Выбрать главу

Нас у гэтай сталіцы – цэлае падземнае племя, мы бледны прыгожы народ, мы ордэн метрамартоідаў, і нас двойчы на дзень – па дарозе на працу і па дарозе дамоў – спакушаюць усе дэманы тутэйшага свету.

І гэтаксама двойчы ратуе наш бог.

На нашым гербе – наш Хрыстос – наша Ганна, наша Карэніна. Наш татэм – пухнаты П’еро, спасцігунчык рэальнага, адважны і сумленны лемінг, што грызе граніт нябыту.

Мы метрамартоіды, мы людзі, якія двойчы на дзень не скачуць пад цягнік метро.

Прыгледзься, у тое самае імгненне, калі цягнік заязджае на станцыю, мы там будзем.

А хто слухаў – малайцом

У хацінцы пуста, паабгрызаная рыбіна галава і чатыры пластыкавых кубачкі. Праз густы падлесак прадзіраецца ў падранай спадніцы Чырвоны Каптурок, туш размазаная і парваны ад вуха да вуха рот чорнай дзіркай на твары.

Бярэцца на цемру. У свяцёлцы выціскае прышчы перад люстэркам Васіліса. Пітэр Пэн пералічвае скручанымі артрытам пальцамі пенсію.

Знайка і Нязнайка трымаюцца за рукі і глядзяць адзін аднаму ў вочы, не ведаючы ўжо, хто ёсць хто. Пабіты моллю Артамон засынае ў смярдзючых лахманах побач з муміяй Мальвіны.

На небе з’яўляюцца зоркі. Оле-Лукое ўдыхае белыя дарожкі з чароўнага люстра.

На свеце ўсіх мілейшы, румянейшы і бялейшы Казачнік.

Але сёння ён памёр.

буква 0, полнолуние

(З альбому “Slow Mob”, 2021)

гулять белыми вялкими губами

по некрашенной оконной раме

и гулять белыми вялкими губами

по холодному стеклу

и увидеть

вдруг

луну

и

сказать

0

и держать это восхищённое 0

на лице

восклицание-сфинктер

послевялость

междузабвенье

вспыхнув

канет

опустит

глаза

потеряно

0

и вот снова

гулять белыми вялкими

губами

и гулять велкими вялкими

губами

A Fishboy Story

It’s raining. I’m coming back from the bar, fighting with an umbrella, which is trying to free itself, it’s like a giant butterfly, snapping its wings all over my face. No taxies, too late. Skies and paddles shaking hands. It’s the beginning of their long and beautiful friendship.

Kant ist nicht da.

I’m instead.

I’m trying to fish out the keys in my pockets full of water. My aqualung neighbour greeting me with a flock of bubbles, as he is swimming down the narrow staircase. I dive into my flat. A bed, a TV, a fridge. An ideal “drown-in”. Breath in, breath in, fishboy.

My life’s Noah’s Arc.

And I’m not aboard.

песенка колумба

незаслуженным колумбом каждое утро просыпаюсь

незаслуженным колумбом просыпаюсь каждое утро

и выхожу на берег неизвестной страшной земли

здравствуй индия, которая не индия которая америка

здравствуй америка которая не америка которая индия

я хотел приплыть в сегодня но приплыл во вчера

я хотел жить сегодня но приплыл во вчера

я хотел приплыть в индию а приплыл в америку

я хотел приплыть в индию но приплыл в америку

незаслуженным колумбом каждое утро рождаюсь

и выхожу на берег огромного нового дня

здравствуй индия которая не индия которая америка

здравствуй америка, которая не америкакоторая индия

я хотел проснуться сегодня но проснулся вчера

я хотел проснуться сегодня но проснулся вчера

Соль зямлі

Я ўпершыню адчуў смярдзючую пякучую соль гэтай зямлі ў сабе,

калі замест Тайлера Дэрдэна да мяне прыйшоў

Раскольнікаў разам з п’яным у бэлю кракадзілам Генам.

І нас траіх гналі з раю шчоткамі – панаехала, маўляў, усялякіх, і, памятаю мне было вусцішна ад таго, што смак крыві ў роце робіцца непрыстойна прыемным.

У птушкі-фенікса ёсць птушка-брат.

Клікаць яе Іванька-дурань.

Канібал, што з’ядае самога сябе.

Танк, што ўзараў абураную адзінокай самотнай дурной трубой аркестравую яміну.

Смерць усіх яечняў – у Кашчэі

Мы тады кожны сняданак з’ядалі, нібы гекатомбу.

Але ў раі гэтак есці-піці не прынята.

У раі смокчуць

цераз саломінкі

ці адразу ядуць апалонікам.

Выгналі нас шчоткамі, выпхнулі.

Ходзім цяпер, туляемся па планеце адны-адзінюсенькі:

Я,

Раскольнікаў

і

ўдрабадан

п’яны кракадзіл Гена.

А як стрэнемся —

шторазу —

паўтараецца

“Церам-церамок”

Я – соль зямлі,

вы – соль зямлі.

Stasis-Genesis

Калі, дачакаўшыся батальёна хмар, ноч пачала мачаць у атрамант безабаронны горад, я не быў там. Я быў наўзбоч звыклага ладу, я напаўспаў, напаўдушой сюды, напаўдушой туды. І коткі сталі рухацца плаўней, і патануў у найчорным з мядоў струмені дзённага хуткага сноўдання. Я стаў нідзе, куды б я не спрабаваў быць, усюды зеўрала глотка лабірынта – нібыта запрашаючы – уваходзь жа, ну, смялей, герой, святлач, Тэсей! Ах, каб жа не паціснуць чарноццям рукі!