Намаганнямі такіх людзей, як гэты паэт, як незабыўнай памяці Уладзімір Караткевіч, многіх іншых нашых пісьменнікаў і вучоных, надзвычай узмацнілася цікавасць да сваёй даўніны, да мінулага іншых народаў — каб адчуць гістарычны час, дыялектыку вопыту продкаў і сённяшняга жыцця, пераемнасць і традыцыі культуры, узаемазалежнасць духоўных набыткаў нашага «сёння» і «ўчора».
Той жа В. Зуёнак з яго паэмай «Лукам'е», дзе трывожныя старонкі гісторыі Беларусі спрабуе прачытаць, маючы ў полі зроку сучаснасць і будучыню, Я. Сіпакоў, аўтар шырокавядомага «Веча славянскіх балад», у кнізе 1984 года «Усміхніся мне» выступіў з цэлай нізкай новых гістарычных балад, як ён іх пазначае: рускай, кашубскай, чарнагорскай, балгарскай. Гэта С. Панізнік, у новай кнізе якога «Мацярык» мы знойдзем цэлы вершаваны альбом гістарычных замалёвак, з досыць шырокім гістарычным арэалам: Полацк, Наваградак, Вільня, Юрмала, Прага...
Па-рознаму асэнсоўваюць гістарычнае мінулае розных часоў Д. Бічэль-Загнетава, М. Арочка, В. Коўтун, П. Бітэль, Н. Мацяш, Т. Бондар, паказваючы розныя імгненні гісторыі, постаці, што набылі статус гістарычных, і тых, каго мы не ведаем па іх асабістых імёнах, але што былі славай і рухаючай сілай гісторыі, якім агульнае імя — народ. З маладых ці не больш за ўсіх з паэтаў распрацоўвае гістарычную тэматыку А. Пісьмянкоў. 1984-ты год прадставіў цэлую кагорту таленавітых маладых. Вынес на суд чытачоў вершы многіх год у першай сваёй — але якой! — кніжцы «Таемнасць агню» Л. Галубовіч. Цікава заявілі пра сябе той жа А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, В. Шніп. А годам раней — Л. Паўлікава, У. Марук. У 1984 годзе выдалі першыя свае кніжкі І. Рубін, А. Жыгуноў. А гэтым годам, напрадвесні, выйшла свежая вобразным сваім падам і думкай кніга А. Канапелькі — «Цвет алешыны».
Дарэчы, яе кніга і кніга аднаго з нашых старэйшых і ўдумлівых паэтаў — Сяргея Грахоўскага — з'явіліся амаль адначасова. І неяк у маім чытацкім усведамленні ўспрыняліся як добры перагук пакаленняў, мастацкай думкі. Як быццам па тое «думнае веча» сваіх маладых гадоў пакліча спрактыкаваны майстра неафітку паэзіі:
І зноў не абміне тую тэму, якой, пагадаю яшчэ, аддалі ўвагу большасць нашых паэтаў. Звернецца да новых пакаленняў:
Роздум пад складанымі пытаннямі быцця, імкненне да сумленнага, шчырага слова, такога, як «маці, поле, сонца», да таго, каб жыць, «як жыве няскоранае слова і самы мірны ў свеце чалавек», як светлае адчуванне нязбытнага абнаўлення жыцця — «І месяц, як у маладосці, і зорны снег, і цішыня», і яшчэ многае, многае ёсць у кніжцы, якую ў анатацыі справядліва называюць «своеасаблівым лірычным дзённікам».
Творча актыўным быў гэты год у паэтаў розных пакаленняў. Знарочыста паглыблены, духоўна-засяроджапы погляд. Трывалае, прыкметнае месца ў літаратурным жыцці не толькі 1984 года, а ўвогуле апошняга часу, матчы па ўвазе 70-80-я гады.
Выходзіць з друку кніга паэзіі Міхася Стральцова (тут пра яго гаворка толькі як пра паэта) «Свеце мой ясны». Уяўленне пра яе даюць і публікацыі года. Гэта сур'ёзная размова з чытачом з тым даверам, што мае на ўвазе абавязковы духоўны вопыт субяседніка, яго маральныя і эстэтычныя арыенціры, яго разуменне душэўных пяўла- дзіц, даверам, які бескарысліва спадзяецца не на салодзенькую цямлівасць, а па патрабавальнае разуменне.
Заварожыць папоў светлатою думак і непадробнай свежасцю слоў Яўгенія Янішчыц: «І променем быцця — душы адхланне./ Праклюнуўся праз груд балігалоў/. Люблю адно: люблю зямлі дыханне, У квецені набраклае садоў». І пажадае сябру-паэту, таму, каго мы ведаем па незамглёнай шчырасці паэтычнага слова, Сяргею Законнікаву, набываць душэўную сілу ў галоўнага натхніцеля ўсіх творцаў — Прыроды. «Занябудзеш скруху, як прастуду,/ І пакуль яшчэ не рассвіло — / Выбераш чаўнок сабе і вуду. / Раскалышаш возера святло...»
Раскрыліць словамі пачуццё Раіса Баравікова, з толькі ёй уласцівай неагляднасцю і неўтаймоўнай гарачнасцю. У Баравіковай не так многа вершаў з адкрытым выхадам да маштабнага, агульнага, часцей за ўсё вершы яе маюць як быццам «камернае» гучанне, але з іх складваецца ўражлівае ўяўленне таго, што мы называем светам паэта. Светам, дзе пракідваюцца часам такія пранізліва выбуховыя радкі, як цыкл вершаў, напісаных пасля трагічнай смерці Алы Кабаковіч.