Выбрать главу

— Вы хочаце навесці на селічша рахманаў княжую дружыну, каб яна запаланіла нас. Так?

— Не, — цвёрда адказалі Ядрэйка і Белавалод.

— Вы хочаце, каб мы, вольныя рахманы, зрабіліся баярскімі халопамі. Так?

— Не, — зноў прагучала ў адказ.

— Тады вы хочаце атруціць самога Добрага, наша сонца зямное, лепшага паміж лепшых. Так?

— Што ты кажаш, Гнеўны? — пабляднеў Ядрэйка. — Як ты можаш казаць такое? Ды няхай на гэтым самым месцы я правалюся скрозь зямлю, няхай мае косткі па ўсёй пушчы разнясуць ваўкі, калі мы з Белавалодам маем нешта благое супраць Добрага і рахманаў. Вашу абшчыну і дарогу ў абшчыну я ведаю даўно. I ні разу не навёў на вас злога чалавека.

— Я павінен падазраваць, — сказаў, злёгку ўсміхнуўшыся, Гнеўны. — Мы, рахманы, як даверлівью дзеці. У гарадах і весях мы пакінулі свае кайданы і пачынаем думаць, што ўсе людзі анёлы, што няма рабоў, што ніхто па ўсёй зямлі не стогне пад бізуном. Вось чаму я павінен падазраваць, бо я— вочы і вушы абшчыны. А сэрца абшчыны, вялікае, бяссоннае, што аж праменіцца любоўю да рахманаў, вядома ж, Добры.

На вачах у яго, здаецца, бліснула сляза сыноўняй вернасці і замілавання. Ён выцер вочы бледным сухім кулаком і раптам ціха спытаўся:

— А як там наверсе — дождж ідзе ці сонейка свеціць?

Нечаканае пытанне дужа здзівіла Белавалода. Халодны сўм пачўўся ў голасе Гнеўнага, разіубленасць і безабароннасць. Гнеўны ўявіўся ямў ціхмяным кратом, што ўсё сваё жыццё павінен корпацца, жыць пад зямлёй.

— Быццам бы ясна было, сўха, — сказаў Белавалод. — А чамў б табе самому не глянўць?

Пры гэтых словах і Ядрэйка і Гнеўны ўздрыгнулі.

— Бог забраў твой розум! — ўсклікнўў Гнеўны. — Я даў зарок свае зямныя дні правесці ў цемры. Дзеля чаго? Каб светла было рахманам. Ды ты не зразўмееш, залатар, ці хто ты ёсць. Я хачу, каб светла было бліжнім, а чаго хочаш ты?

— Хачу, каб у мяне быў сын, — з упартасцю і злосцю прамовіў Белавалод. — Ён буцзе залатаром, а калі трэба, воем Полацкай зямлі.

Гнеўны засмяяўся.

— У нас туг ужо быў адзін вой. Хаваўся. I ведаеш хто? Сам полацкі князь Усяслаў. Як яго на Нямізе разбілі, прыбег да нас раны залізваць. Не адзін дзень у маёй пячоры сядзеў, усё маўчаў, думаў. Хацелі мы яго зрабіць рахманам. Добры з ім гутарыў, у веру нашу ўгаворваў падацца, ды пабег Усяслаў на Дняпро і ў цянёты да Яраславічаў трапіў. Сам віновен, што гніе ў порубе.

— Не віновен ён, — усхвалявана сказаў Белавалод. — Ён хрэснамў цалаванню паверыў. Ізяслаў і яго браты-вераломцы, што парушылі клятву, віноўны.

— А ты таксама скончыш дні свае ў порубе, — уважліва паглядзеў на Белавалода Гнеўны.

— У рахманаў жа няма поруба, — адразу ўмяшаўся ў гаворку Ядрэйка.

— Няма, — згадзіўся Гнеўны. — Навошта ён нам? Самая лютая кара ў нас, калі выганяюць чалавека з абшчыны, калі кажуць яму: «Ідзі, куды Бог вядзе». Няшмат такіх людзей, але былі. I ўсе на сябе рўкі наклалі — той павесіўся, утапіўся, той ні крошкі хлеба ў рот не ўзяў, ні корчыка вады. Хто хоць міг пабыў рахманам, не можа быць ні кім іншым. Добры такому навучыў, і вечная слава яму ад рахманаў. А зараз ідзіце наверх. Там імша пачынаецца, там убачыце, як рахманы ўмеюць ненавідзець.

Адразу патухлі свечкі і паходні, і Гнеўны растварыўся ў цемры, замоўк, але чўлася ягонае спёртае, напружанае дыханне.

Ядрэйка з Белавалодам вылезлі з пячоры. Сонца ўдарыла ў вочы. Быў ясны цёплы дзень. Белыя воблакі, як кашлатыя авечкі, беглі за небасхіл. Каля вялізнай будыніны кругам стаялі рахманы. Іх было дзве, калі не болей, сотні. У цэнтры круга, нешта гаворачы, цягнуў рукі да неба Добры. Потым ён зрабіў знак, і ўсе рахманы ўздзелі на галовы вастраверхія шапкі з сабачага футра. Добры крыкнуў нешта пранізліва тонкім голасам, і рахманы, нагнуўшыся, узялі з зямлі доўгія лазовыя дубцы. Яны трасянулі дубцамі, заспявалі малітву. I ўжо не Добрага ўбачылі Ядрэйка і Белавалод пасярэдзіне круга, а вялікага драўлянага ідала з чатырма тварамі. Добры сядзеў на лаве каля маладога дубка.

Наша пракляцце тым, Хто ў рабства аддаў дзяцей,

пагрозна заспявалі рахманы. Яны павольна пачалі кружьіцца вакол ідала. Чатырохтвары ідал глядзеў на ўсіх і ўсіх бачыў і, здавалася, трымцеў кожным сваім сучком, кожнай трэшчынкаю, прадчуваючы пакуту. Не першы раз рабілі з ім такое.

Пракляцце, пракляцце таму, Хто раб і народзіць раба, —

спявалі рахманы і з вялікай ярасцю пачалі біць ідала дубцамі. Зялёныя вільготныя дубцы крышыліся, ламаліся, і тады той, у каго не было чым катаваць ідала, пляваў на яго або, шалёна падскокваючы, гразіў яму кулаком. Твары ва ўсіх былі чырвоныя, потныя, разагрэтыя вялікай нянавісцю. Некаторыя зачэрпвалі поўнай жменяю зямлю з-пад ног, і неўзабаве ўвесь ідал быў залеплены граззю. Вось ён зваліўся, упаў, і рахманы пачалі таптаць яго.