Выбрать главу

Зіна ідзе ў ванны пакой, па дарозе пераапранаючыся ў халат і крычыць у пакой, маўляў, не сумуй, я зараз. Калі праз пару хвілін яна ўваходзіць у пакой, то са здзіўленнем і задавальненнем бачыць, што ён зусім раздзеты і ляжыць на ложку тварам долу. Усміхаючыся, яна падыходзіць да яго і садзіцца побач, паклаўшы рукі на плечы. Ён маўчыць, не варухнецца. Яна цалуе яго ў патыліцу, плечы, шыю і раптам заўважае паміж лапатак замок-маланку. Заінтрыгаваная, расшпільвае маланку да самага канца і бачыць, што ўсё ягонае цела набіткаванае ватай, пілавіннем, нейкай старызнай. Зіне робіцца весела ад такога адкрыцця, яна трыбушыць Антона-Віні, расцягваючы начынне па ўсім пакоі. Падкідвае пярэстае нутро нагамі, усяляк смеючыся і хіхікаючы. За гэтым заняткам яе заспявае світанак.

very intelligent psychopaths

(з альбому Slow mob 2021)

how i know you’re VIP?

how you know i’m VIP?

will it take too much to see?

this world is made for VIP.

seas are split for VIP

blue whales die for VIP

some would somehow disagree

that

world is made for VIP

this world is made for VIP

i will be a VIP

you will be a VIP

no more you

and no more me

just VIP and VIP

Тэт-а-тэт

Надышлі, калі я амаль што заснуў, надышлі твае вочы.

І тады я глядзеў у цемру над сабой, бяссонны, сэрца калацілася, я ўставаў і таптаўся туды-назад па пакоі.

Яны былі ўва мне, яны былі навокал, чыстыя, ясныя, жывыя, удумлівыя вочы.

Страшэнная бездапаможнасць прыходзіла раптоўнай хваляй, я захлынаўся. На дне кожнай з маіх смерцяў былі твае вочы. На ўсіх маіх манетах у кашальку былі адчаканеныя твае вочы.

І гэтая іхняя пастаянная прысутнасць і адсутнасць адначасова, іхняя бескарыслівая любоў, іхняя заўсёдная рацыя рабілі маю ноч нясцерпнай.

Аднойчы, у адную з такіх начэй, я не змог стрываць і надумаў цябе абавязкова знайсці. Я выйшаў з дому, была свежая чэрвеньская ноч. Ішлося лёгка, ад прынятага рашэння стала ўцешна.

Я не ведаў, як цябе шукаць, але мне падавалася, што гэта ўжо не мая праблема, бо я зрабіў тое, што ад мяне патрабавалася – выйшаў да цябе.

Цяпер быў твой ход.

І ты выйшла мне насустрач, твае зіхатлівыя вочы – нарэшце я зазірнуў у іх па-сапраўднаму. Потым быў вудар і ўпэўненасць, якая доўжылася сотыя долі секунды, маўляў, усё, што адбываецца зараз надзвычай сур'ёзна, усё маё ўшчэнт хісткае цела, гук, які растае, свіст увушшу, раптоўнасць асфальту – усё гэта так сур’ёзна.

А потым твае вочы надышлі назаўжды.

Japanesque

І вось нібы існуе такі верш,

што, яго прачытаўшы

прамрэш,

як міне сем дзён.

Прыйдзе па цябе

мокрая Ёка Она,

страшная, чарнаволосая, асляпляльная

голенькая,

загорнутая толькі ў брытанскі сцяг

душагубка-квайданша.

Яна забярэ цябе на той бок,

там будзе стаяць зарумзаны

Джым Морысан і скавытаць: “I wanna get back,

back, back to the previous side, please!”.

І зоймецца табой,

страшная

мокрая

чарнакрылася Ёко

с непрыветным

трохгаловым Джонам

на шворку.

І пачнецца пекла.

Як міне сем дзён, помні.

Існуе такі верш,

што, яго прачытаўшы

прамрэш,

як міне сем дзён.

Ты толькі што

прачытаў(-ла) яго.

Шалік і рэвальвер

У краіне непрынесеных падарункаў жыў-быў Рэвальвер. Межы гэтай краіны ахоўвалі вельмі сувора.

Рэдка-рэдка, але падарункі ўсё-ткі перападалі адрасату.

Толькі раз на год. У дзень адчыненых дзвярэй, разяўленых ратоў, пустых гаманцоў, толькі ў гэты дзень.

Рэвальвер вельмі сябраваў з Шалікам, яны часта гутарылі пра сваю, падарункаваю сутнасць, сваю відавую парадыгматыку, а яшчэ яны шалёна мроілі вырвацца з краіны. Вырвацца за мяжу і пачаць усё нанова.

У іх атрымалася. Шалік трапіў да жанчыны з імем Айседора, а рэвальвер – да рослага мужчыны на імя Уладзімір.

У той жа дзень мае прадзед і прабабуля падарылі адно аднаму заручальныя пярсцёнкі.

Motorcyclists

(З вершаў Дзіны Мележ)

Няхай

Цябе палоняць

Адважныя матацыклісты

Узарвуць прасторнасць плошчы

Маторы

Паўстануць

Скрадуць