Выбрать главу

І В. Карамазаў («Дзень Барыса і Глеба»), і В. Гігевіч («Райка», «Калі пойдзе снег», «Доказ ад процілеглага»), і А. Жук у многіх апавяданнях скарыстоўваюць метад «доказу ад процілеглага».

Тым часам узнікаюць новыя праблемы, новыя пытанні. Час стварае новага героя — у кантэксце жывой практыт жыцця. Пакутлівыя супярэчнасці эпохі шукаюць свайго выйсця. У жыцці. Зразумела — у літаратуры таксама. Вядома, і ў нашай, беларускай. І застаецца ўзаемазалежнай трыяда: час — тэма — герой.

І БУДНЯЎ ПЛЁН, І АЗАРЭННЯЎ СВЯТА

Заўсёды ёсць нешта штучнае, але і правамернае ў спробе кінуць позіркам на творчы плён года. Скажам, 1984-га. Штучнае — таму што цяжка аб'яднаць паэтаў самых розных творчых схільнасцей, самыя розныя творчыя індывідуальнасці па дастаткова выпадковым прынцыпе — храналагічным. Правамернае — бо нейкі, здавалася б, выпадковы, адвольны прамежак часу — частка агульнага гістарычнага часу, у якім непазбежна існуе наша яшвая рэчаіснасць. З яе радасцямі, болем, трывогамі. А паэты — чуйныя радары часу. І ў паэзіі, можа, больш як у якой яшчэ літаратурнай творчасці, пазіцыя аўтара падкрэслена відавочна. Паэт часцей выходзіць неадстаронена, непасрэдна, да чытача. Таму, мабыць, у найадказнейшую пару, калі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва змагаецца за існаванне планеты, за мір, супраць узросшай пагрозы тэрмаядзернай вайны, у трывожнай атмасферы лакальных войнаў — выніку абвостраных сацыяльных канфліктаў — узмацнілася грамадзянскасць паэзіі, у тым ліку беларускай. Цяжка нават назваць паэта, у якога, з уласцівай, зразумела, яму мерай мастацкага ўвасаблення так ці інакш не выявілася б пільная зацікаўленасць галоўнымі праблемамі часу. Асабліва выразна гэта відаць у творчых набытках мінулага года ў М. Танка, П. Панчанкі, К. Кірэенка М. Лужаніна, В. Віткі, А. Русецкага, С. Гаўрусёва, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Н. Гілевіча, У. Паўлава, Я. Сіпакова, С. Законнікава, А. Грачанікава, У. Някляева, В. Лукшы, Г. Пашкова, В. Жуковіча, Л. Дайнекі, Я. Янішчыц, Р. Баравіковай, В. Коўтун, Т. Бондар, М. Мятліцкага і інш.

Выхад да маштабных праблем, спеласць, выверанасць думкі, пэўнасць сацыяльных арыентацый, усведамленне сучаснасці і эпохі, суаднесенасць класава зразуметага гістарызму і народнасці, актуальнага і сутнаснага характарызуюць паэзію Максіма Танка і Пімена Панчанкі. І справа не ў тым, што па традыцыі і па ранейшых, вышынных заваёвах творчых мы абавязкова і па інэрцыі называем народных, знакамітых. Гэткі абавязковы крытычны рэверанс. Не. Сапраўды, здараецца і так. Многае зроблена. Сапраўды — вяршыня славы. Але ж — па нейкіх прычынах узнікла патрэба творчай паўзы, нешта спеліцца, выношваецца. Бывае і больш складана — цяжка зноў браць высакагорныя пікі. А імя існуе, паўтараецца, згадваецца. Тут жа — надзвычайная творчая актыўнасць. Важкасць роздуму і адначасова — напружанасць эмоцый, свежасць светаадчування, светаўспрымання. Выйшла з друку, пазначаная 1985 годам, кніга П. Панчанкі «Лясныя воблакі». Праглядваецца ясна і значная зместам кніга ў М. Танка, калі меркаваць па публікацыях 1984 года. «Спрацаваны мужыцкі Пегас» Максіма Танка ў адной толькі палымяпскай падборцы здолеў і сягапуць да вышынь спрадвечных ісцін і маштабных праблем («Малітва», «У іх славу», «Я — твой», «Кожны знае...», «Хіба няма нічога цяжэйшага...», «Хвоя», «Садзіце лясы!») і ўмеў дабраць смаку на лужку так званай пейзажнай лірыкі з добрым поцягам да філасофскага роздуму («Ад вясенняй расы травы зелянеюць...», «Ля апаленага бліскавіцай камля...»), і ўспомніць нялёгкія шляхі Вялікай Айчыннай («Салют Перамогі»), і асцярожна, адчуваючы кранальную ўрачыстасць моманту, накіравацца да аазісаў успамінаў і мрояў («Табе», «Стагаванне», «Разбіла жбан...», «Жанчына»).

Неадступны клопат пра лёс чалавека і чалавецтва адчуваецца ў многіх вершах М. Танка.

Пошум траў і лістоў, посвіст крыл кажаноў, У запечку знаёмы накцюрн цвіркуноў. Маладзік пачынае зажынкі ў палях, І рыпіць Зорны Воз на цыганскіх шляхах. Талакі камарынай плыве перазвон... Чуйны нешта з гадамі становіцца соп. Часта будзіць трывога: як гэты спакой Назаўжды зберагчы над калыскай людской? І мне гэтай трывогі ніяк не прыспаць, І ніякімі чарамі не адагнаць.