(З вершаў Дзіны Мележ)
Я трапілася, я заўсёды траплялася.
Адылі, таму што адліга.
Адылі, таму што ад сэрца.
Бальнічны лісток.
Стопку ў горла.
Трэццю.
Не чаркуючыся.
Скаланулася.
Вызвалілася.
Рынулася.
Самкнуліся сківіцы
Пачварыны.
Тырчаць ногі з пашчы – дзіва як прыгожа.
Дзве нагі мае.
Дзве твае.
Трапілася, адылі трапілася знову.
sister cain
(З альбому “Slow Mob”, 2021)
sister cain, i’m sister abel,
can you hear me?
sister cain, here in heaven
i’m so lonely,
can you hear me?
through scarlet clouds,
through unread emails,
bleeding poems, twisted bodies,
happy hipsters, can you hear me?
and in the skies – it’s all free
you should come here one day
come and see
sister cain, oh sister-sister
through sonic ping-pong
tic toc vomit, latin proverbs
russian missiles
can you hear me?
through piles of fossils
oil and opium, bones and flowers,
supermen and hyperwomen
can you hear me?
sister abel, i’m your echo
just a reflection of your voice
no, no, no, no
no-one hears you
and i know that in that skies
it’s all free
and i was there one day
so i could see
Анёл і міліцыянты
Анёл мерзне на прыпынку, падціснуўшы сіні хвост і трасучыся ад сцюдзёнага ветру. Ужо глыбокая ноч і ўвесь горад спіць.
Бязлітасны восеньскі вецер ускудлаціў крылы і ўсеяў увесь прыпынак белым пер’ем. Анёлу вельмі халодна, і як на тое побач праносіцца машына, абліўшы яго з ног да макаўкі ільдзяною вадой. Анёл трымціць яшчэ мацней, каб хоць неяк сагрэцца, ён пачынае пераступаць з нагі на нагу.
Вецер мацнее – пранізлівы, люты. Ад роспачы анёл, заплюшчыўшы вочы, пачынае паціху скуголіць. Раптам – удар пад дых. Анёл расплюшчвае вочы і бачыць двух патрульных у блакітным камуфляжы, што глядзяць на яго з драпежнай цікавасцю.
– Шо, бля, галосіш? Людзі спяць!
У адказ анёл адно выбачальна пасміхаецца.
– Шо, наркаман? Чуеш, Андруха, хапаем гэтага панка, хулі, пабудзіць увесь раён…
У дзяжурцы маркотны сівы капітан спрабуе дапытаць анёла, але той маўчыць і толькі німб над ягонай галавой паміргвае, як сапсаваная люмінесцэнтная лямпачка. Капітан засмучаецца, чапляе на анёла кайданкі і вядзе ў камеру.
У камеры капітан пачынае лянотна лупцаваць анёла. Анёл працягвае выбачальна пасміхацца і падстаўляе пад удары дзяжурнага то правую, то левую шчаку. Ладна змакрэўшы і пакрыўдзіўшыся на затрыманага, капітан прыносіць гумовы дручок і лупцуе анёла з усяе змогі. Анёл, узвізгнуўшы, левітуе пад столь. Капітан сіліцца дастаць яго швабрай, але дзе там. Тады капітан кліча на дапамогу двух курсантаў і тыя прыносяць драбіну. Мацюкаючыся, яны здымаюць анёлам з-пад столі.
Цяпер яго б’юць ужо ўтрох.
Kabriolet
Był jeden człowiek. Nigdy nie patrzył w niebo, lecz zawsze patrzył pod nogi.
Patrzył, bo szukał.
No i znalazł pewnego razu walizkę. Taką stara rudą walizkę. A wewnątrz – amerykańskie pieniążki.
Za tą kasę człowiek dużo czego sobie kupił. Dom, jeszcze jeden dom, sklep, jeszcze jeden sklep, jeep, jeszcze jeden jeep, złote wykałaczki do zębów.
I kabriolet.
Raz wracał w nocy z Wawy. Zatrzymał się. Podniósł głowę. Zobaczył po raz pierwszy w życiu zamiast żółtej lampki na skórzanym suficie bezkresne gwiaździste niebo.
I zwariował.
Ўвядро
І знову закранаць плячыма дзень
Брысці наперад – тварам супраць плыні
Уночы страціўшы нагамі дно
І ўсплысці ранкам зноў
І знову жыць —
Убраўшы галаву
Ў бяздоннае вядро
Чау-чау
Але ж тады яны і задумаюцца! Татачкі і матачкі… З крэсла трэба саскочыць роўненька ў той момант, калі ў дзвярах зашчыруюць ключамі, нават крышачку пазней, а то і напраўду можна засіліцца.
Чу! Ідуць па сходах. Татачкі і матачкі… На раз-два-тры! Вось ключ, вось дзверы зарыпелі… тры! Аёй як балюча! Татачкі і матачкі…
Яны стаяць, назіраючы ейную агонію, склаўшы рукі на грудзях, не спрабуючы ёй дапамагчы. Калі ўсё сканчаецца, татачка, гледзячы на перакручаны твар з вырачанымі вачыма і высалапленым сінім языком, кажа:
– Я вось падумаў, дарагая, ці ня завесці нам сабачку. Чау-чау.
Вуркоція
Не Африка, не Индия,
На целый свет одна
Мурлындия, Мурлындия —
Чудесная страна!
Альфрэд Салянаў
Міра бубніць – пасадзяць, вас пасадзяць, а не пасадзяць так заб’юць і будзеш ты ляжаць мёртвы і непатрэбны на бетоне, і хто тады мяне пацалуе, і хто тады стане табой для мяне. Пасадзяць, пасадзяць, як традэсканцыю, як кактус – у шэры пануры пажыццёвы гаршчок – назаўсёды.
А ў нас жа могуць – назаўсёды. І гаршкі, трэба сказаць, у нас на кожны кактус знойдуцца. І на кожны баабаб – піла.
Але Міра бубніць, а мяне ўсё не саджаюць, і Міра паказвае, стоячы побач з люстэркам: бачыш – яшчэ адзін сівы? Гэта не мой сівы, гэта праз цябе сівы, гэта твой сівы. А потым, калі я хачу схаваць заначку – чвэртку “Імперскага каньячнага”, я знаходжу за кнігамі на паліцы Мірыну заначку – паўлітрачку “Імперскага гарэлачнага”.