Развязаць задачу: чалавек кароткі, век яго кароткі, як яму зрабіць самы глыбокі глыток яго жыцця?
Усё відавочна.
патруль
фырк! —
гэта анёл
ліхтарыкам
у твар
пасвяціў
– пароль?
– не знаю
*
не стаў страляць
проста
выключыў
ліхтарык
штука человека
(З альбому Icarus Messerschmitt, 2017)
город обглодал улицы.
город обглодал зеркало.
отсёк.
прокрустово небо.
прокрустово море.
прокрустова карта мира
отсекли.
прятки проиграны.
чай, белый подоконник
и
не
начинающееся утро
брюхом кверху -
моя бледная подводная лодка
захлебнулись
отсеки
мне срочно
нужна
ещё одна
штука
человека
Хутка канікулы
– А на твар табе, сучка гаўнёная, чарцяшка сёрнуў!
– Неданегра!
– Пачварына, гаргараўна, Сафія Ратараўна!
– Абасранка, чунга-чанга!
Лёра стаiць уся ў слязах. У яе ўвесь твар у радзімках.
Хутка канікулы, хутка канец катарзе.
Хутка пах скошанай травы, конская морда, сырадой, чорны хлеб з мёдам і ныранне ў вір каля старога млына.
Хутка канікулы ў любай бабулі Ядзі. Яна сляпая ад нараджэння, але вельмі прышпiльная.
Котачка
Мы сядзім на самым краі даху, ты звяртаеш увагу на кранаўшчыка, ён рыдае ў сваёй кабінцы на верхатуры, апусціўшы галаву на калені, я звяртаю ўвагу на недапалак, што заляцеў на балкон пад намі, ты смела ўстаеш, ты казаў, што ўмееш лятаць, казаў , што лета толькі для нас, я адказваў, ты казаў, я балбатаў, здзіўлена мы адхістваліся, рукі хаваліся па кішэнях, вочы па норках, ты казаў, што ніколі не плачаш, мы рухаемся наперад, так, да заўтра, дружа, я застануся чакаць да раніцы, раніцай ты знову прыляціш, а пакуль я чакаю цябе, і па парапеце нервова прабягае котка, спалохаўшыся гучнага плескача аб асфальт.
Апошняя прыгода Пуха
Шчочкі ў нас сёння праваленыя. Надзвычай-с! Вочкі блішчаць, а гэта цешыць, гэта мне плюс. Сяджу, значыцца. Накурана тут і неяк так зашмат люстраў. Дарма я ў руды пафарбавалася – надта ўжо выгляд б…скі. Не раўнуючы старая шлюха. Гэта мне мінус. Хаця… я як бы і нішто сабе, тут і горай сядзяць. Брыдкі бар, адным словам. А я – я як бы сімпатычная, асабліва вунь у тым кутнім люстры. Курым. Слухаем. Што яна сказала? (Яна сказала: “Ну ідзі да мамачкі!” – І абняла яго, ён пры гэтым густа пачырванеў, прыкра яму, малады ж зусім яшчэ). Курым далей. Бар увесь нейкі лысагаловы і дастаў страшэнна. А гэты чаго там бубніць? (Ён бубніць, маўляў, не ламайся, паехалі пакатаемся, толькі туды і назад). Ага, туды і назад…
Ён сядзіць за стойкай, на ім паганы карычневы гарнітур. Гэта яму мінус, гарнітуру, што ён такі карычневы. А вось змесціва касцюма… Адзінае нелысагаловае… Цікава. Ну, павярніся тварам, малышык, давай! Люстра адбівае толькі ніжнюю частку ягонага твару. Прыпадняўшыся, бачу яго цалкам. Х-м. Падобны да кагосьці. Але цалкам, цалкам… І адзін. Уласна, колькі я ўжо не трахалася? Карацей, дакурваю – і наперад. Не, добра, што тут люстры, куды ні глянь. Глядзімся. Чы-ы-з (Губку падфарбоўваем ніжнюю). Як бы гэта ўсё зрабіць? Будзем спадзявацца на здаровы інстынкт. Ну, я пайшла … Калыхае, штарміць, п’яная я (брэшаш жа, зусім і не п’яная). Міма столікаў, чапляючыся за размовы і датыкаючыся да рэплік, да карычневай спіны (“…ты абрыдла ўжо, не можаш нармальна жэрці? Табе што ні купіш, усё жарэш, як квашаную капусту, дурная, гэта ж ікра .... два штрыхі нейкія пасвіліся на ўваходзе, я спачатку не зразумеў… ды што ты, Лысы, у мяне самога толькі на “пражыць” засталося … не ведаеш, дзе шмаль купіць? Абіжаеце, таварыш маёр… не магу, не сёння, муж учора прыехаў … “). Калі працягнуць руку, дакранешся да карычневай спіны. Працягваю. Дакранаюся. Абарочваецца: шатэн, вочы блакітныя, кашулька белая, на ўсе гузік зашпіленая. Ну, пойдзе. Праўда, твар тупаваты, добра, паглядзім, што далей. Прабач, прыкурыць можна? Я тут прысяду, акей? Што? А, не, адна. (Што ж ты так хвалюешся, любенькі, можа, ты яшчэ і цнатлівец?) Мяне як? Зіна. Смешнае імя. Падабаецца? Гэта табе плюс. Ну, цяпер атакуем па ўсіх флангах… Так, па-малазійску, у дзве фракцыі не спрабаваў? Я наагул шмат спосабаў ведаю, а тут не ўмеюць, памыі, а не кава. А паехалі да мяне! Што? Не спытала хіба? Ну і як? (Антон, але сябры называюць Віні). А я думала, цябе Славай клікаць (жарт, кшталту). Таксючку выклікаць цяпер? О, тока ў пуць! Вуліца, таксоўка. Успамінаю – дома вэрхал. Котка, мусіць, насрала паўсюль. Ручкай мы яго за каленку, значыць. Падабаецца. А мы і не за каленку магём. Вельмі гэта проста робіцца… Ну, вось, абняў крыху, далібог, гэта каханне. Кім працую? Ды нікім. Таксама? Як гаворыцца, чорт чорта пазнаў… Музыку? Вельмі люблю. Каго? Макарэвіча? Гэтага кухара габрэйскага? Не, чаму, падабаецца… Я сама трахец, па бабулі. Так-так, зараз направа і да другога пад'езда… Мёд? Не, мёду ў мяне няма. Шакаладка. У ліфце цалуемся. Пяць паверхаў запар. У яго ўстае, тапырыцца плашч, таксама карычневы. Можа, сапраўды цнатлівец, тым цікавей – і зноў жа, тэмперамент, разумееш, энергія … Котка насрала пасярод вітальні… Гадаўка… Што рабіць будзем? Трахацца! Проста трахацца. Кавы? А кавы потым.