Выбрать главу

...Невычэрпная для ўсіх творцаў крыніца — фальклор — дала нейкі свой непадробны штуршок Нэлі Тулупавай для стварэння аптымістычнай, своеасаблівай каларытам сваім паэмы «Гарывада». А «чыстая», асабістая лірыка Галіны Каржанеўская! узбагацілася роздумам, публіцыстычнымі матывамі.

Цікавыя няпростай, з падтэкстам, энергіяй думкі і слова публікацыі В. Коўтун у «ЛіМе» і «Беларусі», С. Басуматравай і А. Емяльянава ў «ЛіМе».

Досыць плённы год выдаўся. Аднак без славутага «але» не абысціся. Прырода шэрасці зараз, канечне, якасна змянілася. Гладка пісаць умеюць многія. Толькі паэзія, паводле вялікага паэта, «асобы стан душы». Выяўленне думкі праз мастацкі вобраз. Канечне, нават у таленавітага паэта бываюць удачы і няўдачы. Азарэнні. І будзённая праца пад словам.

Пра што яшчэ хацелася б сказаць — вельмі важна, што нашы часопісы, газеты, штогоднік «Дзень паэзіі» даюць магчымасць выступіць у друку і масцітым паэтам, і пачаткоўцам. Мне здаецца правамерным, што так многа ўвагі аддадзена зусім невядомым аўтарам у «Дні паэзіі», дзе сабраны пад адной вокладкай многія імёны. Калі яшчэ дойдзе чарга да першай кніжкі, калі яна напішацца ў паэта. Добрая справа — даць чалавеку слова.

Важную справу робіць наша паэзія — школа думкі, грамадскай, патрыятычнай, грамадзянскай, эстэтычнай.

Паэзія, якую твораць асобы, што павінны ўвесь нас дбаць пра культуру мыслення, культуру палітычную, маральную, культуру слова. Каб былі і будняў плён і азарэнняў свята.

КАЛІ «ЎЗЯЦЬ ПРОБЫ» НА ГЛЫБІНІ

Чалавек напісаў нізку вершаў. Жанчыне. Пазней, публікуючы, ён не рабіў прысвячэпняў. І быў, як мастак, правы. Каму б ні прысвячаліся тыя вершы, яны сталі фактам мастацкім. У нейкай меры адчужаныя нават ад свайго творцы і ад той, што была нібыта непасрэднай прычынай напісання вершаў. Сапраўды, хіба высокая эстэтычная існасць пушкінскага «Я помню чудное мгновенье...» змянілася б ад таго, калі б гэты верш быў прысвечаны не Анне Паўлаўне Керн, а Екацярыне Ксавер'еўне Варанцовай? Або Наталлі Мікалаеўне Ганчаровай? Канечне, і для даследчыкаў, і для чытачоў цікавыя і важныя канкрэтныя біяграфічныя звесткі для разумення асобы паэта і генезісу матываў яго творчасці. Але... Верш існуе і зачароўвае нас сваёй мастацкай самакаштоўнасцю. Як і санеты Петраркі, як Багдановічава «Мне доўгае расстанне з вамі...».

У тым і сакрэт гэтых з'яў асабістых, што яны ў мастацкім увасабленні пашырыліся да разумення філасофскага. Уласнае перажыванне, асабістае, суб'ектыўнае, тыпізавалася, факт біяграфічны ператварыўся ў факт мастацкага пазнання.

Свядома згадваю рэчы непраграмныя, здавалася б, падкрэслена асабістага кшталту. Аднак і тут важнасць і важкасць залежаць ад глыбіні мастакоўскага ўсведамлення быцця. І тут адчуваецца абавязковая залежнасць ад свайго часу, эпохі, і тут ёсць спрасаваны эмацыянальны вопыт, сацыяльная афарбоўка. Так, пра што б ні пісаў сапраўдны талент, усе гэтыя катэгорыі свядома ці падсвядома абавязкова прысутнічаюць у творчасці. Акт самаўсведамлення ў мастацтве — гэта і самаўсведамленне ў часе, прасторы, у канкрэтных жыццёвых рэаліях. Канечне, у творах грамадзянскай, палітычнай, філасофскай тэматыкі маштабнасць, гістарызм мыслення, сацыяльная пазіцыя аўтара выяўляюцца непараўнана больш выразна і адкрыта. У прамой залежнасці ад маштабу таленту, яго ідэйнага крэда, узроўню мыслення, культуры духоўнай, культуры валодання вершам. Калі гэта сапраўдны талент. Акцэнт зроблены не выпадкова. Як вядома, самую высокую ідэю можна зглуміць сумотным і невыразным выяўленнем. Мастацкае выяўленне павінна быць адпаведным сацыяльнаму і філасофскаму сэнсу.

...Не маючы на мэце стварыць карціну ці хаця б даць схему беларускай паэзіі ў якім-небудзь канкрэтным перыядзе, не намагаючыся класіфікаваць ці рабіць сінхронны, «гарызантальны» разрэз (Ю. Тынянаў), паспрабуем узяць некалькі «проб на глыбіні». Некалькі ў нечым адвольных па выбары, а ў нечым характэрных для пэўнага храналагічнага адрэзка літаратурных узораў, арыентуючыся ў асноўным на апублікаванае апошнім часам. Што там, на глыбіні? Якая народа?

Зноў, імкнучыся матэрыялізаваць у слове свае вывераныя жыццём прынцыпы, сцвердзіць не так сябе, як сваё, М. Танк прыгадае думку, што адпавядае яго жыццёвым высновам:

«Не гавары: Зямля мая,— Казаў мудрэйшы з інкаў,— А гавары: Зямля, я — твой...»