ядуць і люлькі смалюць, Таўкатня ўкруг і сваволя, Ледзь карчмы тэй не развалюць… Хі-хі, ха-ха, гэй-жэ, го-ля!
        На канцы стала Твардоўскі         Сеў, патпёрся, выпнуў бруха,         I крычыць на чым сьвет боскі,         I усяк туманіць юха.
Салдату, ўдаваў што зуха, Ўсіх ён лае, разганяе,— Сьвіснуў шабляй каля вуха, Ужо с салдата зайца мае.
        Старшыне, што місу з мясам         Паражніў з вялікім смакам,         Пырснуў квасам і тым часам         Старшыню зрабіў сабакам.
Пстрык! шаўца у нос кароткі, Тры да лба прыткнуў краночкі, Цмокнуў цмок, і гданьскай водкі Сы лба вытачыў паўбочкі.
        Тут, як водку піў с келіха,         У келіху сьвіст зрабіўся;         Глядзь на дно — Гэй, што за ліха!         Ты чаго, кум, сюды ўбіўся?
На дне ў чарцэ бачыць — чорцік: Чысты немец, знае ўвагу; Пакланіўся і, як хорцік, На падлогу дае цягу.
        Скочыў, вырас на два локці,         Нос, як гачык — знаць, што не-людзь,
        I савіные пазногці         На худых нагах віднеюць.
«А! Твардоўскі… як дуж, браце?!» Так гаворэ і падходзе: «Ці-ж ня хочэш нат пазнаці Мафістофаля, дабродзей?
        Там, пад Лысаю-Гарою,         Што душу нам атступаеш,         Патпісаўся ты крывёю,         А цяпер і ані дбаеш!
Надало-ж табе забыцца, Што, як два мінуць гадочкі, Меўся ў Рыме ты явіцца, Каб цябе ўзяць за грахочкі.
        Ўжо сыходзе год і сёмы,         I кантракт далей ня служэ,         А за чары, ой, даўно мы         Жджом цябе у пекле, дружэ.
Але хоць чэкаў я леты, Помста ўрэшці даканана: Рым завецца шынок гэты… Кладу арышт на васпана».
        Даць хацеў Твардоўскі цягу         На сказ гэтакі чартовы,         Але той злавіў за дзягу:         «А дзе, кажэ, гонар слова?»
Што рабіць? чэрта насьпела, Схопе ў пекла тут, і годзе. Дый Твардоўскі знае дзела, I таму мазгі заводзе.
        «Гэй, ты, чорце! глянуць зволь-ка         У кантракт, дзе пункты ўвідзіш,         Што як лет мінецца столька,         Па маю душу як прыдзеш,—
Буду права мець тры разы Запрагчы цябе ў работу,— Ты-ж найгоршые прыказы Мусіш споўніць што да-ёты.
        Глянь, над карчмай малеванне:         Конь грывясты, хвост, як вехаць;         Тут жывым нехай ён стане,         Мушу я на ём праехаць.
Біч с пяску скруці мне, бесе, Каб каня меў чым пагнаці; Хором выбудўй у лесе, Каб было дзе папасаці.
        Зруб стаўляй з зернят арэху,         Прыкажы знасіць іх раку,         Жыда пэйсамі лаць стрэху,         Места гонт — крый зернем маку.
Глянь, цьвячок такі прымерна: Ў цаль — таўсты, даўгі—тры цалі; Бі у кожна маку зерна Па тры гэткіе ганталі».
        Мафістофель духам скочэ,         Каня корме, пое, чысьце,         Біч даўгі са жвіру точэ,         А ўсё жыва і агнісьце.
Сеў Твардоўскі, выпнуў жылы, Ўзяў за повад, кон здаровы, Знай, трымайся што ёсьць сілы, Аж тут зірк: палац гатовы.
        «Так, так! выйграў, пане бісе;         Ды работа жджэ другая:         Ты скупайся ў гэтай місе—         Толькі ў ёй вода сьвятая».
Чорт спужаўся, ўвесь сагнуўся, Пот яго сьцюдзёны крые; Усё-ж, пан кажэ — слуга мусе, Чорт скупаўся аж па шыю.
        Потым выскачыў, як з жару,         I Твардоўскаго зноў страшэ:         «Я цяжкую вынес кару,         Але й ты у моцы нашай».