Выбрать главу

Гэта было пра╝дай. Цяпер ён сцям╕╝, што ме╝ на ╝вазе Валерый, кал╕ гавары╝, што наза╝жды заста╝ся пад Кандагарам. Нашыя войск╕ вярнул╕ся дадому, але для яго вайна так ╕ не скончылася. Н╕кол╕.

6. Бледны Вусень

У выходныя дн╕ мама цягалася ╝ госц╕ да цёц╕ Тон╕, ╕ мяне брала з сабою. Хадз╕ць да цёц╕ Тон╕ я вельм╕ люб╕ла. Яе стары дамок з акан╕чкам╕, кветн╕кам ╕ яблынькам╕ падаба╝ся мне значна больш, чым наша панельная аднушка. Звычайна мама з цёцяй Тоняй гаман╕л╕ на кухн╕, а нас з Ц╕мкам адпра╝лял╕ гуляць у двор. Там было дзе рязвярнуцца!

У кветн╕ку можна было збудаваць намёт са старой ко╝дры ╕ гуляць у першабытных людзей, ╕ндзейца╝ ц╕ партызан, уя╝ляючы, што кветн╕к - гэта дз╕к╕я джунгл╕, альбо прэры╕, альбо партызанская пушча, у залежнасц╕ ад кантэксту гульн╕. З вецця старой, магутнай яблын╕ перад ганкам звешвал╕ся вера╝чаныя арэл╕, на як╕х можна было гушкацца, пакуль не закружыцца галава, а каля плота расл╕ хмызы парэчк╕, агрэсту ╕ мал╕ны, з як╕х дазвалялася есц╕ ягад стольк╕, кольк╕ ╝лезе. Проста пасярод кветн╕ка сталя╝ замшэлы корч, як╕ некал╕ бы╝ яблыняй-антона╝кай, якую аднойчы ╝з╕мку паламала ветрам. Пень вырашана было не расп╕ло╝ваць на дровы, а пак╕нуць у садзе, бо ╝ ╕м мелася дупло, дзе штолета сял╕лася сямейка птушак, як╕я выводз╕л╕ птушанят. Турбаваць птушыную сямейку не рэкамендавалася, аднак нам усё ж дазволена было падыходз╕ць да карча ╕ заз╕раць у дупло - тольк╕ вельм╕, вельм╕ ц╕ха ╕ кал╕ птушак-бацько╝ няма дома. У глыб╕н╕ дупла бачна было круглае гняздэчка, у як╕м, шчыльна прытул╕╝шыся адно да аднаго, сядзел╕ птушаняты ╕ кансп╕раты╝на ма╝чал╕, але дастаткова было злёгку паляпаць далонню па карчы, ╕ яны адразу ж уск╕двал╕ся ╕ пачынал╕ аглушальна ц╕╝каць, расх╕наючы жо╝тыя дзюбк╕. Глядзець на птушанят нам дазвалялася, аднак карм╕ць ╕х было сурова забаронена, бо ад хлеба ц╕ печыва яны могуць захварэць ╕ нават памерц╕. Так нам патлумачыла цёця Тоня.

А яшчэ ╝ цёц╕ Тон╕ным кветн╕ку жы╝ стары рудаваты кот з падраным вухам. ╤стотай ён бы╝ загадкавай. Кожную з╕му кот кудысьц╕ зн╕ка╝, а ╝летку з'я╝ля╝ся зно╝ ╕ штодня прыходз╕╝ да цёц╕ Тон╕ -- абедаць. Атрыма╝шы свой сподак малака ╕ скрыл╕к ка╝баск╕ альбо кавалачак аладк╕ са смятанай, кот развальва╝ся на клумбе з ружовым╕ стакроткам╕ ╕ драма╝, блажэнна мружачыся на сонцы. Сыты ╕ задаволены, ён нават не зважа╝ на птушынае сямейства, якое жыло побач у яблыневым карчы, дый птушк╕ звяртал╕ на яго уваг╕ не больш, чым, напрыклад, на калоду. У цёц╕ Тон╕ным кветн╕ку ╝сё су╕снавала ╝ м╕ры ╕ згодзе. Кал╕ надвор'е было даждл╕вае, кот спа╝ пад ганкам альбо уладко╝ва╝ся ╝ павец╕ на дровах. Ад ката я была ╝ захапленн╕ ╕ ╝сё ╕мкнулася яго пагладз╕ць ды пац╕скаць, але кот мяне пэ╝на недалюбл╕ва╝ ╕ абачл╕ва рэц╕рава╝ся на самую высокую яблыню, варта было мне набл╕з╕цца. Адчува╝ маю роднаснасць са Змеям╕, няйнакш!..

