Аннотация
XX стагодзьдзе ў беларускай мове. Слова на дзень для памяці і для роздуму
Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год. Сярод аўтараў былі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Валянціна Аксак, якая апекавалася паэтамі і праграмай, рыхтавала гэтую кнігу разам з Аляксандрай Макавік. Затым да іх далучылася незабыўная Вера Рыч зь Лёндану, і гэты збор выйшаў у бліскучым ангельскім перакладзе. Камэртон «Бібліятэкі». Пасьля зьявіліся новыя арыгінальныя выданьні, якія грунтаваліся на журналісцкай працы, на праграмах, падрыхтаваных аўтарамі для радыё.
Комментарии к книге "Слоўнік Свабоды"