Выбрать главу
Па сьцежках гэтых ходзяць У лапцях нашы людзі. Гэй! хто ім сьцежку ўскажэ, Што весьці к шчасьцю будзе?..

Варажбітка — М. Конопніцкая

Вецер коціцца па полю, Жытні колас гнецца прытка; Гэй, цыганка-варажбітка, Варажы мне маю долю.
        Варажы яе с чырвонай         Зоркі, што пад хатай льсьніцца,         С таго шуму, што так мчыцца         Ад дубровы ад зялёнай.
Варажы з рукі яе мне, З рукі правай, мазалістай, I с крынічкі таей чыстай, Што бурліць так па каменню.
        Варажы мне добрым словам         С тэй вясёлкі многакветнай,         I с тэй кнігі, с тэй прасьветнай,         Што аб шчасьці кажэ новым.
…Тваей долі німа ў кнізе, Ні у вадзіцы, ні на небе, Толькі ў чорным тваім хлебе, Толькі ў світцэ, рванай рызе.
        Ні на зорку залатую,         Ні с крыніцы шумнай чыстай,         А з рукі тэй мазалістай         Мужыку тут варажу я.
Ой, ты будзеш, будзеш панам, Ні то князям, ні гэтманам: Тваё царства ўецца кругам, Дзе ня пройдзеш толькі плугам.
        Бачэн будзеш ты ў чырвені,         Што с крывавым потам льецца,         I ў тым золаце — прамені,         Што ад коскі адабьецца.
Скарб ты выарыш багаты З нівы гэтай зааранай: I таляры, і дукаты, Толькі-ж не сабе, а пану.
        А шлюб возьмеш ты с царыцай,         Што жыццё усё с табою         Не захочэ разлучыцца…         Ой, возьмеш ты шлюб з бядою.
Днём нашле сон, ночкай збудзе, Сцерагчы будзе парога; Ані з ёй табе у людзі, Ані з ёй табе да Бога!
        Як вясною ўсходзюць кветкі,         Падымаюіца хмурліва,—         Укалышэ твае дзеткі         Песьней голаду сьлязлівай.
Жджэ цябе дарога з ёю, Ў доўж і ў шыр саўсім малая, А ў зямлю глыбей за тое, А ў гару — аж зор хватае.
        Па ёй будуць цябе весьці         Твае волікі сівые         I званы аж вежай трэсьці         На магілкі на старые.

Родны дом — М. Конопніцкая

Ці любіш дом? свой родны дом, Што ў ночку — летавай парой— Шэптанем ліп варожыць сном, Сьлязу солодзіць цішынёй.
Ці любіш дом? сваю страху? Што многа лет гняце ў маху Крывых варот нізкі парог, Што ласкай сьцеліцца да ног.
Ці любіш дом? аджыўчы пах Пракосных зёл, насьпелых ніў, I ружы цвет, што ў кальчуках Сваю прыгожэсьць засяліў.
Ці любіш дом? свой родны дом, Што гул жывых сасон вярхоў I духаў стогн, і віхраў хор Пералівае ў тваю кроў.
Ці любіш дом? свой родны дом, Што ў часе бур, плакучых хмар, Калі ў душу ударыць гром, Нясе прытульны думкам чар.
Раз любіш ты, і ўсей душой Пад гэтай хочэш жыць страхой, Кут бацькаў сэрцэм сьцеражы, I сэрцэ ў ім на век злажы.

Тры пары дня — М. Конопніцкая

Прыдзе сьвітанне да маей хаткі I разбуджаць мяне стане: «Гэй! бяры коску; глянь! там на ўсходзе Сонейка скора прагляне».
        Дзе ты. сермяга? Пот яшчэ значэн:         Ночкай ня высах Пятровай.         Дзе мая коска? дзе баяўніца:         Час нам на луг за дуброву.
Прыдзе палудня да маей хаткі, Ка мне патсядзе на лаву, I так глядзіць там, як мае дзеткі Жывюцца поснаю стравай.
        I лусту хлеба чорнага ломе,         Рукі чагосьці трасуцца,         А што кусочэк возьме, аткусе—         Сьлёзы цурком паліюцца.
А прыдзе ночка да маей хаткі, Стане ў куток, падапрэцца I, ў думах-думках, стоючы гэтак, Песьняй глухой адазвецца.
        А ў грудзях сэрцэ птушкай заскачэ,         Хадыром хатка заходзе,         Як ноч аб долі цяжкай мужычай         Нудна галосе, заводзе.