Каля павец╕ ╝ глыб╕н╕ кветн╕ка таксама было шмат дз╕воса╝. Там стаяла бляшаная балейка з вадой, чорнай, як смала, ╕ ╝ ёй в╕рыла сваё, таемнае жыццё. Ля самай паверхн╕ вады грэл╕ся на сонейку сотн╕ маленечк╕х чарвячко╝, белых ╕ чырванаватых, вельм╕ пужл╕вых -- варта было к╕нуць у балейку трэсачку або каменьчык, як уся гэта малеча стрымгало╝ к╕далася на дно, вырабляючы цельцам╕ мудрагел╕стыя петл╕ ╕ васьмёрк╕. Таксама ╝ балейцы жыл╕ паважныя апалон╕к╕ з празрыстым╕ хвосц╕кам╕, бурыя сл╕мак╕-прудав╕к╕ (прынесеныя з Овельк╕ ╝ шкляным сло╕ку) ╕ яшчэ нейк╕я вядзяныя казурк╕, як╕х не ╝давалася разгледзець як след, бо яны н╕кол╕ не ╝зн╕мал╕ся на паверхню. Над чорнай вадою та╝клася жамяра, на вадзе плавал╕ пялёстк╕, а на кра╕ балейк╕ час ад часу прызямлял╕ся рознакаляровыя матыльк╕ ╕ бл╕скучыя стракозы. Тут можна было гадз╕нам╕ наз╕раць за падводным жыццём, ц╕ гуляць у рыбалку, зак╕дваючы ╝ балейку вуды, зробленыя з гнутк╕х гал╕нак ╕ каляровых матузко╝, або запускаць чо╝н╕к╕ з бярозавай кары. Гуляць з чо╝н╕кам╕ мне асабл╕ва падабалася. Аднойчы я злав╕ла ╝ кветн╕ку рудога вусатага жука, пасадз╕ла яго ╝ чо╝н╕к ╕ адправ╕ла ╝ падарожжа. Перапужаны жук ашалела к╕да╝ся па чо╝н╕ку, шукаючы паратунку, але яго са ╝с╕х бако╝ атачала чорная вада. Гэта было вельм╕ смешна. Нарэшце гэту заба╝ку ╝гледзела цёця Тоня ╕ адразу ж яе прыпын╕ла.

-- Дзец╕, як вам не сорамна? - сказала яна, выцягваючы з бале╕ чо╝н╕к. -- Глядз╕це, як ён напалоха╝ся. Нельга здзеквацца з жывога!

╤ яна асцярожна пасадз╕ла жука на куст п╕вон╕й.

Мяне гэта здз╕в╕ла. Мама не вучыла мяне шанаваць казурак. Да жывёльнага свету яна была абыякавая. Яна ╕ да людзей став╕лася з прахалодцай. ╤ да мяне таксама. Увесь свой жыццёвы запас любов╕ яна змарнавала на Змея, не пак╕ну╝шы для мяне амаль н╕чога. Цёця Тоня, наадварот, проста прамянела любо╝ю, якой хапала ╕ для Ц╕мк╕, ╕ для мяне, ╕ для ╝сяго жывога на зямл╕. Не люб╕ла яна тольк╕ збеглага дзядзьку Я╝гена, але тое было зразумела. Баязл╕╝ца╝-здрадн╕ка╝ н╕хто не люб╕ць.

Дом цёц╕ Тон╕ бы╝ невял╕к╕ ╕ давол╕ тыповы - сенцы, кухня ╕ два пакойчык╕, але для мяне ён бы╝ самым утульным у свеце. Тут пахла цёплым дрэвам, свежай выпечкай ╕ чымсьц╕ салодк╕м - ц╕ то карамеллю, ц╕ то сушаным╕ яблыкам╕. На сценах был╕ жо╝тыя шпалеры, на вокнах памяранцавыя ф╕ранк╕, а масн╕цы был╕ колеру мёду, ╕ таму здавалася, што пако╕ напо╝нены ярк╕м сонечным святлом нават ╝ пахмурныя, даждл╕выя дн╕. ╤ яшчэ тут панавал╕ ╕дэальныя чысц╕ня ╕ парадак. Мая мама валодала найрэдк╕м талентам ствараць хаос вакол сябе. Яна магла к╕нуць швэдар на кухоны стол, а панчох╕ на падваконне, ╕ яе зборы на працу часцяком абарочвал╕ся ╕стэрыкай, б яна не магла адшукаць то расчоску, то туш для веек. У цёц╕ Тон╕ кожная рэч была на сва╕м месцы, ╕ ╝ доме не было ан╕ смяц╕нк╕. Мяне гэта захапляла, ╕ я таемна марыла, што кал╕ вырасту, таксама буду мець так╕ дом - утульны, по╝ны водара╝ ╕ сонечнага святла ╕ адшараваны аж да рыпення.

У гэтым доме мелася адз╕нае месца, якое я не люб╕ла. Гарышча.

