Выбрать главу

— Карае мяне Бог, — несуцешна заплакала Ульяніца. — Карае за тое, што без бацькавага і матчынага благаславення пад вянец пайшла.

Белавалод ушчэнт разгубіўся.

— Чым жа ён карае цябе?

— Не чую дзіцяці ў чэраве сваім. Сухое лона маё. Бясплоддзем карае Хрыстос.

Усяго чакаў Белавалод, але не гэтага. Стаяў, гладзіў жонку па шіячах і не ведаў, што сказаць. Толькі й вымавіў:

— Маліся святой багародзіцы. Яна пачуе. Якраз у істопку зайшоў Ядрэйка, прынёс рыбы. Глянўў на невясёлых маладых, бадзёра сказаў:

— Чаго прыціхлі, птушачкі? Дзе шчабятанне ваша? Ёсць хлеба край — і пад елкай рай. А я вам вось да хлеба рыбы прынёс. Частуйцеся, Ядрэйку слаўце.

Упершыню Белавалод з Ульяніцай не ўсміхнуліся ў адказ, толькі ціха кіўнулі галовамі, падзякавалі за пачастунак. Ядрэйка падазрона глянуў на іх, чмыхнуў носам, як вожык, пакрыўдзіўся.

У наступную ноч з усёй страсцю, з горыччу і надзеяй аддаліся яны каханню. Потым Белавалод заснуў, а Ульяніца глядзела ў густы змрок, і слёзы павольна цяклі па шчоках. «Маці Божая, — У думках прасіла яна, — ты ўсё можаш. Дай мне дзіця. Зайчыха нараджае зайчанят, ваўчыха — ваўчанят, птўшка паднябесная выводзіць тушанят. Дай мне дзіця, дай сына, падобнага на майго мужа Белавалода. Ні аб чым я цябе не прашу, толькі аб гэтым».

Праз нейкі час Ядрэйка, даведаўшыся ад жонкі пра бядоту Ульяніцы, сказаў Белавалоду:

— Хавай свае манаткі, бяры Ульяніцу і паедзем у пушчу.

— Навошта? — не зразумеў Белавалод. Ядрэйка засмяяўся.

— Хачу зноў на тыя самыя бярозы ўзлезці і ўсю ночку пракукаваць. Люблю сядзець на бярозах. Мне б нарадзіцца птушкай, вось бы ўжо насвістаўся, на ўвесь свой век.

Але заўважыўшы, што Белавалоду не да жартаў, растлумачыў:

— Да святых людзей паедзем, да старцаў. Жывуць яны ў самым гушчары, у дрыгве, ад яснага сонца хаваюцца. Самі сябе рахманамі называюць і дужа здатнью людскія болькі лячыць.

Збіраліся нядоўга. Раніцою селі ў лодку і, як толькі зайграла на ўсходзе сонца, паплылі ўніз па Свіслачы. Белавалод з Яцрэйкам, змяняючы адзін аднаго, веславалі. Ульяніца, сцяўшыся ў камячок, сядзела не варушачыся, глядзела на празрыста-сінюю ваду.

— Гэтых рахманаў я пазалетась знайшоў, — расказваў Ядрэйка. — Лавіў баброў і пайшоў па лясных ручаях, што ў Свіслач уліваюцца. Такое там вербалоззе-рудоцце, а потым ельнік шчаціністы, ледзь ногі не зламаў. Прадраўся праз ельнік і там убачыў сцяну з бярвенняў. I дымок з-за сцяны віецца. Напалохаўся я, нібы цюцька. Ужо хацеў драла даць, аж раптам песня пачулася. Людзі за сцяною заспявалі. Няйначай, як у царкве. I галасы ўсё мужчынскія, жаночых не чутно. А я ж, баяры вы мае дарагія, чалавек дужа цікаўны. Падпоўз я на жываце да гэтага тыну, жывот у твані замачыў, але падпоўз. I якраз на маленькія варотцы натрапіў. Таўхануў іх лёгенька рукою, адчыніў. Бачу — пасярод двара людзі стаяць. Усе ў белых кашулях, падперазаных лыкам, басанож, а на галовах шапкі-аблавушкі. Былі там і дзяды барадатыя, і мужчыны, і хлапчукі-жэўжыкі. Адным словам, розны люд. Але ніводнай жанчыны. Паспявалі яны і змоўклі. Потым два дзецюкі аднекуль ідала драўлянага прывалаклі, падобнага на тых, што ад старых багоў засталіся. Думаю, маліцца будуць ідалу, аж яны схапілі дубцы, кійкі і хвастаць яго пачалі, біць. Ды б'юць з усяго пляча, не шкадуючы. Дрэву, вядома, не баліць, хоць ты аб яго лбом грукайся, але навошта ж злосць такая? Без прычыны, падумаў я, злосці не бывае. А колькі ж тых прычын на свеце! У нас у Менску катляра Арцёма хавалі, у труне за гарадскім валам неслі. Ціхі быў пры жыцці чалавек, добры, нікога, здаецца, не пакрыўдзіў. А людзям усё роўна не ўгадзіў, пасля смерці не ўгадзіў. Ішлі і бурчалі: «Дужа цяжкі. Несці цяжка». Вось так, дарагія вы мае баяры. Дык гляжу я ў гэтыя варотцы і думаю, што недарэмна ідала хвошчуць, ёсць нейкая прычына. I пакуль я да прычыны гэтай дадумваўся, схапіла мяне моцная рука за каршэнь, і гаркнуў чалавек над самым вухам: «Твой бацька хлявы зачыняў, як коней краў, а ты чаму вароты не зачыняеш?» Абамлеў я, баяры вы мае дарагія. I крыўдна зрабілася, бо ніколі бацька мой, царства яму нябеснае, ні макулінкі чужога не ўзяў. Азірнуўся я, а нада мною стары стаіць — барада, як снег, вочы ясныя, сінія, і гэтымі вачмі ў самую душу мне залазіць.

— Хто ж гэта быў? — пацікавіўся Белавалод.

— Рахман. Яны там усе — рахманы. Няма ў іх імёнаў. Прыходзіць да іх у пушчу чалавек і адразу імя сваё забывае.

— Навошта? — здзівілася Ульяніца.

— Каб я ведаў. I дзяцей яны не заводзяць. Кажуць, што дзеці рабоў толькі прыплод, а чалавек вольным павінен жыць.

Рака між тым усё бегла і бегла ў пушчу, у глухамань. Некалі бура зваліла дрэвы, і па абодвух берагах ляжала, гніло тоўстае калоддзе. Доўгія сухія галіны тырчалі, нібы коп'і. Мноства звярыных сцежак вяло да вады, але ўдзень звяры былі асцярожныя, прытаіўшыся між хмызу і травы, чакалі вечаровага змроку.