І Міра сівее, і праходзяць дні.
І вуркоча краіна.
немного коричневее
сегодня у золота странный оттенок
все прячут глаза и снимают браслеты
и крестики, цепочки, броши и серьги
сегодня у золота странный оттенок
немного коричневее
немного коричневее
чуть мягче и чуть теплее
немного коричневее
сегодня у золота странный оттенок
из банков вывозят постыдно тележки
зубные врачи ходят в противогазах
сегодня у золота странный оттенок
немного коричневее
немного коричневее
чуть мягче и чуть теплее
немного коричневее
Добрая вестка
The Medium is the Message.
Marshall McLuhan
Oh yes, wait a minute Mister Postman.
The Marvelettes
Мы не задумваліся даўней, можа быць таму, што проста не было часу, каб задумацца. Мы прачыналіся там, дзе нас заспела ноч, мыліся ў лясных ручаінах, у гатэльных душах, у азёрах і прыдарожных раўчуках. Мы апраналі свае сінія форменныя фуражкі і з тоўстымі сумкамі на рэмені ішлі ўсялякімі дарогамі гэтага свету. Мы спяшаліся даставіць паведамленні. Мы сустракаліся на скрыжаваннях, на лесвічных клетках, у гаях і пушчах, у джунглях і сярод стэпаў. Мы бліскавічна абменьваліся канвертамі ды пасылкамі і адразу ж разбягаліся, не перакінуўшыся ні словам, бо кожнага з нас чакала яшчэ так шмат сустрэч. І мы аддавалі лісты і атрымлівалі лісты, і нашыя сумкі заўсёды былі поўныя.
Існуючы ў такім шалёным рытме, мы не паспявалі нават прачытаць як след тыя пасланні, што былі адрасаваныя нам. Напачатку яны былі ў канвертах, але з часам канверты збэсціліся, і мы перадавалі адно аднаму лісты без канвертаў, разрэзаныя бандэролі і зашмальцаваныя тэлеграмы.
Прачнуцца, адплюшчыць вочы, насунуць фуражку. Наперад, без роздумаў. Нікога апроч сабе падобных не сустракаючы. І так год за годам. Стагоддзе за стагоддзем. Жыццё за жыццём.
Мы ўсё больш старэлі. Лісты цяпер пагубляліся і спарахнелі, набрынялі пад трапічнымі дажджамі, выцвілі пад сонцам пустэльняў. Мы не адчайваліся – замест лістоў набівалі сумкі шышкамі і галінкамі, галькай ды мохам.
Пасля не стала сумак.
Потым згубіліся фуражкі.
І тады мы задумаліся. Не стала куды спяшацца. Нягожа ж без фуражкі.
І кожны, сустрэўшы іншага, ужо не бег далей. Мы ішлі разам і размаўлялі. І сустракалі іншых, і былі ім радыя. І яны ішлі з намі і былі нам радыя.
Бо мы для адно аднаго самая добрая вестка.
Дакрасціся
(З вершаў Дзіны Мележ)
І вось раптам кветкамі
Раскрываецца
Смерць
Калі я спужаная
Крадуся ўдоўж мура
У адным з тваіх сноў
Спаласаваных кашмарамі
А там поўдзень
У тваіх снах заўжды поўдзень —
Нясветлы
Сіні
Касматы
І ў поўсці ягонай густой
Хаваюся зноў
І зноў мне лёсіла
І аднойчы
Я змагу
Дакрасціся
Ты знаеш
Брэжнеў памёр
Калі памёр Брэжнеў, я згубіў мячык. Я шукаў яго па ўсёй кватэры і раптам заскавыталі сірэны. Бацькі былі на кухні. Я, напэўна, расплакаўся ад страху.
Мама тады сказала:
– Не бойся, гэта Брэжнеў памёр.
Трэба зазначыць, што ў тыя далёкія шчаслівыя дні я не ведаў ні што такое Брэжнеў, ні як гэта – памёр.
А мячык знайшоўся ў ванным пакоі.
Азбестава
Калі я не згару, калі я не дрэва, калі я не мяса, калі я – азбеставы гімнаст – шкодны і канцэрагенны, калі я не згару і ня растаплю і не падсмажуся, то ўсё астатняе вакол мяне згарыць, расплавіцца і падсмажыцца.
На шэрай-шэрай планеце, на шэрым-шэрым кантыненце, у шэрым-шэрым горадзе жыў шэры-шэры чалавек.
І кожны вечар ён заходзіў у шэры-шэры ванны пакой, глядзеў на сябе ў шэрае-шэрае люстэрка і крычаў:
– Аддай сваё сэрдца!
Азбеставы сакавік і красавік.
Азбеставыя прасціны, азбеставая мама, азбеставае сонца, абзеставы вярблюд,
Без сэрца любому чалавеку – азбестава.
Разам вынікае
Развязаць задачку, зашмальцаваным аловачкам падвесці рысу – РАЗАМ.
Доўга глядзець – у жоўтае неба, у сіняе неба, у чырвонае неба, у чорнае неба, у мамчына неба, у татава неба, з падваконня, абняўшы каленкі, забыўшыся пра будзільнікі, пра хлопчыкаў, пра дзяўчатак, пра котачак, пра каткоў, ужо выразна ведаючы, дзе розніца – між ім і небам, смактаць вялікі палец, набіраць самую вялікую простую лічбу на тэлефоне – ягоны нумар, ейны нумар, пасівець гэтак – седзячы на падваконні і адплёўвацца чорным ад нейкіх спрытных людзей з насілкамі, крэсліць, праз адсутнасць аловачка сцізорыкам – разам, разам, разам…