На гарышча вял╕ дыхто╝ныя дра╝ляныя драб╕ны з шырок╕м╕ прыступкам╕ ╕ парэнчам╕, ╕ ╝зб╕рацца па ╕х было зус╕м няцяжка, нават для Ц╕мк╕. Ён бы╝ давол╕ зграбны, але некаторыя рэчы яму не давал╕ся, альбо давал╕ся з цяжкасцю. Лаз╕ць па дрэвах ён так ╕ не навучы╝ся, ╕ скакаць па камянях цераз ра╝чук таксама...

Свой дом цёця Тоня трымала ва ╝зорным парадку, на гарышча ж яна заз╕рала рэдка, ╕ таму тут утвары╝ся гэтк╕ ачажок хаосу. Уздо╝ж сцен грувасц╕л╕ся старыя дошк╕ ╕ паламаная мэбля, па кутах был╕ парасп╕ханыя нейк╕я вузлы, па падлозе перакочвал╕ся камяк╕ пылу, а са стол╕ звешвалася павуц╕нне. У самай глыб╕н╕ гарышча, за дзверцам╕ з клямкай ╕ жо╝та-с╕н╕м акенцам, месц╕╝ся Таемны Пакой. Гэта была каморка з трохкутнай столлю, такая цесная, што ╝ ёй змяшчал╕ся тольк╕ тапчан са стракатым сенн╕ком ╕ старая патрэсканая вал╕зка, напханая пажо╝клым╕ газетам╕ ╕ часоп╕сам╕. Над дзверцам╕ была ╝кручана электрычная лямпачка з выключальн╕кам, а сцены ╕ трохкутная столь был╕ абклеены рознакаляровым╕ абгорткам╕ ад цукерак ╕ шакаладак. Кал╕ зачын╕ць дзверы на клямку ╕ ╝ключыць лямпачку, то можна было ╝яв╕ць, што ты сядз╕ш унутры чаро╝най скарбонк╕ альбо скрын╕ для торта. Казал╕, што Таемны Пакой пабудава╝ Ц╕мка╝ нябожчык дзед - тата цёц╕ Тон╕. Драб╕ны з парэнчам╕ зладз╕╝ таксама ён, ╕ ╝ласнаручна абкле╕╝ пакойчык абгорткам╕ ад цукерак. Тыя абгортк╕ ён зб╕ра╝ усё дзяц╕нства, ╕ назб╕ра╝ ╕х цэлую вал╕зу, а кал╕ ён пастале╝, яму шкада было ╕х вык╕даць, ╕ ён ператвары╝ ╕х у шпалеры для свайго Таемнага Пакоя. Цяпер Таемны Пакой прыналежы╝ Ц╕мку.

На гарышчы Ц╕мку вельм╕ падабалася, ╕ ён кожны раз ╕мкну╝ся зацягнуць мяне туды -- пагуляць у хованк╕ або проста пасядзець у Таемным Пако╕. Я ╝п╕ралася да апошняга. Не-не, тольк╕ не туды! Лепш у кветн╕к, ц╕ на арэл╕, альбо на рэчку -- куды за╝годна, тольк╕ не на гарышча.

Там, на гарышчы, жы╝ Бледны Вусень.

Гэта пачварына сапра╝ды нагадвала вел╕чэзнага бялясага вусеня - прада╝гаватая, раздзьмутая туша з мноствам караценьк╕х ножак або мацко╝ ╕ круглай башкой з цёмным╕ плямам╕ вачэй ╕ рота. Выгляда╝ ён неяк размыта, быццам я глядзела на яго скрозь бруднае шкло. Хаця мне не ╝давалася разгледзець яго выразна, было зразумела, што гэта брыдота яшчэ больш аг╕дная, чым Журба-Дзядо╝н╕к, ╕ ╝ шмат разо╝ злей ╕ небяспечней. Звычайна Вусень сядзе╝ у куце пам╕ж грудай дошак ╕ часоп╕сным стол╕кам з адламанай ножкай, а часам запа╝за╝ проста ╝ Таемны Пакой ╕ ляжа╝ там, узб╕╝шыся на тапчан. Вусень бы╝ так╕ вял╕зны, што на тапчане змяшчалася тольк╕ частка ягонай тушы, а другая частка заставалася на падлозе. Ён н╕кол╕ не спяша╝ся. Ягоныя рух╕ был╕ млявыя ╕ запаволеныя, часам мне здавалася, што ён проста сп╕ць. Я адчувала, што ён чакае чагосьц╕. Вельм╕, вельм╕ цярп╕л╕ва чакае, ╕ часу ╝ яго процьма. Ад Вусеня патыхала ледзяным холадам, ╕ ён выдава╝ гук╕. Мая Пачвара пад Мостам пран╕зл╕ва крычала ╕ енчыла, Вусень жа аг╕дна гырка╝ ╕ с╕пе╝. 'Рррыыы-рл-рл!...Шшша-кххх!...'.